Рок-фэст “Права быць свабодным” адбыўся 22 верасня ў Луцку. Нягледзячы на перашкоды, якія былі спланаваны беларускімі супрацоўнікамі спецназу, на фэст патрапіла вельмі шмат беларускай моладзі. Варта адзначыць, што першы аўтобус які ехаў з Мінска быў спынены ў Дзяржынску, дзе прастаяў амаль 3 гадзіны, пасля чаго моладзь даставілі назад у сталіцу на чыгуначны вакзал. Другі аўтобус быў спынены ў Стоўбцах, а людзі былі проста выкінуты на вуліцу. Таксама трэба дадаць, што супрацоўнікі міліцыі запісалі ўсе пашпартныя дадзеныя і месца навучання ці працы. Як паведамілі ў РАУСах абодва аўтобусы не адпявадаць тэхнічным нормам. Моладзь прыняла такі псіхалагічны ціск з боку ўлады як выклік і вырашыла ехаць у Луцк сваім ходам, спачатку на цягніку да Брэста, а потым на аўтобусе да месца прызначэння.
На фэсце было шмат людзей з Беларусі і Украіны, якія прыехалі са сваімі нацыянальнымі сьцягамі. На сцэне выступілі як вядомыя так і маладыя гурты Беларусі, а таксама госць фэста з украінскага боку – Цінь Сонця.
Карэспандэнт Moladz.org паразмаўляў з беларускімі гуртамі і задаў ім некаторыя пытанні.
Карэспандэнт Moladz.org: Скажыце якія Вашыя ўражанні ад фэсту?
Алесь Зайцаў (гурт :В:N:): Мы выступаем на украінскай сцэне ўпершыню і нам вельмі прыемна, што ўкраінская ўлада дала дазвол на правядзенне такога мерапрыемства. Таксама вельмі ўразіла беларуская моладзь, якая зрабіла такі шлях, каб адстойваць свае правы.
Карэспандэнт Moladz.org: Як Вы даехалі на фэст?
Гурт Крама: Ехалі на канцэрт вельмі цікава)) На беларускай мяжы стаялі амаль 8 гадзін, супрацоўнікі мытні пераглядалі сумкі і спачатку мы падумалі, што ўвогуле не патрапім на фэст, але нам пашанцавала ў 4 гадзіны раніцы мы прыбылі ў мясцовы гатэль.
Карэспандэнт Moladz.org: Ці падабаюцца Вам беларускія гурты?
Уладзімер (Украіна): Я нават не чакаў, што на фэсце будзе так файна, але вельмі шкада нашых суседзяў з Беларусі, якія з вялікімі перашкодамі дабіраліся ў Луцк.
Фэст скончыўся ў 24.00, пасля чаго аўтобус з музыкамі адразу накіраваўся ў Мінск, а моладзь паехала крыху пазней. На мяжы мытнікі правяралі сумкі, рабілі ксэракопіі газэт з канцэрту, а таксама скідвалі сабе фотаздымкі, якія людзі рабілі ў Луцку.
Нарэшце, пад час фэсту затрыманняў не было і ўсе беларусы паспяхова даехалі на Радзіму.














Фота Арсенія Пахомава
------------------------------
Хроніка падзей:
13.30 Усе 45 чалавек заехалі на тэрыторыю Беларусі.
13.22 На беларуска-украінскай мяжы затрыманы аўтобус "Луцк-Брэст", які а 7.00 гадзіне выехаў з Луцку. "У вадзіцеля забралі пашпарт і зараз ідзе праверка аўтобуса", паведамляе карэспандэнт Moladz.org.
13.01 На беларуска-украінскай мяжы ўжо дзве гадзіны праходзіць праверку аўтобус "Луцк-Брэст", які а 7.00 гадзіне выехаў з Луцку. "У аўтобусе 45 чалавек, якіх прыватна даглядаюць па чарзе. Усю друкаваную прадукцыю ксеракапіруюць і вяртаюць моладзі.", паведамляе карэспандэнт Moladz.org
Толькі што мытнікі забралі тры фотаздымача і перакачалі сабе ўсе фотаздымкі з музычнага мерапрыемства.
2:48 У Луцку прайшоў рок-фэст “Права быць свабодным”
У Луцку 22 верасня прайшоў рок-фэст “Права быць свабодным”. У ім узялі ўдзел вядомыя беларускія гурты “Крама”, “Сьцяна”, “:B:N:”, “Таварыш Маўзэр”, “Індыга”, “Зьніч”, “Нейра Дзюбель”, а таксама ўкраінскі гурт “Тінь Сонця”.
Паслухаць папулярныя беларускія песні прыйшлі ад 5 да 7 тысяч чалавек. Зразумела, большасць – украінцы.
Але нямала прыехала і беларусаў (чалавек 500-600), нягледзячы на шматлікія перашкоды, якія чынілі ў Беларусі праваахоўныя органы і памежнікі. Былі таксама і беларусы, якія жывуць ва Украіне.
18:43 Каля двух тысяч чалавек сабраліся на рок-фэсце ў Луцку
Каля двух тысяч чалавек, беларусаў і ўкраінцаў, сабраліся на рок-фэсце ў Луцку. Пра гэта паведаміў карэспандэнт "Еўрарадыё" Зміцер Панямонаў:
“Канцэрт пачаўся са спазненнем, замест 15 гадзінаў у 16.30. Ужо выступілі беларускія гурты “Сьцяна”, “:B:N:”, зараз выступае ўкраінскі гурт “Тінь Сонця”. Людзі падцягваюцца. Зараз сабралося ўжо каля двух тысяч чалавек, беларусаў і ўкраінцаў.
