eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Як сустракаць Каляды згодна з традыцыяй

24 снежня на змярканні ў кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я, каб за вігілійнаю вячэраю ўсім разам перажываць вялікую радасць, якую больш за дзве тысячы гадоў таму гэтая ноч прынесла ўсім людзям добрай волі, і каб вітаць прыходзячага ў свет Хрыста.

Як усё чалавецтва калісьці чакала прыйсця Збаўцы, так заўсёды святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — час падрыхтоўкі, час навяртання сэрцаў, час радаснага чакання. Яго завяршае менавіта гэтая вігілійная вячэра. Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў гэты вечар спалучаныя са строгім пастом: сярод страваў, якія знаходзяцца на стале, толькі посныя стравы.

У тым, што датычыць стала, у свеце і нават у нашай невялікай краіне, існуе шмат розных традыцый і звычаяў. Але ўсе беларускія католікі неадменна распачынаюць вігілійную вячэру з дзялення аплаткай ‑‑ прэсным белым хлебам, загадзя асвячаным у касцёле. Аплатка (ламанцы) ‑‑ гэта сімвал Хрыста, які, прыняўшы чалавечае цела, аддаў сябе самога за жыццё свету, і да сканчэння вякоў прабывае з намі ў Хлебе эўхарыстычным.

Калі ўсе сабраліся, бацька, або хтосьці самы старэйшы ў сям’і, пры святле свечкі, што сімвалізуе бэтлеемскую зорку, чытае ўрывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Езуса ў Бэтлееме. Затым, пасля супольнай малітвы, усе бяруць у рукі аплаткі і, падыходзячы адзін да аднаго, абменьваюцца святочнымі пажаданнямі. Пры гэтым трэба падзяліцца аплаткай з кожным, хто ў гэты вечар знаходзіцца за адным сталом.

Пасля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у касцёл. Апрача штогадовага адзначэння пасхальнай таямніцы няма нічога больш старажытнага ў Касцёле, чым успамін пра Нараджэнне Пана і Яго першыя аб’яўленні. Святая Імша, якая служыцца з надыходам ночы, называецца Пастэрка ‑ ад лацінскага слова pastor (пастух) ‑‑ бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі ‑ іх жывёла.

Гэтую памятную сцэну сёння можна ўбачыць у кожным касцёле ў перыяд Божага Нараджэння: у найбольш заўважным месцы падрыхтаваныя яслі, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, над якім з пяшчотаю і любоўю схіляецца Яго Маці Марыя, святы Апякун Юзаф, і тут жа побач на сене ‑‑ вол з вослікам, а крыху наводдаль з пашанаю кленчаць у вялікім здзіўленні сціпла апранутыя пастушкі…

 

catholic.by

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
night-few
Надвор`е ў Мінску
6 °C Малаважная хмарнасць, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Ясна, вецер Усходні, 14.4 км/г, парывы да 25.2 км/г, ад. вільготнасць 52%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
9 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 63%
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 62%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
14 °C Ясна, вецер Усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 51%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100