Гарадзенская гарадзкая Рада Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны паразумелася з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаваньні ў навучальным 2007‑2008 гг. у шэрагу гарадзкіх школаў першых клясаў з беларускай мовай навучаньня. Беларускія клясы маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама ў сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 Горадні.
Адміністрацыя галоўнай вну краіны пайшла насустрач групе студэнтаў, якія хацелі б дабірацца на вучобу на двух колах, але не могуць гэта рабіць, бо пакінуць ровар каля БДУ проста няма дзе. Цікава, што моладзь падтрымалі некаторыя выкладчыкі.
У хуткім будучым плануецца павышэнне тарыфаў на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Чакаецца, што адна паездка будзе каштаваць ад 550 да 600 рублеў.
Жыхарка сталіцы ўласнаручна аддала чужому чалавеку 40 тысяч долараў, спецыяльна прынесеных з дому. Яшчэ адна жанчына з той жа мэтай зняла 7 тысяч долараў з банкаўскай карткі. Гэта не сюжэт з фантастычнага фільму. Нават следчыя баяліся глядзець у вочы затрыманай.
Беларускі партал TUT.BY адкрыў уласную сістэму блогаў BLOGS.TUT.BY. Зараз любы зарэгістраваны карыстальнік партала можа стварыць свой уласны інтэрнэт-дзённік і папаўняць яго сваімі нататкамі.
Былы прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса распаўсюдзіў у інтэрнэце матэрыялы справы, якую завялі на яго спэцслужбы часоў Польскай народнай рэспублікі. Валэнса спадзяецца, што цяпер тыя, хто называў яго “здраднікам”, прынясуць свае прабачэньні.
Футбольныя заўзятары маюць намер байкатаваць матчы зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Пунтуса. Фанатаў раз’ятрылі дзве запар паразы, якія нашыя футбалісты пацярпелі ад зборнай Балгарыі. “Пусты стадыён – лепшыя лекі ад кумаўства і непрафесіяналізму ў беларускім футболе. Нельга прабачаць нахабны здзек над намі”, – пішуць заўзятары на форуме газеты “”.
Пра гэта сведчаць даныя сацыялагічнага апытання, праведзенага Аналітычным цэнтрам EcooM у траўні бягучага года. Больш за 81% апытаных выказаліся ў падтрымку ўвядзення забароны.
Адна з самых вядомых беларускіх груп за мяжой выходзіць з выдавецкага бізнэсу. Упэўніваюць, што назаўжды. Лідэр гурта Філ Чмыр: “Мы вырашылі карэнным чынам зьмяніць наш падыход да распаўсюду сваёй музыкі. І прыйшлі да высновы, што няма сэнсу ў запісу поўнафарматных кружэлак. Гэта забірае надта шмат часу і грошай. А яшчэ аўдыторыю, якая магла бы хадзіць на нашы канцэрты”.
14 чэрвеня з ініцыятывы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя 192 краіны сьвету будуць адзначаць Дзень донара. Беларускія ганаровыя донары маюць намер 14 чэрвеня, на традыцыйнай сустрэчы ў Рэспубліканскім навукова-дасьледчым інстытуце гематалёгіі і трансфузіялёгіі, абвясьціць пра страйк супраць адмены льготаў.
Ён зняты маладым беларускім рэжысёрам Марыяй Можар, выпускніцай Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі пад кіраўніцтвам вядомага расейскага рэжысёра Аляксея Учыцеля.
У нядзелю 10 чэрвеня 2007 г. у Мінску, як штогод, прайшла працэсія Божага Цела. У працэсіі, якую ўзначалілі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, узялі ўдзел каля дваццаці святароў і некалькі тысяч вернікаў з розных парафій Мінска.
У Рэчыцы аддзяленне «Беларусбанка» патаемна зняла 539 тысяч рублёў з рахунку 11‑гадовай Ліды Шабетнік. Дапамогу ад дзяржавы дзяўчынка атрымлівала з прычыны страты роднай маці.