Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езёраньскага запрашае прыняць ўдзел у праграме індывідуальных навучальных візітаў ва Ўроцлаве, рэалізаваных у супрацоўніцтве з праграмай
Study Tours to Poland
Навучальныя візіты цягнуцца 14 дзён.
Удзельнікамі навучальнага візіту могуць быць грамадзяне з:
• Албаніі
• Арменіі
• Азербайджану
• Беларусі
• Грузіі
• Казахстану
• Кіргістану
• Малдавы
• Расеі
• Украіны.
Мэтай навучальных візіт з’яўляецца пазнанне функцыянавання польскіх інстытутаў, грамадзкага, культурнага і эканамічнага жыцця, досведаў сістэмнай трансфармацыі, а таксама выпрацаванай разам з Калегіум праграмы супрацоўніцтва з выбранымі краінамі Ўсходняй Еўропы, Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі.
Да ўдзелу ў візыце будуць запрошаныя асобы якія пакажуць досвед, грамадзкую зацікаўленасць і цікавую прапанову дальнейшага супрацоўніства з польскімі арганізацыямі.
У рамках стажу Арганізатары зарганізуюць сустрэчы з прадстаўнікамі публічных, гаспадарчых, культурных і няўрадавых арганізацый Вроцлава, Ніжняй Сілезіі і цэлай Польшчы.
Праграма кожнага візіту будзе узгоднена індывідуальна з кожнай асобай паводле яе зацікаўленасці.
Арганізатары Праграмы гарантуюць жыллё, харчаванне, невялікія кішэнныя, а таксама ў абгрунтаваных выпадках вяртанне часткі альбо цэлых коштаў праезду.
Дакументы трэба дасылаць да 19 верасня 2008 г. на польскай, расейскай альбо ангельскай мовах у электранічнай форме на адрас office@kew.org.pl. У тэме пісьма трэба пазначыць STP.
Просім пра дадаванне наступных дакументаў:
- Curriculum Vitae,
- запоўнены фармуляр.
Вынікі рэкрутацыі будуць абвешчаны на інтэрнэт-старонцы www.kew.org.pl і высланыя мэйлам да ўсіх зацікаўленых да 30 верасня 2008 г. .
Планаваны тэрмін візіт: 1 кастрычніка-15 снежня 2008 г.
Ад удзельнікаў стажаў патрабуецца веданне адной з моў: польскай, ангельскай альбо расейскай.
Праграма фінансуецца са сродкаў Гміны Ўроцлаў і Польска-Амерыканскага Фонду Свабоды.
Бліжэйшая інфармацыя:
Marcin Romanowski
tel. +48 691 848 505
romanowski@kew.org.pl
skype: m-romanowski











frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
lesbians straddling lesbians
50mg atenolol side
abilify & dementia abilify +
Даслаць камэнтар