eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Міліцыя даказвае, што ў яе засталося права на бясплатны праезд

http://www.belradio.fm/cgi-bin/get_img?NrImage=2&NrArticle=11632Еўрарадыё высветліла, што беларускія міліцыянты, нягледзячы на адмену ў краіне льготаў, маюць права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Адпаведны дакумент нядаўна разаслала ўпраўленне прававога забеспячэння штаба МУС.

 

У дакуменце, копіяй якога валодае Еўрарадыё, паведамляецца, што міліцыянты засталіся без льготаў, але пасля змешчаная інфармацыя, якая іх абнадзейвае:

“Разам з тым, да цяперашняга часу захоўвае сваю юрыдычную сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 1995 г. № 403 “Аб прадастаўленні права праезду па спецыяльным знаку асобным катэгорыям працаўнікоў праваахоўных органаў, супрацоўнікам органаў Камітэта дзяржаўнага кантроля і вайскоўцаў пры выкананні службовых абавязкаў”, які прадугледжвае права супрацоўнікаў органаў унутраных спраў на бясплатны праезд па спецыяльным знаку на ўсіх відах грамадскага транспарту (акрамя таксоўкі) гарадскога, мясцовага і прыгараднага спалучэння ў межах рэспублікі пры здзяйсненні аператыўна-вышуковай і следчай дзейнасці, забеспячэння аховы грамадскага парадку і бяспекі дарожнага руху, нагляду за выкананнем законаў, а таксама кантрольна-рэвізійнай дзейнасці”.


Што сабой уяўляе гэты знак? Відаць, ён добра знаёмы кандуктарам і кантралёрам. Гэта – службовае пасведчанне з надпісам у верхняй палове вонкавага боку белымі літарамі па чырвоным: “МІЛІЦЫЯ”.

Гэты “спецыяльны знак” быў зацверджаны ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 491 ад 5 снежня 1995 года.

“Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь маюць большую юрыдычную сілу ў адносінах да законаў”
, заўважае ў дакуменце ўпраўленне прававога забеспячэння штаба МУС. Аднак, як высветліла Еўрарадыё, захаванне льготаў на праезд для міліцыянтаў можа быць скасавана ў любы момант.

Справа ў тым, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала і ўнесла на разгляд кіраўніка дзяржавы праект указа, паводле якога два згаданыя ўказы ад 1995 года мусяць быць прызнаныя страціўшымі сілу.

Аднак Аляксандр Лукашэнка яго пакуль не падпісаў, таму міліцыянты працягваюць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам.

“Я пакуль гэтага дакумента не бачыў”, — сказаў у інтэрв’ю Еўрарадыё намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Алег Слепчанка. Ён сцвярджае, што сам ездзіць па талонах і жэтонах.

Слепчанка мяркуе, што і астатнія міліцыянты засталіся без ільготаў. Ён дапускае, што яшчэ маглі не паспець адмяніць нейкія ўказы, але гэтая сітуацыя мусіць з часам нармалізавацца.

Аднак, як вынікае з дакумента ўпраўлення прававога забеспячэння штаба МУС, інфармацыю пра захаваныя льготы мусілі давесці да ўсяго асабістага складу МУС на агульных сходах. Ці былі ўжо гэтыя сходы, пакуль невядома.


Глядзіце таксама рэпартаж: ”Мінсктранс”: А вы аштрафуеце супрацоўніка праваахоўных органаў?

Фота - Photo.ByMedia.net

belradio.fm

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
  • Search Engines will index and follow ONLY links to allowed domains.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

Бягучае надвор'е
day-scattered
Надвор`е ў Мінску
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 28.8 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 59%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 42%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 25.2 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 59%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
12 °C Ясна, вецер Усходні, 14.4 км/г,
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
17 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 45%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100