Кіруючая ўлада падрыхтавала самы лепшы падарунак на Новы год для студэнтаў - 17 снежня адбылася адмена ільготаў на праезд.
Студэнтаў рыхтавалі да гэтай падзеі паўгады, але не ўсе маглі ўявіць што будзе насамрэч з 17 снежня. Большасць людзей была проста здзіўлена, што ільготы адмяняюць не з 1 студзеня, а з сярэдзіны месяца, што выклікала шэраг нязручнасцей. Так у панядзелак 17 снежня ў касах мінскага метрапалітэна былі вялікія чэргі з-за чаго некаторыя студэнты спазніліся на пары, такая ж самая сітуацыя была і ў звычайных шапіках, у якіх можна набыць квіткі.
Зараз прайшоў час, за які людзі смаглі зрабіць свае выннікі наконт адмены ільготай. Карэспандэнт Moladz.org паразмаўляў са студэнтамі і падзяліў іх на групы.

1. Студэнты, у якіх цяжкае матэрыяльнае становішча – 30%
Такіх студэнтаў вельмі шмат, асабліва гэта датычыцца іншагародніх. Выклікана такая сітуацыя рознымі прычынамі – маленькі заробак у бацькоў, навучанне на платнай аснове, высокі кошт на кватэры і пакоі, якія прыходзіцца здымаць, таму што месцаў у інтэрнаце катастрафічна не хапае і шэраг іншых. Так, студэнтка 2-га курса Акадэміі Мастацтваў Наталля распавядае: “Я навучаюся на платнай аснове (прыкладна 1500$ у год), здымаю пакой са сваёй сяброўкай 70$ у месяц, а таксама трэба ездзіць дадому за поўны кошт, харчавацца, апранацца, набываць дарагія падручнікі, паперу, фарбы, алоўкі і г.д. Маім бацькам было вельмі цяжка даваць мне столькі грошай да адмены ільготаў, а зараз увогуле будзе жах. Я заўсёды задаю пытанне: “Ці сапраўды наша ўлада вядзе сацыяльна накіраваную палітыку?”.
2. Студэнты, якім хапае грошай на поўны квіток, але якія ўсё-роўна жадаюць ездіць па ільготах – 50%
Безумоўна такіх студэнтаў большасць. Яны проста не збіраюцца мірыцца з тым, што ў іх адбіраюцьтакую радасць, як ільготны квіток. Распавядае студэнт 4-га курса БНТУ Андрэй: “ На працягу доўгага часу студэнты прымалі ільготы як само сабой зразумелае. Ільготныя квіткі былі атрыбутам студэнцкага жыцця. Але зараз становішча крыху змянілася. Я не магу сказаць, што ў мяне зараз не хапае грошай на поўны квіток, проста не магу зразумець чаму ва ўсіх цывілізаваных краінах ільготы існуюць, а ў нас іх няма.”
3. Студэнты, якія маюць грошы і могуць набываць поўныя квіткі – 15%
Такіх студэнтаў не вельмі шмат, але яны ёсць. Звычайна, гэта дзець багатых бацькоў або студэнты старэйшых курсаў, якія зарабляюць вялікія грошы самі. Студэнт 5-га курса БДУ Мікола: “ Я згодны, што 17 снежня гэта сумны дзень каляндара для большасці людзей, але як студэнт які працуе 3 гады магу сказаць, што насамрэч гэта не вельмі вялікія грошы. Я думаю, што кожны студэнт знаходзіць сродкі каб набыць сабе пачак цыгарэт ці проста папіць піва, таму можна размеркаваць грошы па-іншаму, каб набываць поўны праязны. Што датычыцца мяне, то скажу, што адмена ільготаў выражаецца ў 14 кубачках кава, якія можна набываць у аўтаматах, а гэта проста дробязь у параўнанні з іншымі расходамі”.
4. Студэнты, якія не ўвайшлі ў першыя 3 групы - 5%
Такім чынам, можна сказаць, што кожны выбірае сваю пазіцыю, але мы заўсёды павінны памятаць, што толькі ад нас залежыць ці будуць ільготы ў нашых дзяцей і ў якой краіне мы будзем жыць праз пэўны час.
Надзея для Моладзь.org













Даслаць камэнтар