eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Узяць аўто напракат у Беларусі

Думаю, кожны з нас, гледзячы замежны фiльм, хоць раз зважаў на адну дэталь. Галоўны герой, калi прыязджае ў iншы горад, штат або краiну, не карыстаецца паслугамi таксi, а бярэ напракат машыну.

Арэнда аўтамабiля — звыклая справа за мяжой i навiна — у Беларусi. Упершыню такая паслуга стала магчымай у 1916 годзе ў ЗША ў штаце Небраска. Нейкi камерсант, спазняючыся на спатканне, узяў напракат аўтамабiль у Джо Саўндэрса — першага пракатчыка машын. І ужо ў 1920-я гады з’явiлiся першыя кампанii па аказаннi такiх паслуг. А пасля Другой сусветнай вайны пракатны бiзнэс пачаў развiвацца па-сапраўднаму.

У нашай жа краiне ўзяць аўтамабiль у арэнду без кiроўцы стала магчымым толькi ў пачатку ХХI стагоддзя! I знаходзяцца такiя кампанii толькi ў сталiцы.

Дапусцiм, вы прыехалi на пару дзён па справах у Мiнск. Вам трэба наведаць шмат месцаў, заключыць розныя пагадненнi. Вядома, вы можаце скарыстацца паслугамi таксi i аплачваць кiроўцу поўны працоўны дзень. Аднак пагадзiцеся, што ўзяць у арэнду аўтамабiль значна зручней i тым больш танней. У вас ёсць магчымасць зрабiць оn-linе заказ загадзя. Тады ўся працэдура арэнды ў вас зойме каля 5 хвiлiн. Калi афармляць такую паслугу па прыездзе яна зойме не нашмат больш — хвiлiн 15. Пры сабе вам досыць мець пасведчанне кiроўцы i пашпарт. I, вядома ж, грошы за арэнду аўтамабiля — ад 20,5 еўра за суткi — i грошы на заклад — ад 450 еўра. Для параўнання: тыднёвая арэнда ў Нью-Ёрку каштуе каля 300 долараў, а ў невялiкай канторы i таго менш.

Аднак у iншых краiнах кампанii больш патрабавальныя да арандатараў. Напрыклад, у Англii вам павiнна быць не менш за 19 гадоў i вадзiцельскi стаж мiнiмум 1 год. А ў Маскве ў некаторых кампанiях клiенту павiнна быць не менш за 23 гады, стаж кiравання аўтамабiлем — ад 3 гадоў.

Аўтапракат

Наогул ёсць два вiды пракату аўтамабiляў — з кiроўцам i без кiроўцы. Першы вельмi нагадвае таксi. Адрозненне толькi ў тым, што паслуга звычайна вызначаецца не кiламетражам, а часам пракату машыны (пагадзiнная). У другiм выпадку клiент — сам сабе гаспадар i кiруе аўтамабiлем на свой страх i рызыку.

Арэнда аўтамабiля
без кiроўцы ў Беларусi

Каб даведацца больш падрабязна аб гэтым бiзнэсе ў Беларусi, мы звярнулiся ў адну з нешматлiкiх кампанiй па арэндзе аўтамабiля без кiроўцы ў Мiнску.

На беларускiм рынку гэта кампанiя з’явiлася не так даўно. У аўтапарку знаходзiцца каля 50 машын спажывецкага ўзроўню (для параўнання, у адной з маскоўскiх кампанiй на выбар падаюць больш за 200 аўтамабiляў, у кiеўскай — каля 100). Аўтамабiлям не больш за 3 гады.

Для зручнасцi клiентаў арэндадаўцы працуюць кругласутачна, зрэшты, як i за мяжой.

Кошт за арэнду

Кошт за пракат аўтамабiля залежыць ад тэрмiну арэнды, класа аўтамабiля i памеру машыны (платныя паркоўкi i штрафы — за кошт клiента). А вось марка аўтамабiля на кошт не ўплывае. Iснуе кароткатэрмiновы перыяд — да 6 месяцаў. Адпаведна доўгатэрмiновы перыяд — больш за 6 месяцаў.

— Таксама ў нас ёсць праграма "Аўтапарк у арэнду", — распавядае начальнiк аддзела па рабоце з карпаратыўнымi клiентамi Iгар Валяр’янавiч, — арэнда аўтамабiля юрыдычным асобам ад 3 да 5 гадоў.

Самы дарагi аўтамабiль, якi падае гэта кампанiя — гэта Vоlkswаgеn Shаrоn за 130 еўра ў суткi. Аднак кошты пастаянна мяняюцца i яны актуальныя толькi на дадзены момант.

