eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Толькі 30% студэнтаў атрымаюць інтэрнаты

У новым навучальным годзе ў Менску ня больш за 70% студэнтаў, якія маюць патрэбу ў жыльлі, будуць забясьпечаны інтэрнатамі.

Як паведаміла начальнік упраўленьня разьвіцьця матэрыяльна‑тэхнічнай базы Міністэрства адукацыі Лідзія Зайцава, у мінулыя гады месцы ў сталічных інтэрнатах атрымлівалі прыблізна 80% тых, хто меў патрэбу ў жыльлі. Сытуацыя некалькі пагоршылася пасьля прыняцьця рашэньня аб тым, што нароўні са студэнтамі бюджэтнай формы на месцы ў інтэрнатах могуць прэтэндаваць і платнікі. Акрамя таго, чатыры мінскія інтэрнаты закрыты на рэканструкцыю, у тым ліку інтэрнат БДУ на 1.200 месцаў. У найбліжэйшы час з эксплюатацыі выведуць яшчэ адзін інтэрнат БДУ на праспэкце Пераможцаў, разьлічаны на 600 месцаў.

«Сёлета праблему засяленьня ў інтэрнаты ўсіх студэнтаў, якія маюць патрэбу ў жыльлі, мы не вырашым», — падкрэсьліла спэцыяліст. Паводле яе слоў, у большасьці ВНУ правам першачарговага засяленьня будуць карыстацца ільготнікі і студэнты‑выдатнікі. Тым, хто не зможа засяліцца ў інтэрнаты, з пошукам кватэры паспрабуюць дапамагчы студгарадкі.

Паводле слоў Л.Зайцавай, забясьпечанасьць студэнтаў інтэрнатамі ўзрасьце да 90% бліжэй да 2011 года, калі жыхароў прыме студэнцкая вёска. Першы яе будынак — інтэрнат БДУ на 1 тыс. 300 месцаў — ужо будуецца. На ўсе работы выдзелена 43 млрд. рублёў. Інтэрнат плянуецца здаць у 2009 годзе.

Як паведаміла Л.Зайцава, летась забясьпечанасьць інтэрнатамі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце складала 80%, Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце — 60%, Беларускім дзяржаўным інстытуце інфарматыкі і радыёэлектронікі — 60%, Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце — 97%, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце — прыблізна 50%, Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка — 43%. Міжнародны дзяржаўны экалягічны унівэрсытэт імя Андрэя Сахарава не меў уласнага інтэрнату.

Паводле слоў Л.Зайцавай, у рэгіёнах сытуацыя крыху лепш. Летась студэнты Гомельскага і Гарадзенскага дзяржаўных унівэрсытэтаў, што маюць патрэбу ў жыльлі, былі забясьпечаныя інтэрнатамі на 70%, Магілёўскага — на 90%, Віцебскага — на 100%. Стопрацэнтная забясьпечанасьць інтэрнатамі была таксама ў Полацкім і Баранавіцкім дзяржаўных унівэрсытэтах, Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным, Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце і некаторых іншых рэгіянальных ВНУ.

//БелаПАН

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

 Конкурс ЭСЭ

Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org абвяшчае пра пачатак новага конкурсу ў рамках кампаніі “Будзьма”.
Мы прапаноўваем Вам напісаць ЭСЭ на тэму: “Што для мяне значыць Беларусь”. Напэўна, мы не заўсёды задумваемся над пытаннямі чаму мы нарадзіліся менавіта ў гэтай краіне, чым мы можам ганарыцца, што падрыхтаваў нам лёс на нашай Радзіме. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Moladz.org упэўнены, што да нас завітваюць самы таленавітыя, разумныя хлопцы і дзяўчаты, якія захапляюцца сваёй краінай. Таму пішыце нам свае невялічкія крэатыўныя творы і атрымлівайце падарункі.

Далей чытаць...

 

Будзьма беларусамі! Будзьма разам!

Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org
афіцыйны партнёр кампаніі


 

Пампуй №3 :)

 Цікава ведаць

 

 

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
-3 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
-2 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 28.8 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Пахмурна, вецер Заходні, 32.4 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 93%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100