Незвычайны тэатралізаваны паказ з выкарыстаннем старажытных прыладаў для аблогі стане кульмінацыяй першага ў Віцебскай вобласці фэста сярэднявечнай культуры. Ён пройдзе 17 і 18 траўня ў Полацку. Рыцары збіраюцца 18 траўня фарсіраваць рэчку Палоту і захапіць Полацкі замак.
Чакаецца, што на фэст, які атрымаў назву "Рубон", прыедуць больш за 100 удзельнікаў амаль з трох дзесяткаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі з усёй Беларусі. Да таго часу на беразе Палоты пабудуюць замак з чатырохмятровымі вежамі.
//БЕЛТА










Даслаць камэнтар