eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Данута Бічэль-Загнетава завітае ў Менск з прэзентацыяй новай кнігі

Новая кніга спадарыні Дануты - кніга нарысаў, мемуараў і эсэ – мае назву “Хадзі на мой голас”.

Данута Бічэль-Загнетава - вядомая грамадская дзеячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасня 1988 - сябра БНФ. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты "Рэанімова". Вядомасьць да Дануты Янаўны прыйшла са зборнікам вершаў «Дзе ходзяць басанож». Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю.

У яе кнігу “Хадзі на мой голас” увайшлі творы, якія яшчэ зь мінулага стагоддзя друкаваліся ў часопісе “Наша вера”. Гэта эсэ пра яе любімых паэтаў і пісьменьнікаў. У прыватнасьці, пра Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Аляксея Карпюка,

Артура Цяжкага, Ларысу Геніюш, Зоську Верас, Ірыну Крэнь, Анатоля Сыса, Хрысьціну Лялько, Янку Брыля, Уладзімера Караткевіча, Натальлю Арсеньневу, айца Ўладзіслава Чарняўскага, Чэслава Мілаша. У кнігу таксама ўвайшлі лісты Ларысы Геніюш і Натальлі Арсеньневай, камэнтары да іх. Бічэль-Загнетава пісала пра дарагіх ёй людзей, зь якімі яе зьвязаў лёс.

Першапачаткова плянавалася, што кніга выйдзе ў выдавецтве “Pro Christo”. Пасьля з’явіліся праблемы з фундатарамі, выдавецтва было перагружана. Але, на шчасьце, ініцыятыву праявіў “Гарадзенксі рух “За свабоду”. Пад іх кіраўніцтвам распачалося выдавецтва шэрагу кніг славутых беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў, якія маюць заходнебеларускія карані. Павал Мажэйка, прэс-сакратар руху, прапанаваў супрацоўніцтва і Дануце Янаўне, на што тая з задавальненьнем пагадзілася. Такім чынам, за восень-зіму аўтарка напісала астатнія ўспаміны. Так на сьвет з’явілася кніга “Хадзі на мой голас”.

Кніга цікавая тым, што спадарыня Данута піша пра блізкіх ёй людзей, узгадвае як побытавыя сітуацыі, так і гістарычна важныя падзеі для ўсёй краіны. Дзякуючы гэтаму, можна ўбачыць знаёмых творцаў зь невядомага боку, зразумець, якімі яны былі ў стасунках з творчымі сябрамі, а таксама адчуць зьмены гістарычныя, эканамічныя і палітычныя ў краіне праз прызму бачаньня літаратаркі.

Прэзентацыя кнігі “Хадзі на мой голас” і сустрэча з аўтаркаю адбудзецца ў нядзелю, 23 лістапада, у 17.45 у Чырвоным касьцёле сьвятых Сымона і Алены. На прэзентацыі можна будзе набыць новы твор з аўтографам Бічэль-Загнетавай, а таксама задаць пытаньні славутай літаратарцы. //Дар’я Гуштын

 

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Конкурс для маладых, крэатыўных ды творчых людзей

Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.


Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.

Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
 

Студэнцкая кішэня


Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Поўнача-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 54%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Пахмурна, вецер Усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 94%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
23 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 61%
day-scattered
Надвор`е ў Гродна
25 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ірваныя аблокі, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100