14 лістапада ў кінатэатры “Перамога” распачынаецца фестываль дзіцячага кіно “Лістападзік”. Фэст у гэтым годзе адзначае юбілей – 10-годдзе. Арганізатары абяцаюць прыемна зьдзіўляць гледачоў якаснымі і цікавымі стужкамі.
Распачне праграму фільм “Дзе конь, Вінкі?” (Нідэрлянды/Бельгія). Гэта гісторыя пра шчасьлівую дзяўчынку, якая клапоціцца пра каня сьвятога Міколы. Адзінае, што ўводзіць яе ў смутак дык гэта тое, што ёй пакуль не дазваляюць катацца на кані Амярыга. Аднойчы Вінкі ўсё ж адчайваецца на шпацыр разам са сваім сябрам, але конь зьбягае. Цяпер дзяўчынка павінна знайсьці яго да пачатку Калядаў.
Увогуле ў конкурсным паказе прымуць стужкі са шматлікіх куточкаў сьвету. Увазе гледача прапаноўваюцца фільмы зь Беларусі і Расеі, Узбекістана і Эстоніі, Латвіі і Швэцыі, Германіі і Карэі, Ірана, ЗША, Велікабрытаніі і інш. Гэта дазволіць у шырокім спектары убачыць, наколькі разьвітае дзіцячае кіно і мультыплікацыя ў сьвеце. Аматары казачных гісторый пазнаёмяцца з найбольш папулярнымі стужкамі для дзяцей, зразумеюць, на што робіцца акцэнт у той ці іншай краіне.
Стэрыатыпна лічыцца, што фестывалі кшталту “Лістападзіка” цікавыя толькі дзецям. Але насамрэч вельмі шмат прыхільнікаў сучаснай анімацыі, і сярод падлеткаў і нават людзей сталага веку. Апроч таго, у кінатэатры “Аўрора” адбудзецца паказ шэрагу фільмаў у межах праграмы “Дарослым пра дзяцей”. Там можна будзе ўбачыць знакамітую эстонскую стужку “Клас” пра непаразуменьні ў дзіцячым калектыве, а таксама расейскі фільм “Розыгрыш”, які ў гэтым годзе быў у ліку першых у рэйтынгу праката.
Традыцыйна будзе прадстаўлены юмарыстычны часопіс “Ералаш” (караткаметражныя мастацкія фільмы). Чакаецца прыезд кіраўніка праекту Барыса Грачэўскага. Убачыць фільмы можна 16 лістапада ў 11.30 і 14.30 ў кінатэатры “Перамога”.
Кінафестываль “Лістападзік” прэзентуе фільмы ў наступных кінатэатрах Менску: “Піянер, “Дом кіно”, “Аўрора”, “Салют”.
Цікава, што ў “Салюце” будуць паказаны і фільмы-юбіляры (у межах праграмы “Аднойчы, шмат год таму”), знаёмыя не аднаму пакальненьню - стужкі “Іван Макаравіч”, “Гэты нягоднік Сідараў” . //Адар’я Гуштын










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар