eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Сяргей Катаржэнка: "Ёсць такая прафесiя — каскадзёр!"

Сяргей Васiльевiч Катаржэнка ў агнi не гарыць, у вадзе ён не тоне, i нават ад куль не бяжыць, а таксама выходзiць цэлым з iншых самых экстрэмальных сiтуацый. I чым больш экстрэмальнымi будуць яго прыгоды, тым лепш для яго самога, для рэжысёра фiльма i для гледача, для кiно. Бо ёсць такая прафесiя — каскадзёр. Каскадзёр — гэта лад жыцця, экстрым i рызыка ў якiм займаюць галоўнае месца.

У дзяцiнстве Сяргей, як i многiя яго аднагодкi, любiў вярцецца на турнiках, лазiць па будоўлях, катацца на крыгах лёду па рацэ. Юнаму Сяргею хацелася экстрыму, бо так жыць цiкавей. Малады чалавек заўсёды быў у добрай фiзiчнай форме: пасля армii стаў займацца мотакросам, конным спортам, вечерамi хадзiў у цыркавы гурток. Пасля паспрабаваў сябе ў каскадзёрстве i зразумеў, што каму, як не яму, займацца гэтай цiкавай i нялёгкай справай. Добрая фiзiчная падрыхтоўка i ўжо багаты асабiсты вопыт дапамаглi Сяргею прайсцi атэстацыю каскадзёраў i скончыць ВГIК.

Цяпер Сяргей Катаржэнка — прафесiйны каскадзёр, арганiзатар i пастаноўшчык трукаў. На яго лiку шмат вельмi рызыковых пастановачных сцэн, напрыклад, у фiльме "Лара", дублюючы амерыканскага акцёра Джо Лару, Сяргей зрываўся з трапецыi пад купалам цырка, у фiльме "Фiлiял" зусiм не Дзмiтрый Харацьян выпадае з акна шматпавярховiка, а Катаржэнка, ён жа таксама "вiсеў" замест Сяргея Гармаша на гадзiннiку на прывакзальнай плошчы ў "Паклоннiку". "Падаць з даху, пераварочвацца ў машыне, гарэць — гэта звычайная руцiнная праца, — кажа каскадзёр. — Вось уменне пераадолець страх за iншых, правiльна выканаць кожны крок у вельмi строгiм i паслядоўным плане, не збiвацца з маршруту пры пастаноўцы той цi iншай сцэны, — гэта складаней".

Скачок Сяргея Катаржэнкi з вышынi 72 метры занесены ў Кнiгу рэкордаў Гiнеса. Таксама каскадзёр заўсёды iмкнецца быць арыгiнальным, прыдумляць, распрацоўваць i ставiць новыя сцэны. Напрыклад, менавiта Катаржэнка прыдумаў i паставiў унiкальную "бочку" ў паветры — пераварот аўтамабiля на 450 градусаў. Тады ён па-сапраўднаму перапужаў гледачоў, таму што да гэтага пераварочвалiся толькi аўтамабiлi з дахамi, а Сяргей зрабiў пераварот у кабрыялеце. За што i атрымаў на мiжнародным фестывалi прафесiйных каскадзёраў у кiно ў Бярдзянску прэмiю ў намiнацыi "Лепшы трук у жывым выкананнi".

— Для рэжысёра так: ён iдзе i гаворыць, вось тут мой герой павiнен упасцi са скалы на капот аўтамабiля. I гэта ўжо мая мэта — распрацаваць пастаноўку трука па пункцiках, навучыць людзей, якiя будуць дубляваць акцёраў, як i што трэба рабiць, i ўсё ж такi паставiць сцэну так, як таго хацеў рэжысёр. Менавiта так я i працую, i менавiта ў гэтым ёсць прафесiяналiзм i запатрабаванасць каскадзёра ў кiно", — гаворыць Катаржэнка.

Поспех любога трука залежыць не толькi ад яго пастаноўкi, але i, вядома ж, ад выканання. А яшчэ i ад таго, каб дублёр пачаўшы выконваць дзеянне, не перадумаў, бо гэта — адна з самых страшных рэчаў. Калi герой пачынае скакаць з вышкi ў ваду, напрыклад, пры гэтым выконваючы нейкiя дзеяннi ў паветры, то самае страшнае — гэта калi акцёр перадумае i пачне штосьцi рабiць не так, не па плану. Я заўсёды хвалююся за сваiх вучняў, мне страшна ад таго, што iм можа стаць страшна.

— Вядома, што вы ўзначальвалi школу каскадзёраў у Маскве. Цi не было такой iдэi стварыць падобную школу ў Мiнску i трэнiраваць беларускiх пачынаючых каскадзёраў?

— Цяпер я працую не проста з людзьмi з вулiцы, а са спартсменамi, якiя да таго, як прыйсцi ў каскадзёрства, шмат часу займалiся спортам, фiзiчна вынослiвыя i падрыхтаваныя.

— Цi значыць гэта, што выпадковых людзей у каскадзёрстве няма?

— Безумоўна, няма. Калi чалавек можа праехаць перад дзяўчатамi на матацыкле на адным коле, то гэта не азначае, што ён можа быць каскадзёрам. Здымачная пляцоўка i тыя секунды пастановачных сцэн з каскадзёрамi на экране, якiя бачыць глядач, — дзве вельмi розныя рэчы.

Напрыклад, памятаю, як здымалi "Анастасiю Слуцкую". Там у некаторых герояў, якiя працавалi з коньмi, былi вельмi спецыфiчныя касцюмы, якiх не толькi жывёлiна, але i чалавек можа спужацца: там воўчая шкура, вельмi незвычайны грым. Акцёры ўжо хацелi здымаць сцэны, але тут я прапаноўваў пачаставаць жывёлiну цукрам, даць каню абвыкнуць i толькi тады здымаць. Так i сталася: жывёлiна спужалася касцюмаў, нават калi яе пачаставалi цукрам, i страшна падумаць аб тым, што магло б адбыцца, калi б прыступiлi да здымак не падрыхтаваўшыся. Тады ўсе здзiвiлiся, маўляў, як ты, Катаржэнка, ведаў пра гэта? А пра гэта немагчыма ведаць, гэта трэба адчуваць. Мая прафесiя — гэта яшчэ i правiльна адчуваць тое, што можа адбыцца.

Сяргей Васiльевiч — вельмi цiкавы суразмоўца, пра сваю прафесiю (яна ж i любiмая справа) можа расказваць шмат цiкавых гiсторый i ўспамiнаў. Але ён таксама — адзiн з самых запатрабаваных пастаноўшчыкаў трукаў, таму пасля нашай размовы адразу адправiўся на здымачную пляцоўку, дзе яго зноў чакаюць прыгоды, экстрым i шмат працы. Бо каскадзёрства — гэта своеасаблiвы стыль жыцця. Бо каскадзёр — гэта чалавек, якi жыве прыгодамi. Бо ёсць такая прафесiя — каскадзёр.

 

//Звязда

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
20 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-overcast
Надвор`е ў Гродна
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
16 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
18 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 77%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100