20 лістапада а 19 гадзіне ў малой зале к/з “Мінск” адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя альбома “Дзьвюхкроп’е” рок-бард-спявачкі Таццяны Беланогай. “Дзьвюхкроп’е” ўжо было прэзентавана ў Варшаве, цяпер Таццяна Беланогая плануе пазнаёміць з ім сваіх беларускіх прыхільнікаў.
Кружэлка стала вынікам цэлага года напружанай працы Таццяны: запісу, афармлення і дапрацоўкі матэрыялу. Магчымасць зрабіць альбом з дапамогай прафесіяналаў бардэса атрымала, дзякуючы перамозе ў Міжнародным Фестывалі Бардаў “OPPA 2006” (Польшча). “Дзьвюхкроп’е” было запісана з удзелам прафесійных музыкаў (бубнач А.Сазонаў, скрыпач К.Карапецян, віяланчэлістка Ю.Глушыцкая, флейціст У.Ліхашапка, гітарыст Зм.Крамушчанка, гукарэжысёр А.Чыжык). Тры папярэднія альбомы (“Там, дзе мы” (2004), “Пабачыць сьвет” (2006), “Система координат”(2007), як узгадвае Таццяна, былі зроблены ў сапраўды “спартанскіх” умовах. Часам нават даводзілася спяваць песні “проста на кухні, у пераматаны скотчам мікрафон”.
Таму, лічыць бардэса, якасна альбом адчувальна выходзіць з шэрагу папярэдніх, з'яўляецца “новым ва ўсіх сэнсах”:
– “Дзьвюхкроп’е” – альбом пра каханне. У ім я паспрабавала адысці ад сацыяльнай тэматыкі, распавесці пра ўнутраны свет чалавека, адносіны між людзьмі. Гэтая кружэлка змясціла і новыя песні, і ўжо спяваныя раней, але сыграныя па-іншаму. Назва альбома гаворыць пра дзве кропкі, дзвюх асоб, з якіх адбываецца пэўны працяг – сям'я, адносіны. Калі ж глядзець з філалагічнага пункту погляду, то кропка ў канцы сказа азначае скончаную думку, двухкроп’е ж паказвае не на завяршэнне, а на тое, што будзе далей. Гэта мая дэбютная прэзентацыя на “вялікай сцэне”, так бы мовіць “дарослы” крок. Свой першы прафесійны альбом я лічу толькі пачаткам таго, што з Боскай дапамогаю яшчэ спадзяюся сказаць у будучым.
– Каго ты разлічваеш убачыць на прэзентацыі “Дзьвюхкроп’я”? Якім увогуле ўяўляеш “свайго” слухача?
– Спадзяюся, што на прэзентацыю прыйдуць самыя розныя людзі, якім цікавая рэлігійная, патрыятычная тэматыка. Нехта з іх завітае паслухаць “Рэспубліку чорна-белага кіно”, “Марнага прарока”, нехта – “Мару”, кагосьці прывабіць “Адзінота ў лістападзе”.
У маральным плане “мой” слухач ідзе па складаным шляху да Бога. Ён шукае сябе, памыляецца, але працягвае крочыць. Гэта чалавек, які імкнецца да ўнутранай гармоніі, духоўнай прыгажосці.
– Ці варта ўдзельнікам прэзентацыі чакаць зменаў у выкананні песень, іх змесце альбо складзе музыкаў?
– Ні на змесце, ні на выкананні песень час не адбіўся. Што тычыцца музычнага афармлення, то будуць пэўныя змены. Альбом “Дзьвюхкроп’е” запісваўся як праект – вынік перамогі ў “ОРРА-2006”. Таму атрымалася далучыць да яго запісу цэлы аркестр, хоць першапачаткова меркавалася рабіць кружэлку хіба што яшчэ з адной гітарай. На прэзентацыі ж я выступлю толькі з гітарыстам – Алегам Змушкам. Таму прэзентацыя стане такім канцэртам-сустрэчай з прыхільнікамі маёй творчасці. Утульным, “хатнім”, дзе можна будзе адпачыць душою, трошкі задумацца… Своеасаблівай размовай пад музыку.
Звесткі пра Таццяну Беланогую:
Таццяна Беланогая скончыла прыродазнаўчы факультэт БДПУ. Там на студэнцкім фестывалі песні і паэзіі “Зоркі над Мінскам” упершыню прагучалі песні, якія яна дагэтуль “нікому ніколі не паказвала”. Гэты выступ Таццяна называе важнай падзеяй у сваім жыцці. Тое, што аўдыторыя прыняла і зразумела яе творчасць, надало 18-гадовай дзяўчыне моцы, каб рухацца далей, дзе яе чакала знаёмства з вядомым беларускім бардам Алесем Камоцкім і выступы на “вялікай сцэне”.
У 2003 годзе Таццяна Беланогая атрымала перамогу ў музычным конкурсе “Зоркі Маладзечна”, у 2004 – стала лаўрэатам фестывалю “Бардаўская восень”. 2006 год прынёс Таццяне перамогу ў Міжнародным Фестывалі Бардаў “ОРРА-2006”. //Ганна КОТ
Тэлефон для даведак: 6490888








Music soft for DJs, CJs,
If you are a Mac user owning
If you are a Mac user owning a iPod, this is a must-have software to simplify your digital life. It enables you to transfer music files to iPod without iTunes, and transfer songs from iPod to Mac. If you wonder how to move songs from your iPod to your Mac, or how to copy songs from iPod to Mac, this iPod Transfer to Mac is the best solution.,,,,,,,,
frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
asdfs
,,
Даслаць камэнтар