eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Дзень наражэння Курта Кабэйна, лідара легендарнай NIRVANA!

Сёння дзень наражэння Курта Кабэйна, лідара легендарнай NIRVANA!
Happy Birsday, Kurt!


22 лютага а 18.00 клуб “Рэактар” запрашае фанаў “нірванаўскага гранжу” адсвяткаваць дзень нараджэння культавага лідэра гурта Nirvana Курта Кабэйна. У трыб’юце прымуць удзел каманды розных музычных накірункаў: Partyzone, s.d.m., “Ліцвінтроль”, “Мутнае вока”, Unia, Zaniapad. Гурты сыграюць некалькі песень Nirvana і асабістую праграму.

Што думаюць удзельнікі канцэрта пра творчасць легендарнага музыканта і чым збіраюцца парадаваць аматараў Nirvana і сваіх прыхільнікаў, можна даведацца з іх словаў.

Лідэр гурта Partyzone Яўген: “Курт Кабэйн – сапраўды адыёзная асоба. Гурт Nirvana паказаў свету даволі цікавыя рэчы, да гэтай пары запатрабаваныя людзьмі. На канцэрце, акрамя кавераў на Nirvana мы збіраемся прэзентаваць свой новы альбом “Падаць і ўзлятаць”. Гэта будуць прыгожыя, не цяжкія песні”.

Саша, гурт s.d.m.: “Nirvana – адзін з першых гуртоў, які мы слухалі ў дзяцінстве. На гэтых песнях адбывалася наша музычнае станаўленне. Курт Кабэйн – легенда. І тут нічога не адымеш і не прыбавіш. Гэта назаўсёды. Зараз s.d.m. працуе над запісам новага альбому, які будзе ўжо хутка. Што будзем іграць на трыб’юце – пакуль сакрэт. Мы неаднаразова прымалі ўдзел у такіх канцэртах, таму хочацца падрыхтаваць нешта арыгінальнае”.

Андрэй, дудар гурта “Ліцвінтроль”: “Да музыкі Nirvana добрае стаўленне. Цікава паэксперыментаваць з гучаннем песень гурта не ў традыцыйным металёвым, а ў фолк-стылі. Чым зараз і займаемся. Да таго ж, хутка будзе гатовы наш альбом. Збіраемся запісваць ударныя партыі, дуды і вакал”.

Яўген, саліст і лідэр гурта “Мутнае вока”: “Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі нашай каманды слухаюць розную музыку, надзвычай прыемна прыняць удзел у мерапрыемстве такога маштабу. Асабіста я і гітарыст “Мутнага вока” ўзраслі на творчасці Nirvana. Што тычыцца навінаў гурта, то не так даўно запісалі 3 дэма-песні, якія даслалі на радыё “Сталіца”. У снежні быў наш канцэрт, наступны чакаецца ў сакавіку. Зараз займаемся падрыхтоўкай да трыб’юту. Магчыма, акрамя традыцыйнай музычнай часткі прысутных чакае яшчэ і конкурс ад “Мутнага вока”!

Басіст гурта Unia Паша: “Гурт Nirvana мы паважаем як класіку. Цікава будзе зрабіць гэтую музыку ў фолк-стылі, паглядзець як можна яшчэ сыграць гранж. Чамусьці на трыб’ютах Nirvana заўсёды выступае адзін і той жа склад гуртоў. Радуе, што на гэты раз арганізатары вырашылі разнастаіць спіс удзельнікаў. Unia не так даўно запісала песню з лідэрам гурта “Палац” Алегам Хаменкам. Хутка яна будзе на “Тузіне Гітоў”. Акрамя трыб’юту, рыхтуемся да фестывалю «Фолк-безумие» ў Маскве. Амаль гатовы наш дэбютны альбом – засталося запісаць 3 трэкі. А на канцэрце нашым найлепшым падарункам аўдыторыі будзе клёвая музыка, добры настрой і “адский” раскалбас.”

Андрэй, вакаліст і гітарыст гурта  Zaniapad: “Дзякуючы Nirvana, 90-я гады сталі эпохай гранжу. Zaniapad грае постгранж, таму роля Nirvana і Курта Кабэйна для сучаснай музыкі нам відавочная. Зараз пішам новы альбом, збіраемся напрыканцы лютага граць у клубе “Катакомбы”. На трыб’юце акрамя кавераў на Nirvana выканаем сваю новую песню і 2 ці 3 старыя. Для нас канцэрт 22 лютага будзе першым выступленнем на “вялікай сцэне”.

Інфармацыю пра канцэрт можна атрымаць па тэлефонах: 6490888, 7662425

//Дар’я ГАРОШКА

 

 

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
20 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-overcast
Надвор`е ў Гродна
17 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 83%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
16 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
18 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 77%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100