eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Крывавае шоу… загінула 20-гадовая студэнтка, але “людзі” ...

Чалавецтва дакацілася да піка развіцця. Зараз на вачах у людзей можа загінуць кожны з нас.

Нядаўна ў Санкт-Пецярбургу на станцыі метро “Неўскі праспект” загінула 20-гадовая студэнтка. Дзяўчына выпадкова звалілася на рэйкі паміж вагонамі, у гэты час дзверы былі расчынены і на пероне стала вялікая колькасць людзей. Але ні адзін чалавек не пачаў крычаць і спрабаваць спыніць рух, стаць паміж адчыненымі дзвярамі, або пабегчы да кіроўца, каб выратаваць студэнтку! Дзяўчына загінула жахлівай смерцю на вачах многіх людзей, якія пасля гэта яшчэ падышлі паглядзець, што ад яе засталося і разбегліся. Праз 7 хвілін рух быў адноўлены і ўсё зноў пайшло сваёй чаргой.

Няўжо ў 21 стагоддзі моладзь можа загінуць пад коламі ў метро на вачах у людзей, якія з-за сваёй працы і асабістых спраў зрабіліся горш за жывёл? Чаму лёс маладога чалавека можа абарвацца так трагічна? Чаму мы не дапамагаем адзін аднаму, а наша зайздрасць і негатыўныя эмоцыі становяцца нормай жыцця?
Кожны з нас карыстаецца метро і можа апынуцца ў такім становішчы. Жыццё – гэта найвялікшы падарунак, дадзены нам ад Бога. Яно не павінна абрывацца ў 20 гадоў.

БІРУКОЎ Віталь, журналістЖурналіст “Моладзь.орг” Віталь Бірукоў выказаў свае адносіны да гэтага здарэння: “ Людзі, даражэнькія, скажыце, што ж адчуваеце, калі гіне чалавек, а вы стаіце і назіраеце за гэтым, як рэаліці шоу? А многія пры гэтым здымаюць на камеру, каб паказаць сябрам, замест таго, каб элементарна дапамагчы чалавеку або выклікаць хуткую… Няўжо мы ператварыліся ў жывёл з заплюшчанымі вачамі?! Чаму моладзь - будучыня любой краіны так жудасна і недарэчна пакідае гэты свет. Паглядзіце на сябе! Няўжо мы падобны на вар’ятаў, якія страцілі апошняе чалавечае сумленне ды няздольны працягнуць руку дапамогі?”

Безумоўна прасцей за ўсё сказаць, што гэта быў няшчасны выпадак, у якім ніхто не вінаваты. Але як потым жыць людзям, якія ўсё гэта бачылі і маглі выратаваць чалавека, якія назіралі за тым, як 20-ці гадовая дзяўчына падае на рэйкі, як зачыняюцца дзверы і цягнік яшчэ нікуды не паехаў, якія чулі жудасныя крыкі, калі памірала дзяўчына і нават у гэтый хвіліны яны проста назіралі…

І гэта не першы выпадак, нядаўна інтэрнэт абыйшло відэа, што больш за дваццаць хлопцаў жудасна забіваюць маладую дзяўчыну, а ўсе пры гэтым проста здымаюць падзею на свае мабільнікі…

“Моладзь. орг” заклікае ўсіх быць больш чулымі, адкрытымі людзьмі. Паспрабуйце суперажываць людзям, якія знаходзяцца побач з вамі. Ня трэба быць абыякавымі і памяркоўнымі ў штодзённым жыцці. Падтрымлівайце адзін аднаго, бо толькі ў такім выпадку мы будзем здольны называць сябе людзьмі.

 


 

//Moladz.org

 

 

 

 

 

 

 

 

(((

БЫЛ ЧЕЛОВЕК... И НЕТ ЧЕЛОВЕКА... ПРОСТО НЕТ СЛОВ....

Юрась

21 стагоддзе...

што ж мы робім?

ГЭТА СТРАШНА, гэта страшнея фашызу...

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-8 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 85%
day-overcast
Надвор`е ў Брэсце
-3 °C Пахмурна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 93%
day-few
Надвор`е ў Гомелi
-9 °C Малаважная хмарнасць, вецер Усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
-5 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 79%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100