Шмат сцягоў – беларускіх і ўкраінскіх. Нягледзячы на перашкоды, з Беларусі прыехала нямала людзей. Яны дабіраліся цягнікамі, аўтыспынам, сваім транспартам.
Распавядаюць, што памежнікі перапісвалі пашпартныя звесткі ўсіх маладых людзей, якія ехалі ва Украіну на маршрутных аўтобусах”.
Паводле словаў Змітра Панямонава, у Луцку зараз чакаюць "Neuro Dubel", які пакуль не дабраўся да месца правядзення рок-фэсту.
Паводле “Еўрарадыё”.
18.30 Луцк: сабралося больш за1500 чалавек на рок-фэсце “Права быць свабодным”.
15:44 У Луцку пачынаецца рок-фэст “Права быць свабодным”
У Луцку з невялікім спазненнем пачынаецца рок-фэст “Права быць свабодным”. Пра прычыны гэтага “Еўрарадыё” па тэлефоне распавёў Віталь Супрановіч:
“Мы трохі затрымліваем час канцэрту, бо чакаем. Мы ведаем, што частка людзей з Беларусі паехала сваім ходам і спадзяемся, што яны ўсё ж такі даедуць і паспеюць на пачатак фэсту”.
Паводле словаў Супрановіча, рок-фэст распачнецца з хвіліны на хвіліну. Гледачы яшчэ падыходзяць, але ўжо некалькі соцень чалавек сабраліся. Таксама арганізатары чакаюць некалькіх музыкаў з Беларусі, якія ехалі не ў аўтобусе з іншымі, а дабіраюцца сваім ходам.
Паводле “Еўрарадыё”.
15:40 У Луцку хутка пачнецца рок-фэст “Права быць свабодным”.
13.50 Група моладзі, якая была затрымана сёння ноччу і дастаўлена ў Дзяржынскі РАУС, толькі што перасекла беларуска-украінскую мяжу. Як адзначыў карэспандэнт Моладзь.org : "Мы прайшлі мытны дагляд без асобых праблемаў і зараз накіроўваемся ў Луцк."
11.07 У Луцку напярэдадні рок-фэста чыстае неба і яркае сонца, паведамляе карэспандэнт “Еўрарадыё”.
04.40 Моладзь у Стоўбцах едзе на фэст! Каля 20 чалавек чакаюць цягніка і намераны дабрацца ў Луцк да пачатку канцэрта.
02.30 Моладзь збіраецца ехаць на цягніках! (выпрацоўваецца новы маршрут).
02.20 Затрыманых госцяў рок-фэсту "Права быць вольным" з Дзяржынскага РАЎС прывезлі на Цэнтральны чыгуначны вакзал Менска, дзе вызвалілі.
02.10 У Стоўбцах выпусцілі затрыманую моладзі, але канфіскавалі аўтобус. Моладзь адвезлі на чыгуначны вакзал і загадалі ехаць у Мінск.
01.30 Моладзь з Дзяржынскага РУУС вязуць у Мінск на спецаўтобесе. Іх суправаджае аўтазак са спецназам.
01.10 Пад Нясвіжам затрыманы другі аўтобус з гледачамі фэста. (затрымана каля 50 чалавек).
00.50 Да Дзяржынскага РУУС прыехалі МАЗаўскі аўтобус і спецназаўскі аўтазак.
24.00 Моладзь у аўтобусе расказвае анегдоты ды цікавыя гісторыя са свайго жыцця.
23.30 Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць сфатаграфаваць маладых людзей праз шкло аўтобуса.
23.00 Два аўтобуса з моладзю, якая кіравалася ў Луцк (Украіна), дзе павінен прайсці рок-фэст "Права быць свабодным" былі спынены міліцыяй і ДАІ. Аўтобусы з маладзёнамі, якіх налічваецца каля ста чалавек, былі, у суправаджэнні канвоя, дастаўлены ў Дзяржынск, дзе пачалося разбіральніцтва.
У затрыманай моладзі перапісваюць пашпартныя дадзеныя і праводзяць асабісты дагляд. Таксама, міліцыянты патрабуюць ад маладзёнаў паведаміць аб сваіх месцах працы ці навучанння. Да пастарунку, у якім утрымліваюць затрыманых пад'ехаў "аўтазак". Пляны міліцыянтаў у адносінах да затрыманых- невядомы.
18.30 На памежным пераходзе Макараны, былі затрыманы музыкі, планаваўшыя выступіць на рок-фэсце "Права быць свабодным", які пройдзе ў Луцку (Украіна). Музыкаў трымалі на прапускным пункце каля 5 гадзін, не патлумачыўшы прычыну затрымкі.
"Мы праехалі да украінскай мяжы. Так што гэта была псіхалагічная атака. І мы будзем проста фізічна непадрыхтаваны да канцэрту. Але ўсе будзе добра! Жыве Беларусь!" - так пракаментаваў затрыманне Ігар Варашкевіч, лідар гурту "Крама"
Зараз музыкі ўжо запаўняюць мытную дэкларацыю.
Абмеркаваць тэму на форуме.










ЖЫВЕ
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Войша Мілавід
Даслаць камэнтар