У інтэрв'ю Еўрарадыё Алег Гулак кажа, што радыкальных зменаў у дзейнасці найбуйнейшай праваабарончай арганізацыі чакаць не варта: // Еўрапейскае радыё
"Вядома, мяняюцца ўмовы, у якіх мы працуем. І мы, з улікам гэтага, мяняем сваю дзейнасць таксама, формы і накірункі. Пэўныя карэкціроўкі адбудуцца. Але арганізацыя называецца Беларускі Хельсінкскі камітэт і будзе дзейнічаць, як Беларускі Хельсінкскі камітэт".
Гулак кажа, што ў БХК прыйшло шмат моладзі і кіраўніцтва паспрабуе скарыстаць яе ідэі і энергію.
Адзначым, што Алег Гулак працуе ў БХК цягам дзесяці гадоў і неаднаразова выконваў абавязкі старшыні. Таццяна Процька пасля сыходу з пасады кіраўнічкі Хельсінкскага камітэту застаецца сябрам гэтай праваабарончай арганізацыі.










Даслаць камэнтар