Ён зняты маладым беларускім рэжысёрам Марыяй Можар, выпускніцай Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі пад кіраўніцтвам вядомага расейскага рэжысёра Аляксея Учыцеля.
Марыя Можар
Папярэдні ейны фільм - кароткаметражка “Собака” – з вялікім поспехам прайшоў на апошнім фестывалі гэтай вну. У прыватнасці, стужка атрымала прыз глядацкіх сімпатый.
Дзеянне ў “Ворагах” разгортваецца ў Беларусі, акупаванай фашыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У фільме расказваецца гісторыя людзей, якія аказаліся ворагамі, але вымушаны суіснаваць разам.
Галоўная гераіня - сялянка, сын якой захоплены немцамі і абвінавачваецца ў сабатажы. Нямецкі афіцэр, яе палюбоўнік, павінен пакараць яе сына за спробу сувязі з партызанамі.









Даслаць камэнтар