Пры вяртаннi аўтамабiля

Калi вы бераце ў арэнду машыну, бак з палiвам запоўнены. Таму пры вяртаннi аўтамабiля вы павiнны заправiць машыну. У выпадку, калi вы несвоечасова вяртаеце аўтамабiль (спазненне больш за 1 гадзiну), неабходна выплацiць штраф (дадатковыя суткi пракату).

Тэхнiчны стан аўтамабiля

За тэхнiчным станам машыны сочыць арэндадавец. Клiент плацiць за арэнду (фiзiчная асоба — з папярэдняй аплатай, юрыдычная — аплата па факце) i палiва.

— Iснуюць невялiкiя выдаткi для клiента. Напрыклад, узiмку неабходна залiваць у ёмiстасць шклоамывальнiка спецыяльную вадкасць, — тлумачыць Iгар Валяр’янавiч. — Аднак, калi арандатар з’язджае, скажам, на 6 месяцаў у iншую краiну, то ў нас проста не будзе магчымасцi зрабiць памыўку аўтамабiля.

ДТЗ

Калi машына патрапiла ў аварыю, першапачаткова адказнасць нясе клiент у рамках дэпазiту або самаадказнасцi. Аднак на месца аварыi абавязкова трэба выклiкаць супрацоўнiкаў ДАI. Потым на падставе дакумента аб ДТЗ страхавая кампанiя прымае ад кампанii па арэндзе аўтамабiляў заяву аб пакрыццi выдаткаў i аднаўленнi машыны.

Дадатковыя паслугi

Напрыклад, вы хочаце падоўжыць дамову арэнды i ў вас няма часу прыехаць у кампанiю. Гэта не праблема. Супрацоўнiк кампанii з усiмi дакументамi можа сам пад’ехаць да вас па ўказаным вамi адрасе. Калi вы на той момант знаходзiцеся ў межах Мiнска — паслуга выезду абыдзецца 10 еўра. Калi ў межах краiны — 150 еўра. На гэтую суму ўплываюць камандзiровачныя выдаткi супрацоўнiка кампанii, палiва i праязныя дакументы.

Выезд за межы Беларусi

— Даверанасць на машыну ў краiне адмянiлi. Таму пры выездзе за мяжу, калi машына не знаходзiцца ў вышуку, досыць пры сабе мець дакументы на машыну, даверанасць на выезд за мяжу i, вядома ж, ключы ад аўтамабiля, — гаворыць Iгар Валяр’янавiч.

— А калi арандатар не вяртаецца ў прызначаны тэрмiн?

— Гэта якраз той варыянт, калi зручна, каб клiент аплачваў паслугу крэдытнай карткай. Дзякуючы банкаўскiм механiзмам машыну знаходзяць. Ёсць структуры, якiя дапамагаюць, у тым лiку страхавым кампанiям, у пошуку аўтамабiля. I машыны вяртаюцца да кампанii.

Угон

Аказваецца, угоны ў беларускiх кампанiях па арэндзе аўтамабiля адбываюцца прыблiзна раз у месяц.

Аднак ёсць спецыяльныя трэнiнгi для супрацоўнiкаў кампанiй. На iх вучаць распазнаваць на пачатковым этапе чалавека, якога цiкавiць не арэнда аўтамабiля, а пэўная машына.

— Ёсць спецыфiчныя краiны, у якiя могуць уганяць. Калi тэлефануе грамадзянiн гэтай краiны, iдзе дбайная праверка дакументаў клiента, — распавядае Iгар Валяр’янавiч

Замест высноў

Паколькi такi бiзнэс у нашай краiне толькi набiрае абарот, ёсць некаторыя праблемы. Напрыклад, адсутнасць дастатковай iнфармацыi ў насельнiцтва аб iснаваннi падобнай паслугi.

Ёсць боязь, звязаная з арэндай аўтамабiля (адказнасць у выпадку аварыi, угон). Ды i скарыстацца такiмi магчымасцямi часцей за ўсё дазваляюць сабе забяспечаныя грамадзяне. Спадзяюся, што ў хуткiм часе для большасцi беларусаў гэта паслуга стане звыклай.

 

//www.zviazda.by

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
day-scattered
Надвор`е ў Мінску
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Усходні, 32.4 км/г, парывы да 50.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 42%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 25.2 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 59%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
12 °C Ясна, вецер Усходні, 14.4 км/г,
day-few
Надвор`е ў Магiлёве
16 °C Трохі аблокаў, вецер Усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 45%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100