Як вы думаеце, ці верыць група “Таварыш Маўзэр” у “чорныя сьпісы”? А ў курсах, чаму сканала “Музыкальная газета” і што мы згубілі разам зь яе сьмерцю? Дарэчы, каб вы ведалі, як шчэмяць музыкаў у іншых краінах і што з гэтага атрымліваецца... То напэўна не глядзелі б, ня слухалі і не чыталі Music Under Pressure – новы выпуск мультымедыйнага праекту “34”.
Таксама ў нумары:
- матэрыял пра тое, за што і супраць чаго спяваюць музыкі ўсяго сьвету,
- топ-5 менскіх кропак, дзе можна зарабіць музыкай;
- “the best”самаробных кліпаў;
- чым, акрамя музыкі, зарабляюць на жыццё беларускія музыкі;
- як змагаліся з совіет паўэр беларускія бітнікі і хіпозы – рарытэтнае відэа з біт-фэсту, што праходзіў у менскім РТІ ў 1968 годзе.
Даведка: часопіс «34» – андэграўндны творчы проджэкт. Так бы мовіць, згустак відэа, аўдыё, флэш-графікі, фота і тэкстаў, якія ствараюцца маладымі энтузіястамі з абвостраным пачуцьцём сацыяльнай адказнасьці. Больш пра часопіс – у суполцы livejournal










Даслаць камэнтар