eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

З 11-годкай беларусы яшчэ больш адстануць ад Кітая

Спяшаючыся выканаць заўвагу прэзідэнта і скараціць тэрміны навучання ў школе, чыноўнікі створанай спецыяльна з гэтай нагоды камісіі могуць увесці 11-годку ўжо сёлета. Як стала вядома Еўрарадыё, гэта прывядзе да неабходнасці скарачэння настаўнікаў у школах, а ўрокаў у беларускіх дзяцей будзе ў 2 разы менш, чым у кітайскіх школьнікаў.

Пра тое, што члены камісіі па прывядзенні тэрмінаў навучання ў школах у адпаведнасць з пажаданнямі прэзідэнта занадта спяшаюцца, Еўрарадыё паведаміў сябра гэтай камісіі, старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч.

Уладзімір Здановіч: “Большасць членаў камісіі падчас першага пасяджэння выказаліся ў падтрымку пераходу на 11-гадовы перыяд школьнага навучання. Усё ідзе, я бачу, у вельмі такім інтэнсіўным рэжыме, а паспешлівасць да добрых вынікаў звычайна не прыводзіць”.

Дэпутат прапаноўвае даць магчымасць сённяшнім 10-класнікам спакойна давучыцца па старой праграме, каб за 2 гады дасканала вывучыць неабходнасць пераходу да 11-годкі і распрацаваць метады такога пераходу. А магчыма, кажа, і адмовіцца ад гэтай ідэі.

Уладзімір Здановіч:
“Трэба было б нашым 9-ці і 10-класнікам даць магчымасць давучыцца па 12-гадовых праграмах. А на працягу гэтых двух гадоў уважліва абмеркаваць усе магчымыя варыянты. Абмеркаваць у першую чаргу са спецыялістамі, выкладчыкамі, настаўнікамі і выхавацелямі. Потым паказаць бацькам, што чакае іх дзяцей у выпадку пераходу на 11-гадовы перыяд навучання. А магчыма, што ў выніку, вырашылі б пакінуць 12-гадовую школу, калі занадта шмат негатыўных момантаў знойдзецца”.

А такіх негатыўных момантаў, па яго словах, ужо цяпер знайшлося дастаткова. Ад неабходнасці скарачэння колькасці настаўнікаў у школах, да небяспекі, што беларускія дзеці ў выніку такой “рэформы” атрымаюць ведаў менш, чым іх аднагодкі ў іншых краінах.

Уладзімір Здановіч: “Ужо цяпер відаць, што давядзецца часткова скарачаць настаўнікаў, відаць, што давядзецца скарачаць колькасць урокаў у дзень, іх колькасць на год. І мяне вельмі турбуе, што ў выніку нашы дзеці будуць менш адукаваныя за дзяцей іншых дзяржаў. Да прыкладу, таго ж Кітая. Там дзеці займаюцца 12 гадоў у школе. Колькасць урокаў на год складае каля 1500. У нас будзе менш за 800. Безумоўна, можна прымяняць розныя інтэнсіўныя тэхналогіі, але, на мой погляд, рэзкае скарачэнне колькасці ўрокаў можа прывесці, як гэта не парадаксальна, да павелічэння перанапружанасці ў вучняў”.

Для таго, каб працягласць навучальнага тыдня была 5 дзён, а колькасць урокаў не перавышала 5-6 на дзень, не дастаткова скараціць вакацыі. Неабходна будзе значна скараціць праграмы навучання па некаторых прадметах. А заняткі па фізкультуры, працы, маляванні, кажа ён, давядзецца ўвогуле звесці да мінімуму.

Уладзімір Здановіч: “Калі мы зараз пойдзем шляхам механічнага скарачэння колькасці ўрокаў і заняткаў, то ў выніку асноўная нагрузка на дзяцей павялічыцца. Таму, што ім давядзецца дома, самастойна, з дапамогай бацькоў, калі бацькі будуць здольныя нешта патлумачыць па прадмеце, рыхтавацца да наступнага занятку. А калі па некаторых прадметах урокаў стане 1-2 на тыдзень, то эфектыўнасць ад іх прымянення будзе роўная нулю”.

Нягледзячы на гэта, сябра камісіі папярэджвае, што варыянт увядзення 11-годкі ужо сёлета не выключаны. І пацерпяць ад такога хуткаснага “рэфармавання” і дзеці, і бацькі, і настаўнікі.

Уладзімір Здановіч: “Я не выключаю магчымасці пераходу да новай сістэмы ўжо сёлета. І бацькі, калі яны ўважліва падумаюць пра тое, што іх чакае ў выніку варыянту пераходу, які ў экстранным парадку рыхтуецца, яны вялікай радасці не атрымаюць. Там якасці адукацыі не будзе. Бо да такога пераходу не гатовыя не толькі дзеці і бацькі, але не гатовыя настаўнікі. Нельга за 2 месяцы патлумачыць ім, як 2 гады навучання сціснуць да аднаго. Гэта будзе проста крамсанне – спачатку адрэзалі вушы і нос, а пасля паглядзім, што атрымаецца”.

 

 

//Еўрапейскае радыё

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
20 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-overcast
Надвор`е ў Гродна
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
16 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
18 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 77%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100