eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама
только тут реклама в прессе по приемлемой цене
Земельные участки Сочи. Документы - купить натяжные потолки. Натяжные потолки. Монтаж 1 день.

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

DALI скарае Вялікую Брытанію

Трапіць у брытанскі шоў-бізнэс – мара хіба кожнай амбітнай музычнай каманды. Беларускія музыкі тут не выключэнне. Нашы рокеры, электроншчыкі, панкі ды эстраднікі ў розныя часы намагаліся заваяваць ангельскую сцэну.

Далей за ўсіх справа зайшла хіба ў “Крамы”, якая ў далёкім 1993 годзе выдала ў Вялікабрытаніі ангельскамоўную вэрсію свайго альбому “Хворы на рок-н-рол” ды ў “Svet Boogie Band”, што скарылі ангельскіх аматараў блюзу сваім выступам на “The Global Battle of the Bands” два гады таму ў Лондане. Беларускі гурт DALI пайшоў яшчэ далей. Толькі што Віктар Рудэнка з сваімі музыкамі вярнуўся з туру па Ангельшчыне ды Шатландыі.

- Мы дамовіліся на выступ у трох месцах - самых важных з музычнага гледзішча: Эдынбург, Ліверпуль і Лондан. Асабліва было прыемна выступаць у клубе Magnet, дзе некалькі выступаў Фрэдзі Мэрк’юры. Хацелі яшчэ выступіць у “Covern Club”, дзе гралі Beatles, але там запланавана ўсё на некалькі месяцаў наперад.

Промоцыяй гурта DALI ў Вялікай Брытаніі занялася прадусарка Лінда Грэм. Яна ўжо мела досвед працы з беларускімі артыстамі. Праўда, як яна патлумачыла Віктару Рудэнку – не вельмі ўдалы.

- Яна сказала: “Добра, што вы прыехалі, а то я лічыла, што ў Беларусі спяваюць усе пад “мінус адзін”. Лінда займалася выступам Агурбаш у Англіі, дык тая прыехала з фанаграмай замест музыкаў. А ў іх так толькі караоке спяваюць.

Тур DALI па Вялікай Брытаніі цягнуўся два тыдні. Ангельскія прадусары зацікаваліся творчасцю каманды ды прапанавалі выдаць альбом на тэрыторыі Вялікабрытаніі. Цяпер справа за беларускімі музыкамі – давесці да розуму свой матэрыял. Дарэчы, Віктар Рудэнка мяркуе запісаць дзве версіі альбому – па-ангельску і па-беларуску. 

- DALI цяпер гучаць зусім інакш, бо мы скінулі пэўныя ланцугі, што накладалі на нас беларускія абставіны. Мы вырашылі не граць музыку, якая можа прынесці папулярнасці ці грошы тут. Мы граем еўрапейскую музыку. А ад ангельцаў нас адрознівае тое, што ў нас была і ёсць беларуская душа, хоць выконваем мы нешта накшталт “Audioslave”. 

Між тым, ужо гатова песня і рыхтуецца кліп DALI для адборачнага туру да “Еўрабачання-2009”. Беларускія музыкі будуць намагацца патрапіць на фестываль ад Польшчы. Польскі прадусар гурта Ігар Знык упэўнены, што DALI маюць шанцы на перамогу ў адборы.

- У параўнанні з тым, што было на ранейшых фестывалях ад Польшчы, песня ў DALI падаецца якаснай. На канцэртах DALI у Польшчы было бачна, што іх музыка даспадобы мясцовым слухачам. Канешне, падчас прома-кампаніі будзе зазначана, што гэта беларускі гурт. Мяркую, што гэта ім дапаможа.

Песня да польскага адбору на “Еўрабачанне” DALI напісаная па-ангельску, але музыкі вырашылі ўключыць у яе прыпеў па-беларуску.

 

//www.racyja.com

 

 

 

If you are a Mac user owning

If you are a Mac user owning a iPod, this iPod to Mac Transfer is a must-have software to simplify your digital life. It enables you to transfer music files to iPod without iTunes, and transfer songs from iPod to Mac. If you wonder how to move songs from your iPod to your Mac, or how to copy songs from iPod to Mac, this iPod Transfer to Mac is the best solution.iPod Transfer for Mac,iPod Transfer to PC,iPod Transfer to iTunes for Mac,iPod Transfer to iPod for Mac,iPod Manager for Mac,DVD to iPod Transfer for Mac,Video to iPod Transfer for Mac,iPod Photo Transfer for Mac,iPod Music Transfer for Mac

Gaia Gold

The network Gaia Gold layer - it will Dofus Kamas have to rely above, so Gaia Online Gold no need to trouble Kamas Dofus with the sockets. Use the top Kamas layer for your Buy Gaia Online Gold platform, even a library Acheter des Kamas full client-server. The graphics Buy Gaia Gold library - Do not write your Dofus Kamas Pas Cher scene graph, wretch! Neither the routines to MMORPG News load resources (images, 3D models). From the little I know Gold Gaia of DirectX is probably used Gaia Money directly, but for OpenGl, find Buy Gaia Money yourself a good graphics engine. ADH uses Gaia OpenSceneGraph, but there Gaia Gold Store are tons in all languages.

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-4 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 69%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-6 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100