eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Moladz.org шчыра віншуе вас з шэсцьдзесят трэцяй гадавінай Перамогі

Паважаныя сябры, сайт Moladz.org шчыра віншуе вас усіх з шэсцьдзесят трэцяй гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

У далёкім траўні сорак пятага скончылася самая жудасная і крывавая вайна за ўсю гісторыю чалавецтва. Мільёны людзей загінулі, тысячы гарадоў і вёсак былі разбураныя ці спаленыя. У той час цяперашнія ветэраны, а тады маладыя салдаты падаравалі свабоду ўсяму чалавецтву. Свабода ад той катавальні, якую падрыхтавалі для нас фашысты. Свабода, якой мы карыстаемся і дагэтуль. Свабода жыць, бачыць блакітнае неба і дыхаць вольным паветрам.

Няшмат герояў той вайны жыве зараз разам з намі. Сёння іх дзень, мы ўсе павінны як ніколі быць удзячныя ім за тое, што маем зараз мірнае неба над нашай краінай. Але не варта забываць, што многія іншыя не дажылі да гэтых дзён. Яны засталіся ляжаць вечна маладымі на палях баёў той вайны. Ускласці кветкі да іх могілак і помнікаў – гэта найменшае, чым мы можам быць ім удзячныя.
Moladz.org заклікае ўсіх цаніць тыя каштоўнасці, за якія змагаліся і аддавалі жыццё нашыя продкі: дзяды, прадзяды. Перш за ўсё гэта свабода. Вельмі важна не згубіць яе. Трэба пільна сачыць за тымі, хто гэтую свабоду хоча адабраць і не дазволіць гэтага.
Жадаем нашым ветэранам доўгіх год жыцця, а ўсім астатнім не забывацца на гэтую вайну, каб не дазволіць ёй паўтарыцца ў будучыні.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
20 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-overcast
Надвор`е ў Гродна
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
16 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
18 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 77%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100