eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

"Бронзавыя коні" ад мінскай ратушы "ўскакалі" ў Табольск

Год таму каля мінскай гарадской ратушы была ўсталявана скульптура "Пара канёў, запрэжаная ў двуколку". Праз некалькі месяцаў у Табольску каля мастацкага музея з'явілася дакладная копія мінскага помніка. Табольскія ўлады не ведалі пра мінскі клон. Нават аўтар скульптуры Уладзімір Жбанаў не адразу прыгадаў, што дазволіў "саслаць" сваіх "канёў" у Сібір.

Усталяваннем табольскай копіі займаўся расійскі фонд скульптараў "Единение". Менавіта ён выступіў пасярэднікам паміж беларускім ліцейным прадпрыемствам і гарадской адміністрацыяй Табольска. Але дырэктар фонду Аляксей Цютнеў сцвярджае, што помнікі вельмі адрозніваюцца. Прынамсі, называюцца па-рознаму. Да таго ж у іх розны "нейкі антураж".

Аляксей Цютнеў: У табольскай скульптуры ёсць адрозненні ад мінскай. Напрыклад, у назве. У нас яна называецца "Пара канёў, запрэжаная ў экіпаж", а ў Беларусі "Пара канёў, запрэжаная ў двуколку". Я прасіў, каб скульптуры вельмі адрозніваліся. Яны і адрозніваюцца назвамі, карэтамі і нейкім антуражам.

Дырэктар беларускага ліцейна-мастацкага прадпрыемства "Ліцейны двор" Мікалай Сталяр, які працаваў раней на прадпрыемстве, што займалася табольскай і мінскай скульптурай, не ведае ні пра які "нейкі антураж". Скульптуры аднолькавыя, гаворыць ён, копіі.

Мікалай Сталяр: Скульптуры ў Мінску і Табольску аднолькавыя. Гэта копіі.

У муніцыпалітэце Табольска вельмі здзівіліся, калі даведаліся, што у іх "Пары канёў" існуе пара ў Мінску. Фонд "Единение" умаўчаў пра гэта.

Адміністрацыя Табольска: Нам сказалі, што такі помнік адзін, і мы не ведалі пра копію, якая стаіць у Мінску. Хацелася, каб у кожным горадзе былі ўнікальныя скульптуры, але што тут паробіш, калі ўжо так склалася.

Скульптар Уладзімір Жбанаў узгадаў, што "даў дабро" на выраб копіі, але дакладна не памятае, у які горад Расіі яна патрапіла — кудысьці ў Сібір. Жбанаў наогул не супраць таго, каб яго скульптуры кланаваліся. Яны ўжо і клануюцца. Напрыклад, "Даму с сабачкам" можна пабачыць каля мінскай "Камароўкі" і побач з драмтэатрам у Магілёве. "Дама на лаўцы" ёсць у Мінску, а яе копія да нядаўняга часу знаходзілася на пяцігадовай выставе пад адкрытым небам ў нямецкім горадзе Дзюсельдорфе. Зараз яна "едзе" да аўтара, і хто ведае, у якім горадзе яна з'явіцца пасля вяртання.

У размове з Еўрарадыё Уладзімір Жбанаў нагадаў, што ў свеце існуюць дзве статуі Свабоды — ў Парыжы і ў Амерыцы, а "Хлопчыкаў з гусаком", які стаіць у скверы каля Кастрычніцкай плошчы, ажно 200 штук па ўсім свеце. І гэта нармальна, таму што копія лепш за тыраж.

Уладзімір Жбанаў: Колькі, вы думаеце, ёсць копій "Хлопчыкаў з гусаком" — помнік на адкрыццё вадаправода ў Мінску, падараваны Францыяй? Дзвесце штук стаіць па ўсяму свету! Дзве статуі Свабоды ёсць: адна ў Парыжу, другая ў Амерыцы. Копія – гэта не тыраж, іх колькасць абмежаваная.

Заказаць копію скульптуры Жбанава можа не толькі гарадская ўлада ці прадпрыемства, а нават шэраговы чалавек пры наяўнасці грошай. Для гэтага можна звярнуцца да ліцейніка Сталяра, дырэктара вышэйзгаданага беларускага прадпрыемства "Ліцейны двор". Там вам адліюць не тое што карэту, як у Мінску і Табольску, а нават і кучара.

Мікалай Сталяр: Ніякіх праблем. Мы можам яшчэ і кучара туды адліць.


Так выглядаюць коні ў Мінску (фота
vikingaon)


А гэтая скульптура стаіць у Табольску (фота — Валеры Чаркоў)

 

//belradio.fm

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

 Конкурс ЭСЭ

Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org абвяшчае пра пачатак новага конкурсу ў рамках кампаніі “Будзьма”.
Мы прапаноўваем Вам напісаць ЭСЭ на тэму: “Што для мяне значыць Беларусь”. Напэўна, мы не заўсёды задумваемся над пытаннямі чаму мы нарадзіліся менавіта ў гэтай краіне, чым мы можам ганарыцца, што падрыхтаваў нам лёс на нашай Радзіме. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Moladz.org упэўнены, што да нас завітваюць самы таленавітыя, разумныя хлопцы і дзяўчаты, якія захапляюцца сваёй краінай. Таму пішыце нам свае невялічкія крэатыўныя творы і атрымлівайце падарункі.

Далей чытаць...

 

Будзьма беларусамі! Будзьма разам!

Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org
афіцыйны партнёр кампаніі


 

Пампуй №3 :)

 Цікава ведаць

 

 

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
-3 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
-2 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 28.8 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
nodata
Надвор`е ў Магiлёве
-3 °C Няма дадзеных, вецер Заходні, 32.4 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 86%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100