На толькі што скончыўшымся конкурсе дзіцячага “Эўрабачаньня” трыа зь Беларусі заняла зусім не ганаровае шостае месца. Не ганаровае таму, што цягам апошніх гадоў прадстаўнікі нашае краіны не апускаліся ніжэй за другі радок.
Уласна кажучы, нават шостае месца, калі справа тычыцца праграмы дзеля дарослых, успрымаецца як магчымае вялікае дасягненьне. Але датычна дзетак гэтакі паказчык, у сьвятле посьпехаў апошніх гадоў, можна расцэньваць толькі як правал.
Калі дзяржава ўкладвае аграмадныя сродкі у дарослых артыстаў, краіна чакае нейкіх прарываў беларускага шоў-біз (я ўвесь час задаваў сабе пытаньне: як можа некуда прарвацца тое, чаго па-сутнасьці няма?), а потым атрымліваецца фіяска, ад камэнтатараў усіх узроўняў мы чуем пра тое, што “Эўрабачаньне” – конкурс палітызаваны, і перамагчы нам ня даюць з тае ж нагоды, зь якой ня пушчаюць у Эўропу: з-за зайдросьці да нашых посьпехаў ды незалежнае пазыцыі ў геапалітыцы. Пасьля чаго разумныя людзі звычайна круцяць пальцам ля скроні ды забываюцца на “Эўрабачаньне” да наступнага году, калі нашыя ваяры эстрады зноўку адправяцца ў паход па ўзнагароды.
Дзіцячы ж конкурс ніхто й ніколі ні абвінавачваў ў палітызаванасьці. Ды яно й зразумела, чаму: бо мы выйгравалі. Аднак вось ў гэтым годзе ня выйгралі.
Да таго ж, першае месца атрымалі грузіны, што, пасьля расейска-грузінскае вайны цалкам можа ўспрымацца зацікаўленымі бакамі як падтрымка празаходняга рэжыму Саакашвілі.
Пакуль ня ведаю, ці скарыстаецца дзяржпрапаганда такой цудоўнай магчымасьцю растлумачыць беларусам сапраўдныя нагоды нашага правалу, але тое, што такі выдатны шанец зрабіць гэта больш-меньш абрунтавана ім прадаставіўся ўпершыню – гэта дакладна.
Так ці ёсьць дзіцячае “Эўрабачаньне” палітызаваным конкурсам? Калі майстры “прамыйкі мазгоў” усёж такі возьмуцца й паспрабуюць навязаць грамадству й гэты стэрэатып, я хачу параіць ім папярэдне не забыцца зрабіць вось што. Падрыхтуйцеся, калі ласка, палепш, ды растлумачце нам, чаму тады раней беларусы перамагалі? //Пётр Кузьняцоў









If you are a Mac user owning
If you are a Mac user owning a iPod, this is a must-have software to simplify your digital life. It enables you to transfer music files to iPod without iTunes, and transfer songs from iPod to Mac. If you wonder how to move songs from your iPod to your Mac, or how to copy songs from iPod to Mac, this iPod Transfer to Mac is the best solution.,,,,,,,,
frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
ddd
,,
Даслаць камэнтар