Саюз пісьменьнікаў Літвы сумесна з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам запрашае студэнтаў да ўдзелу ў літаратурна-гістарычным спаборы “Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”.
Мэта спабору – зьяўляецца актуалізацыя-рэканструкцыя досьведу мінулага праз зварот да лёсаў пэрсаналіяў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у гістарычным працэсе нацыянальна-культурніцкага будаўніцтва, значна паўплывалі на спэцыфіку літаратурнага працэсу Беларусі й Літвы ды пакінулі яскравы сьлед у гісторыі двух народаў-суседзяў.
Да ўдзелу ў спаборы прымаюцца аўтарскія працы ў выглядзе разгорнутага эсэ (нарыса) па вышэйадзначанай тэме аб’ёмам 6–10 друкаваных старонак, набраных 12 кеглем праз 1,5 інтэрвалу ў гарнітуры Times New Roman.
Апошні тэрмін падачы эсэ - 1 верасьня.
Электронны адрас конкурсу: litkon@gmail.com
//belngo.info









Даслаць камэнтар