eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Лілія Ананіч: Новы закон аб СМІ не прадугледжвае рэгістрацыі інтэрнет

Мінск, 13 жніўня. У новым законе аб СМІ "няма ніводнага слова аб тым, што ў Беларусі будзе рэгістравацца інтэрнет", заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 жніўня. Паводле яе слоў, "рэгістрацыя будзе распаўсюджвацца толькі на афіцыйныя інтэрнет-рэсурсы зарэгістраваных СМІ".

Як зазначыла Л.Ананіч, "пры прыняцці гэтага палажэння быў вывучаны вопыт іншых краін адносна інтэрнет-СМІ". Новы закон, паводле яе слоў, прадугледжвае адказнасць за ідэнтычнасць інтэрнет-версіі і папяровай версіі выдання. "Калі ў газеце напісана, што вось гэта — белае, а ў інтэрнет-версіі, што гэта ж — чорнае, толькі тады могуць узнікнуць прэтэнзіі. Аднак калі ў газеце размешчаны адзін артыкул, а ў інтэрнет-версіі два артыкулы, тры фатаграфіі і відэаролік, то гэта дапускаецца. Галоўнае, каб інфармацыя была праўдзівай", — заявіла Ананіч.

У новым законе, лічыць яна, закладзены асноўныя прынцыпы дзейнасці СМІ, галоўны з якіх — сапраўднасць інфармацыі. "Гэта інфармацыя не павінна быць скіравана супраць законнасці, правоў і свабод чалавека. У ёй павінны выконвацца нормы прафесійнай этыкі, нормы маралі — наогул, усё тое, што было закладзена ў старым законе аб друку, што існаваў у нас з 1995 года", — сказала першы намеснік міністра інфармацыі.

Новы закон аб СМІ распрацоўваўся са студзеня 2001 года. Яго палажэнні былі рэзка раскрытыкаваныя як з боку беларускай журналісцкай супольнасці, так і з боку міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый. Доўгі час тэкст законапраекта быў недаступным грамадскасці. Тым не менш закон быў прыняты парламентам у рэкордна кароткія тэрміны: 17 чэрвеня гэтага года ніжняя палата прыняла яго ў першым чытанні, 24 чэрвеня — у другім. 28 чэрвеня законапраект быў ухвалены верхняй палатай Нацыянальнага сходу, а 17 ліпеня яго падпісаў прэзідэнт. 8 жніўня тэкст дакумента быў афіцыйна апублікаваны. Закон набывае моц 8 лютага 2009 года.

 

//by.belapan.com

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

 Конкурс ЭСЭ

Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org абвяшчае пра пачатак новага конкурсу ў рамках кампаніі “Будзьма”.
Мы прапаноўваем Вам напісаць ЭСЭ на тэму: “Што для мяне значыць Беларусь”. Напэўна, мы не заўсёды задумваемся над пытаннямі чаму мы нарадзіліся менавіта ў гэтай краіне, чым мы можам ганарыцца, што падрыхтаваў нам лёс на нашай Радзіме. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Moladz.org упэўнены, што да нас завітваюць самы таленавітыя, разумныя хлопцы і дзяўчаты, якія захапляюцца сваёй краінай. Таму пішыце нам свае невялічкія крэатыўныя творы і атрымлівайце падарункі.

Далей чытаць...

 

Будзьма беларусамі! Будзьма разам!

Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org
афіцыйны партнёр кампаніі


 

Пампуй №3 :)

 Цікава ведаць

 

 

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
-4 °C Пахмурна, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Брэсце
-1 °C Пахмурна, вецер Заходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
-2 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 25.2 км/г, парывы да 43.2 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Пахмурна, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 93%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100