Найпапулярнейшымі сярод абітурыентаў сталі спецыяльнасці “камунікатыўны дызайн” і “дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя”. Конкурсы на іх склалі 15,8 і 7,4 чалавек на месца адпаведна. У пяцёрку самых папулярных спецыяльнасцяў патрапілі міжнароднае права (6,2 чал/месца), міжнародныя зносіны (5,67 чал./месца), менеджмент (5,7 чал.\месца).
Невялікім попытам карыстаўся ваенны факультэт (конкурс на спецыялізацыю “хімія” тут склаў 0,46 чалавек), спецыяльнасці беларуская і славянская філалогіі (0,98 і 1 чал./месц. адпаведна).
Да 30 ліпеня працягнецца залічэнне на дзённую бюджэтную форму навучання ў Белдзяржуніверсітэце. З 31 ліпеня па 2 жніўня абітурыенты змогуць перападаць дакументы для навучання платна.
Сёлета БДУ на большасць факультэтаў прымала тры сертыфікаты ЦТ. Уступныя выпрабаванні будуць здаваць на факультэтах журналістыкі, тэалогіі, некаторых спецыяльнасцяў філалагічнага факультэта. Экзамены працягнуцца з 24 па 28 ліпеня.
Наста \ моладзь.орг











frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар