Напрыканцы 2007 года ў рамках Усяпольскага конкурсу польскай мовы ў Варшаве прайшоў 7-ы адкрыты чэмпiянат Польшчы па калядных i навагоднiх вiншаваннях. У конкурсе бралi ўдзел вядомыя польскiя дзеячы культуры, журналiсты, члены парламента, палiтыкi, прадпрымальнiкi.
Першае месца на чэмпiянаце заняў рэдактар Польскага радыё Марэк Гасiньскi, другое месца — сенатар Польшчы Анджэй Пэрсон. Трэцяе месца ў вынiку галасавання польскай грамадскасцi прысуджана паслу Беларусi ў Польшчы Паўлу Латушку.
Чым крануў душу палякаў беларускi дыпламат? Пасол, у прыватнасцi, у сваiм вiншаваннi з надыходзячымi Калядамi i Новым 2008 годам, удала, вобразна, а галоўнае даходлiва, акрэслiў блiзкасць i глыбокiя гiстарычныя i культурныя сувязi беларускага i польскага народаў.
У якасцi паэтычнага вiншавання былi выкарыстаны ўрывак з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" (у перакладзе на польскую мову Чэслава Сэнюха), а таксама спецыяльна напiсаны з гэтай нагоды верш на беларускай мове Сяргея Давiдовiча-Зосiна "Вiншаваннi ад беларускай Амбасады".
Нагадаем, конкурс асвятлялi вядучыя польскiя тэлеканалы, радыёстанцыi i часопiсы. Іх прадстаўнiкам наш пасол расказаў аб традыцыях святкавання праваслаўных i каталiцкiх Калядаў, Новага года ў Беларусi.
Леанiд Тугарын













Даслаць камэнтар