Адна з самых вядомых беларускіх груп за мяжой выходзіць з выдавецкага бізнэсу. Упэўніваюць, што назаўжды. Лідэр гурта Філ Чмыр: “Мы вырашылі карэнным чынам зьмяніць наш падыход да распаўсюду сваёй музыкі. І прыйшлі да высновы, што няма сэнсу ў запісу поўнафарматных кружэлак. Гэта забірае надта шмат часу і грошай. А яшчэ аўдыторыю, якая магла бы хадзіць на нашы канцэрты”.
Удзельнікі “Drum Ecstasy” лічаць: мала таго, што студыйны запіс вымагае шмат сілаў і часу, дык гэта яшчэ і пустое марнаваньне грошай. “Да ўсяго, атрымліваецца дзіўная сытуацыя: мы зарабляем на канцэртах грошы, каб іх укласьці ў запіс, але прыбытак ад продажу дыскаў часьцяком складае куды меншую суму, чым канцэртны ганарар!”, - кажа Філ Чмыр, лідэр “напоўзабароненых” бубначоў (яны адны зь нешматлікіх гуртоў, хто мае канцэрты пасьля ўдзелу ў мітынгу апазыцыі ў 2004 годзе). Са словаў музыкі, бываюць і такія выпадкі, калі арганізатары канцэртаў папросту ставяць іх дыск і запрашаюць танцораў, якія “торгаюцца, выдаючы сябе за нас”: “Такім чынам у нас скрадаюць і запіс, і канцэрт”.
“Drum Ecstasy” мяркуюць раз на тры месяцы папросту выстаўляць на сваім сайце новы трэк – абсалютна бясплатна: “Каб ніхто ні на кім не нажываўся”. У сувязі з гэтым вырашана абнавіць афіцыйную старонку гурта , якая з 1998 году практычна не зьмянялася. Гурт існуе больш за 15 год і мае ў сваёй дыскаграфіі чатыры афіцыйна выдадзеных альбомы.
ТГ
Фота: www.westrecords.by









frank
l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l l
Даслаць камэнтар