eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

У праграму кінафестывалю "Залаты Віцязь" уключана 11 беларускіх фільма

У асноўную праграму XVII Міжнароднага кінафестывалю "Залаты Віцязь" уключана 11 беларускіх фільмаў. Гэты аўтарытэтны кінаагляд пройдзе з 22 па 31 мая ў Маскве.

Як расказалі карэспандэнту БЕЛТА у аргкамітэце фестывалю, беларускія кінастужкі заяўлены ў 4 з 6 конкурсных праграм. Так, за перамогу ў самай прэстыжнай намінацыі "Ігравы поўнаметражны фільм" будзе весці барацьбу карціна Марыі Можар "Ворагі". У конкурсе анімацыйных фільмаў прадстаўлены адразу 4 беларускія стужкі: "Як зрабіць адкрыццё" Аляксандра Ленкіна, "Беларускія прымаўкі" Міхаіла Тумелі, "Тры Янгалы" Юліі Рудзіцкай і створаны цэлым калектывам рэжысёраў мультфільм "Аповесць мінулых гадоў".

Тры беларускія фільмы адабраны ў праграму дакументальных кароткаметражак: "Ва ўсе гэтыя дні" Міхаіла Жданоўскага, "Мама прыйдзе" Галіны Адамовіч і "Мужыкі" Юрыя Азаронка. Беларускія студэнцкія і дэбютныя работы будуць прадстаўлены фільмамі "Калі твой сын рэжысёр" Дар'і Юркевіч і "Вяртанне" Дзяніса Галака.

Акрамя таго, тры беларускія карціны - "Айцец Сергій" Станіслава Гайдука, "Святое месца" Галіны Адамовіч і "Паэма веры" Андрэя Куцілы - будуць дэманстравацца на пазаконкурснай праграме "Рэлігія і XXI стагоддзе".

Усяго ў конкурсных праграмах "Залатога Віцязя" заяўлена больш як 220 фільмаў розных жанраў з 31 краіны. У кожнай з намінацый міжнароднае журы па традыцыі прысуджае Залатога, Сярэбранага і Бронзавага Віцязяў, а паводле рашэння старшынь усіх журы лепшаму фільму любога жанру будзе ўручаны Гран-пры. Дарэчы, беларускія кінематаграфісты дастойна прадстаўлены і ў складзе судзейскай калегіі. Працаваць у фестывальным журы запрошаны народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін, кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр Яфрэмаў, кінадраматург Ірына Дзям'янава, рэжысёр Аляксандр Ленкін і кінакрытык Людміла Саянкова.

 

//БЕЛТА

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
20 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-overcast
Надвор`е ў Гродна
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
16 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
18 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 77%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100