eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама
Рекомендуем синтетические полимерные полы от Спецполимерстрой.
Кухни - Москва. Бесплатная доставка. Дешево.

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Гастролі раней забароненых рок-зорак церпяць фіяска

Пасля вядомай сустрэчы ў адміністрацыі прэзідэнта шэраг беларускіх гуртоў атрымалі магчымасць аднавіць сваю канцэртную дзейнасць пасля трохгадовага перапынку. Але беларускія гастролі раней забароненых рок-зорак праходзяць ня надта ўдала. У Магілёве быў адменены канцэрт гурта Нейра дзюбель, які тут не выступаў чатыры гады таму.  Гэтым разам – не з палітычных матываў, а праз нізкі продаж квіткоў.

Раней было пытаньне, чаму беларускія рок-гурты не могуць даваць канцэрты на радзіме. Пасля таго, як негалосная забарона была знятая, з канцэртамі і нават турамі па Беларусі праехалі некалькі камандаў з таго самага “чорнага” сьпісу.  Але пра вялікі поспех казаць не выпадала – у некаторых гарадах айчынныя рокеры не маглі сабраць і сотні гледачоў.  Апошні, хто наважыўся на паездку ў рэгіён – гурт Neuro Dubel. Іх канцэрт у Магілёве быў адменены з прычыны нізкага попыту на ўваходныя квіткі. Аляксандр Куллінковіч даведаўся пра гэта загадзя.

- Папярэдні продаж у іх быў слабы і арганізатары вырашылі не рызыкаваць.

Адмена канцэрту з-за нізкага продажу квіткоў – не першая ў кар’еры Аляксандра Куллінковіча. З яго слоў такое здараецца часта і менавіта ў рэгіёнах.

- Ты прыязджаеш на канцэрт у іншы горад, а там тры афішы толькі вісіць ці наогул няма. Магілёўскага канцэрту гэта не тычыцца, там з афішамі ўсё было ў парадку, але такое здараецца вельмі часта – у 99 працэнтах выпадкаў.

Кіраўнік магілёўскага “Цэнтру жывога року” Віталь Шум кажа, што і канцэрт “Крамбамбуля” ў ягоным горадзе аніякага поспеху не меў – праект Лявона Вольскага сабраў усяго шэсць дзесяткаў слухачоў. На думку Шума, прычына тут і ў слабасці мясцовых арганізатараў, і ў высокіх патрабаваннях мінскіх музыкаў.

Рэальныя людзі, якія могуць спакойна зрабіць канцэрт не бяруцца за Neuro Dubel у тым жа Магілёве, паколькі ведаюць наколькі гэта цяжка, таму займаюцца вось такія… А калі бы музыкі зрабілі саступку ў ганарары, скажам, з 1000 да 500 даляраў, прыехалі бы, парвалі залю, а наступным разам сабралася бы ў два разы болей народу. А яны чамусьці лічаць, што калі ў Мінску збіраюць клуб, то ў іншых гарадах будзе тое самае. На самой справе гэта не так.  

Аляксандр Куллінковіч згодны, што фінансавыя патрабаванні ў мінскіх рок-камандаў цяжкавыканальныя для арганізатараў у рэгіёнах. Нават пры тым, што цэны на квіткі ў Магілёве значна ніжэйшыя за мінскія.

- Мне падаецца, што рэгіёнам вельмі цяжка адбіць грошы. Ды яшчэ пры такіх нізкіх коштах на квіткі, мне не зразумела, як яны праводзяць канцэрт. І калі мы просім мінімальныя грошы, за якія ў Мінску нават маладая каманда не грае, у рэгіёнах усё адно кажуць, што высокія ў вас ганарары.

Арганізатар рок-канцэртаў Павал Кашырын згадвае недаўні канцэрт Neuro Dubel у Бабруйску. Тады мясцовыя арганізатары пайшлі на пэўныя хітрыкі, каб сабраць болей людзей.

- Яны бачылі паводле папярэдняга продажу, што людзей будзе меней, чым яны хацелі. І яны зрабілі вольны ўваход на дыскатэку, у той жа залі, дзе граў Neuro Dubel. Такім чынам, гледачы атрымалі магчымасць пабачыць канцэрт, а потым застацца на дыскатэку.  

Павал Кашырын упэўнены, каб беларуская незалежная музыка сапраўды загучала ў тэле- і радыёэфіры, аніякіх хітрыкаў не трэба было бы выдумляць.

- У той жа палац рэспублікі збіраецца поўная заля на якую “фабрыку”, бо людзі іх чуюць і бачаць штодня. Каго бачаць – на таго ідуць. Калі бы кожны дзень паказвалі “Краму”, “Крамбамбулю” і Neuro Dubel яны таксама бы збіралі палацы. Ды ўсе яшчэ бы казалі пра іх, што гэта модна і цікава.   

Цяпер раз-пораз беларускіх музыкаў можна пабачыць у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, але толькі ў спецыялізаваных праграмах. Выглядае, што з статусу забароненых яны перайшлі ў статус непажаданых.

//www.racyja.com

 

 

 

 

 

 

 

If you are a Mac user owning

If you are a Mac user owning a iPod, this iPod to Mac Transfer is a must-have software to simplify your digital life. It enables you to transfer music files to iPod without iTunes, and transfer songs from iPod to Mac. If you wonder how to move songs from your iPod to your Mac, or how to copy songs from iPod to Mac, this iPod Transfer to Mac is the best solution.iPod Transfer for Mac,iPod Transfer to PC,iPod Transfer to iTunes for Mac,iPod Transfer to iPod for Mac,iPod Manager for Mac,DVD to iPod Transfer for Mac,Video to iPod Transfer for Mac,iPod Photo Transfer for Mac,iPod Music Transfer for Mac

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
1 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Заходні, 7.2 км/г, парывы да 18 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
-2 °C Ясна, вецер Пераменны, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 59%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-1 °C Ясна, вецер Усходні, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 59%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100