Менш за два месяцы застаецца да "Еўрабачання-2008".Сёлета яго прымае Сербія. Прадстаўнік Беларусі Руслан Аляхно на наступным тыдні адправіцца ў Грэцыю, каб скончыць працу над пастаноўкай нумара.
Расказвае Вераніка Перапёлкіна: Аб зменах умоў конкурсу Руслан Аляхно зараз думае менш за ўсё. Адбыўся праматур у сямі еўрапейскіх краінах, прафесійная фотасесія, запіс новай версіі песні "Hasta la Vista" на вядомай студыі ў Фінляндыі. І самае цікавае - змена іміджу, які адпаведае зараз ужо поп-фатальнаму стылю конкурснай кампазіцыі.
(Руслан Аляхно, прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2008")
Сёлета "Еўрабачанне" падзялілі. Міжнародны конкурс упершыню пройдзе ў новым фармаце - з двума паўфіналамі. У кожным прымаюць удзел 19 артыстаў. У фінале ж будуць спаборнічаць 25 краін: заснавальнікі конкурсу (Германія, Іспанія, Францыя, Вялікабрытанія), Сербія як пераможца "Еўрабачання-2007" і па 10 краін з кожнага паўфіналу. Прычым, дзевецярых назавуць гледачы, а яшчэ аднаму прэтэндэнту дадуць wild card - "дзікую" картку.
(Дзмітрый Баранаў, выканаўчы прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі)
Рэзервовае журы стваралася ў кожнай краіне заўсёды. У выпадку нейкіх непрадбачаных сітуацый, тэхнічных збояў арганізацыі галасавання судзейская калегія ўпаўнаважана была выстаўляць ацэнкі замест тэлегледачоў. Зараз жа патэнцыйная магчымасць перайшла ў рэальную.
(Дзмітрый Баранаў, выканаўчы прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі)
Прадстаўнік Беларусі Руслан Аляхно будзе выступаць 22 мая ў другім паўфінале. Але і тут трэба будзе гуляць па правілах. У кожнай падгрупе галасаваць могуць толькі краіны, якія таксама ў ёй знаходзяцца. Атрымліваецца, што Беларусь пазбаўляецца галасоў, напрыклад, Расіі, Ізраіля і Малдовы.
(Дзмітрый Баранаў, выканаўчы прадзюсер Белтэлерадыёкампаніі)
Аднак каманда Аляхно робіць усё магчымае. Асаблівая ўвага надаецца вымаўленню Руслана: перад запісам з выканаўцам працаваў замежны педагог англійскай мовы. На песню "Hasta la Vista" Белтэлерадыёкампанія сумесна з вядомым украінскім рэжысёрам Сямёнам Горавым і кліп знялі. Дзве ночы запар у кіеўскім тэатры XVIII стагоддзя праходзіў венецыянскі карнавал.
На наступным тыдні Аляхно адправіцца ў Грэцыю. Там над пастаноўкай яго нумара будзе працаваць вядомы грэчаскі рэжысёр, які прывёў да перамогі на конкурсе многіх еўрапейскіх зорак. Ужо вядома, што нумар будзе заснаваны не толькі на танцавальных рухах, але і на арыгінальных дэкарацыях і эфектных дзеяннях.
//АТН










Даслаць камэнтар