Калі вы ўважліва агледзецеся вакол, убачыце, што размаляваныя сьцены дамоў, напісаныя словы ў транспарце, малюнкі на прыпынках, - усё гэта прыжылося ў Менску: тым, які хваляць за прыгажосьць і чысьціню. Чаму тынэйджэры пакідаць пасьля сябе сьляды такім чынам? Адкуль пайшла звычка маляваць ў грамадскіх месцах, на будынках, аўтобусах і інш.? І ці трэба выпраўляць гэтую сітуацыю? Высьвятляла Адар’я Гуштын.
Пераход, які злучае вуліцы Кальварыйскую і Караля, аднойчы раніцай зьдзівіў мінакоў-старажыл, якія штодзень тут праходзяць. Справа ў тым, што сьцены былі размаляваны ў стылі графіці. Усе сьцены. Буйнымі малюнкамі.
Пакідаць свае надпісы і малюнкі ў грамадскіх месцах сучаснага гарадскога школьніка - такая ж натуральная неабходнасьць, як слухаць любімую музыку і модна апранацца. Калі з’ява распаўсюджваецца так шырока, яе ўжо не растлумачыш простым жаданьнем “пахуліганіць”. Што ж такое гэтыя насьценныя надпісы і адкуль пайшла традыцыя пісаць у непрадугледжаных для гэтага месцах ? І што яна значыць для сучаснай падлеткавай культуры?
У апошні час пісаньне ў публічных месцах актыўна не абмяркоўваецца і не асуджаецца ў грамадстве. З гэтым звыклі, а графіці пачынае паступова займаць статус нейтральнай з’явы і ўспрымацца як амаль неад’емны элемент агульнагарадскога эсктэр’ера.
Для некаторых падлеткаў пісаньне ў грамадскіх месцах стала нечым кшталту хобі, а часам і нефармальнай прафэсіяй. Іх кар’ера пачынаецца са стварэньня свайго унікальнага подпісу, альбо tag'a – асабістага знаку, уласна фірмовага ярлыку, які з’яўляецца візітнай карткай аўтара. “Wilde” - дзікі, “piece” - мір, “masterpiece” - шэдэўр – гэтыя словы знаёмы кожнаму, хто прыглядаўся да надпісаў на сьценах у пераходах, ля чыгункі ці ў пад’ездзе ўласнага дому.
Граффітысты могуць працаваць як самастойна, так і ў складзе каманды, якая таксама мае свой tag. Каманды, якія складаюцца ў большасьці з падлеткаў, уяўляюць сабой цэлыя прафэсійныя суполкі, свайго роду творчыя аб’яднаньні, якія маюць унутраную іерархію, сваіх майстроў і вучняў, нярэдка маюць свой сайт ў Інтэрнэце. Кожны зьвяз, сябры якога працуюць разам, маюць за мэту ахапіць увесь горад сваімі знакамі і карцінамі.
Аднак прафэсійная творчасьць у стыле графіці - справа для абраных, для таленавітых і па-сапраўднаму працавітых і крэатыўных. Таму нам важна ведаць і разумець, чаму яны пішуць і малююць на гарадскіх сьценах, і якую ролю для іх жыцья грае графіці.
Моладзевыя групоўкі пішуць і малююць графіціці таму, што хочуць заявіць пра сябе. Хоць у грамадстве існуе меркаваньне, што тынэйджары размалёўваюць сьцены, парты і вагоны “ад няма чаго рабіць” альбо з-за нявыхаванасьці і неразьвітасьці. Зразумела, што псаваць прыпынкі, пераходы, школьную і унівэрсітэцкую маёмасьць – дрэнна. Але калі малады чалавек у захапленьні ад маляваньня, але няма прасторы для таго, каб гэта выразіць, што тады? У Менску адзінкі дазволеных пляцовах для аматараў графіці! Між іншым, ва ўсім цывілізаваным сьвеце яго прызналі відам мастацтва, разам з музыкай, скульптурай і вышываньнем крыжакам. Адпаведна, і для графіці мусяць з’явіцца спецыяльна адведзеныя месцы. У рэшце, мы маем школы мастацтваў і музыкі, чаму тады ня могуць з’явіцца сьцены для аматараў маляваньня і пісаньня? //Адар’я Гуштын










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар