eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 1999 годзе.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
                              П. Панчанка.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.


На працягу апошніх год  кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

  UNESCO  
 
На працягу 11 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.

Няхай нават сёньня яна — моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

 

21 лютага — яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.

  цытата  
 Віталь Дабранач
Беларуская мова і я – гэта адзінае цэлае. У маім сэрцы ёсць надзея на тое, што наша мова стане такой, якой яе хочуць бачыць мільёны беларусаў.
Хто б ты ні быў — жанчына ці мужчына, дарослы ці малады, селянін, студэнт, рабочы, настаўнік, вайсковец, інжынер ці бізнэсовец — ведай, што найлепшы твой твар, вопратка твая, душа твая — беларуская мова.

Да святкавання дня роднай мовы мае намер далучыцца моладзь, якая неабыякава ставіцца да лёса сваёй краіны, да сваёй культуры. Моладзь, якая аберагае гэты шаноўны скарб, якая захоўвае родную мову ў сэрцы і душы. Шмат розных ініцыятыў будуць праводзіць 21 лютага сустрэчы з літаратарамі, беларускімі музыкамі, рыхтаваць нейкія імпрэзы, цікавыя конкурсы, флэш мобы. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць накіраваны на зацікаўленасць звычайных маладых людзей да культуры і гісторыіі сваёй радзімы.

Будзь і ты разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляй па-нашаму, каб людзі бачылі тваю вернасць сваёй мове. Размаўляй з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах — і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя. І не саромся недасканалай гаворкі. Мова — жывая тканіна, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.

А людзі, што служаць дзяржаве на чынавенскай пасадзе, табе дзякуй скажуць, бо будуць вучыцца ад цябе. А блізкія і далёкія суседзі адчуюць тваю самапавагу і будуць яшчэ больш цябе паважаць.

 Грамадскі журналіст, рэдактар інтэрнэт-рэсурса www.moladz.org Віталь Дабранач заклікае далучыцца да святкавання дня роднай мовы: “Я вельмі люблю сваю родную мову за тое, што яна прыгожая і мілагучная, што яна дала людзям тое, без чаго нельга жыць. Люблю сваю мову за тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце. За яе я пайду змагацца. Беларуская мова і я – гэта адзінае цэлае. У маім сэрцы ёсць надзея на тое, што наша мова стане такой, якой яе хочуць бачыць мільёны беларусаў. І гэтаму дапаможа не столькі палітыка беларусізацыі, а колькі сапраўднае адчуванне сваёй мовы, сваёй культуры, якое павінна прыйсці да кожнага чалавека паасобку, адчыніць нейкія патаемныя дзверцы ў яго сэрца. Безумоўна, зараз беларуская мова перажывае вельмі цяжкія гады, але толькі мы можам змяніць сітуацыю. Моладзь здольна будаваць будучыню нашай дзяржавы. Менавіта таму, я заклікаю далучыцца да мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць па ўсёй краіне 21 лютага. На мой погляд, кожны чалавек павінен верыць у тое, што пасля халадоў восені і зімы абавязкова прыйдзе пяшчотная вясна і цяпло лета, а наша раздольна-вячыстая беларуская мова ўсё ж яшчэ будзе ліцца і звінець.”

Са святам мовы!


 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Мінску
7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Брэсце
12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 88%
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100