Прадпрымальніку з рынку «Ждановічы» Алесю Таўстыку далі 140 тысяч рублёў штрафу за тое, што ён… размаўляў на беларускай мове.
— Нібыта нейкая жанчына напісала на мяне скаргу ў абласную падатковую інспэкцыю, што я размаўляю з пакупнікамі на незразумелай мове, — распавядае прадпрымальнік. — «Незразумелая мова», наколькі я зразумеў, гэта беларуская, на якой я заўсёды размаўляю. Скаргу перадалі ў раённую падатковую інспэкцыю, але азнаёміцца мне не далі. І прысудзілі мне штраф — 140 тысяч рублёў. Па нейкіх там правілах яны маюць права прымаць такія рашэнні. Аргумэнтацыя была такая: маўляў, за некарэктную размову з пакупніком. Хоць тая жанчына наогул у мяне нічога не купляла. Проста прыйшоў чалавек, які пачаў лаяцца і абражаць мяне. Калі б гэта быў мужчына, дык я з ім увогуле па-іншаму пагутарыў бы…
А. Таўстыка — адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў, арыштоўваўся за сваю палітычную дзейнасьць.
Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org абвяшчае пра пачатак новага конкурсу ў рамках кампаніі “Будзьма”. Мы прапаноўваем Вам напісаць ЭСЭ на тэму: “Што для мяне значыць Беларусь”. Напэўна, мы не заўсёды задумваемся над пытаннямі чаму мы нарадзіліся менавіта ў гэтай краіне, чым мы можам ганарыцца, што падрыхтаваў нам лёс на нашай Радзіме. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Moladz.org упэўнены, што да нас завітваюць самы таленавітыя, разумныя хлопцы і дзяўчаты, якія захапляюцца сваёй краінай. Таму пішыце нам свае невялічкія крэатыўныя творы і атрымлівайце падарункі.
Даслаць камэнтар