Ці здаралася Вам, з’яжджаючы з якога гатэлю, браць адтуль “на памяць” упадабаную рэч? Калі так, праверце папулярнасць Вашага выбару паводле скандынаўскага рэйтынгу прапажаў з гатэляў.
Рэйтынг рэчаў, найчасцей забіраных гасцямі, склаў дацкі сайт Rejseliv, паводле апытання мэнэджэрскага персаналу. На першым месцы сярод прапажаў – прасцірадлы з ванных пакояў. Зрэшты, вялікія рушнікі - рэч у скандынаўскіх краінах не танная.
На другім месцы – рушнічкі для рук, на трэцім – купальныя халаты. Далей, у парадку змяншэння папулярнасці, ідуць туалетная папера, лямпачкі, прасы, кававаркі і, нарэшце, пластыкавыя сядушкі ад унітазаў.
Цікава, што розныя гатэлі пакутуюць ад гасцей-хапуноў вельмі неаднолькава. Так, стакгольмскі Grand Hotel асаблівых праблемаў з стратамі начыння не мае: у ім папросту працуце адмысловая крама, дзе рушнікі і халаты можна набыць. Невядома, праўда, ці прадаюцца там “дэма-версіі” унітазных сядзенняў.
//susvet.info










frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар