eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Дызайнэры распрацоўваюць вопратку будучыні

Куртка можа быць ня толькі моднай, цёплай ці ўтульнай, але й ператварыцца ў гаджэт, зьмяняць колеры ці стаць носьбітам рэклямы. Футурыстычны канцэпт курткі прапанавалі крэатыўшчыкі з Lunar Design. Дызайнэры мяркуюць, што ў будучыні модна будзе насіць вопратку з элемэнтамі электроннай паперы. Пэрспэктывы натхняюць.

­

 

Blu Jacket мае таксама ўбудуваны GPS модуль. Такім чынам, калі ў вас на вуліцы пытаюцца, як куды-небудзь прайсьці, замест таго каб махаць рукамі і тлумачыць, дзе куды зварочваць, вы можаце спраектаваць мапу на ўласную куртку, якая забясьпечаная гнуткім дысплэем. 

Альбо можна сказаць, дакладней адлюстраваць, які маеце настрой ці як моцна кахаеце суседа па пляцоўцы, альбо павіншаваць з угодкамі БНР праз уласнае адзеньне.

А цяпер прыкіньце, якія пэрспэктывы зьяўляюцца ў рэклямы. Вы можаце самі ператварыцца ў рухомы білборд! Цікава, як з разьвіцьцём такіх тэхналёгіяў будзе зьмяняцца заканадаўства.

Колькі будзе каштаваць такая куртка, пакуль невядома. Але яўна нямала, прымаючы да ўвагі, што электронная папера каштуе нятанна.

Уласны крэатыў і імкненьне да самарэалізацыі штурхае дызайнэраў на разнастайныя прыдумкі, ад бязглузьдзіцы да карысных, а часам і сацыяльна-значных. Так, у мінулым годзе нью-ёркская дызайнэрка Fiona Carswell вынайшла куртку для паленьня з адмыслова аформленымі лёгкімі на грудзях, якія ў патрэбны час сыгналізуюць, што час завязваць з шкоднай звычкай.

 

//Generation.bY

 

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
20 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-overcast
Надвор`е ў Гродна
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
16 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
18 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 77%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100