10 снежня 2008 году спаўняецца 60 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Да юбілею гэтага найважнейшага інструмента Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць
конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды
чалавека ў Беларусі. Конкурс ладзіцца ў дзвюх намінацыях:
1. Найлепшае прафесійнае фота (аўтары ‐ прафесійныя фатографы)
2. Найлепшае аматарскае фота
Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая фатаграфія, аўтар
якой атрымае прыз ‐ паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя альбо грашовую прэмію.
Астатнія фатаграфіі будуць уключаныя ў экспазіцыю "Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры", якая будзе
праходзіць у Доме правоў чалавека ў Вільні.
Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў
правоў чалавека ў Осла, Лондане, Маскве, Сараеве. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008
году.
Умовы ўдзелу ў конкурсе
1. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадзяне альбо жыхары Беларусі.
2. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя працы, якія адпавядаюць патрабаванням Закону аб
аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі. Забараняецца паданне чужых прац без пазначэння аўтарства і
пісьмовага дазволу аўтара на выкарыстанне фатаграфіі для ўдзелу ў конкурсе.
3. Адзін аўтар можа падаваць на конкурс не больш за тры працы.
4. Фатаграфіі не могуць быць вынікам фотакалажу.
5. Удзел у конкурсе прадугледжвае перадачу фатографам правоў ДПЧ на выкарыстанне матэрыялаў,
прадстаўленых на конкурс, на наступных выставах і ў публікацыях ДПЧ, прысвечаных правам і
свабодам чалавека.
6. Працы прымаюцца да 30 лістапада 2008 году на адрас: belarus@humanrightshouse.org з пазнакай
"Правы чалавека ‐ конкурс".
Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац
1. Фатаграфіі могуць быць як каляровыя, гэтак і чорна‐белыя.
2. Фатаграфіі прадстаўляюцца ў фармаце JPEG з пашырэннем 300 dpi. Якасць лічбавай выявы павінна
дазволіць надрукаваць фатаграфію фарматам не менш за А3 для экспанавання на выставе.
3. Працы павінны быць аформленыя ў выглядзе архіву ZIP альбо RAR, назва архіву павінна ўтрымліваць
імя і прозвішча ўдзельніка ў лацінскай транскрыпцыі, а таксама намінацыю, у якой удзельнічае аўтар
(для прафесійнай фатаграфіі ‐ NOM1, для аматарскай ‐ NOM2). Прыклад назвы архіву:
Jan_Janavic_NOM1.zip
4. Акрамя фатаграфій архіў павінен утрымліваць файл, у якім тлумачыцца, якое менавіта права чалавека
ілюструе канкрэтная фатаграфія. Тыя, хто ўдзельнічае ў намінацыі "Найлепшае прафесійнае фота",
таксама дасылаюць сціслае рэзюмэ.











frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар