Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запатрабаваў ад уладаў прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.
Пра гэта чытаем у заяве "Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай", якую ўхваліў на сваім пасяджэнні сакратарыят ТБМ.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначае, што 1 верасня ўступае ў сілу закон "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", а адначасова ў школе павялічваецца колькасць гадзін на навучанне замежнай мове:
– Нагода вельмі добрая. Пачатак вучэбнага году і зварот наконт таго, што закон ўвялі, а нічога, каб пашырыць беларускую мову ў школах не робіцца. Школы закрываюць. 100 беларускіх школ закрылі!
23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.
Прапануем пазнаёміцца з асноўнымі зменамі ў правілах:
1) пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа, партфоліа і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо);
2) у словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы –эр, –эль прапанавана перадаваць як –ар, –аль: прынтар, камп’ютар, лідар, пэйджар і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр); –э захоўваецца пад націскам: мільярдэр, арыэль, партэр;
Пытанне пра месцы ўзвядзення помнікаў класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве і гетману Украіны, аўтару першай украінскай канстытуцыі, выхадцу з Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі Піліпу Орліку ў Мінску можа быць вырашана ў кастрычніку. Пра гэта заявіў пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны падчас анлайн-канферэнцыі на сайце інтэрнет-газеты БелаПАН "Белорусские новости" (.
Дыпламат выказаў надзею на тое, што сама пастаноўка гэтага пытання паскорыць вырашэнне праблемы, якое зацягнулася. "Бо бакі абяцалі паставіць у Кіеве помнік Караткевічу, а ў Мінску — Орліку да канца 2010 года. Аднак дагэтуль ідзе абмеркаванне месцаў устаноўкі і вырабу гэтых помнікаў", — сказаў пасол.
Бяссмертны мяркуе, што праблема будзе вырашана на пасяджэнні беларуска-ўкраінскай міжурадавай камісіі ў кастрычніку ў Мінску. "Што да аўтарства, то стварэнне помніка Караткевічу — гэта справа беларускага боку, а Орліку — справа ўкраінскага боку", — дадаў ён.
Па статыстыцы Міністэрства юстыцыі, штогод каля 5000 беларусак бяруць шлюб з замежнымі грамадзянамі. Большасьць утвораных семьяў нармальна існуюць у грамадзтве. Але частка шлюбаў для нашых суайчынніц пераўтвараецца ў сапраўднае пекла.
У Беларускай асацыяцыі маладых хрысьціянскіх жанчын падкрэсьліваюць, што найбольш праблемаў узнікае з мусульманскімі краінамі. У выпадку разводаў муж мае поўнае права на дзяцей, а жанчына часта пераўтвараецца ў звычайную хатнюю работніцу. Ня болей.
Чаму ж беларускі зачараваныя мусульманскімі жаніхамі? На гэту тэму разважае Галіна Цюрына, юрыст Беларускай асацыяцыі маладых хрысьціянскіх жанчын.
Гродзенскія ўдзельнікі роварнага руху “Крытычная маса” за будаўніцтва роварных дарожак і інфраструктуры для раварыстаў”, збіраюцца восенню зноў звярнуцца да мясцовых улад, каб вызначыць што плануецца зрабіць у гэтым кірунку.
Пакуль жа нічога дабіцца ад вертыкалі не ўдалося, пазначае сябра “Крытычнай массы”, супрацоўнік майстэрні ровараў Іван Найдзёнаў:
- У ДАІ нам былі адпісалі, што ёсць закон, якога трэба прытрымлівацца, і ўвогуле раварысты не маюць права знаходзіцца на дарозе, яны павінны ездзіць па абочынах, тратуарах нараўне з пешаходамі і быць вельмі ўважлівымі, каб не збіваць пешаходаў. А што тычыцца дарожак, яны кажуць, што гэта не іх кампетэнцыя. Было праведзена пасяджэнне з удзелам прадстаўнікоў гарвыканкама, доўга размаўлялі і дамовіліся, што мы ім прадставім схему асноўных маршрутаў, дзе трэба зрабіць роварныя дарожкі. Мы падумалі, што трэба “закальцаваць” горад і плюс асноўныя выязды з горада, каб людзі маглі паехаць на лецішча, на адпачынак недзе паехаць. Мы перадалі гэтую схему, аднак пасля гэтага ўсё глуха.
Хто б падумаў, што аголенае цела будзе выклікаць негатыўныя эмоцыі збольшага ў ліберальнай Скандынавіі, чым у кансерватыўнай Польшчы. Але ж гэта праўда. Некалькі дзён таму парламент Ісландыі, краіны, якая амаль цалкам абанкруцілася падчас крызісу, вырашыў забараніць стрыптыз. Дэпутатка, аўтарка праекту, патлумачыла, што знаецца на гэтым бізнэсе ўжо 15 гадоў і дасць галаву адсекчы, што аніводная з дзеўчын не распранаецца на шасце з уласнай волі. Парламентарыяў, сярод якіх амаль палова - кабеты, такое тлумачэнне цалкам задаволіла.
Ісландыя будзе ўжо трэцім еўрапейскім краем пасля Андоры і Ватыкану, дзе забаронена зарабляць на "абнажонцы", калі не сказаць першым. Пасля прыняцця такога рашэння ў Ісландыі, без таго моцна пацярпелай, шмат людзей застанецца без працы. "Дэпутаты паводзяць сябе як Нерон, граюць на скрыпцы тады як Рым гарыць", - кажа адзін з гаспадароў начнога клубу.
Пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу ў сістэме беларускай адукацыі не адбудзецца "практычна ніякіх змен" — ні ў тэрмінах навучання, ні ў змесце праграм. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 жніўня ў Мінску заявіў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.
"Мы ўжо даўно, больш за пяць гадоў, у Балонскім працэсе", — заўважыў Фарыно. Ён нагадаў, што Беларусь падпісала Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне (Лісабонская канвенцыя). Паводле яго слоў, у Беларусі ўведзена двухступеньчатая сістэма вышэйшай адукацыі — бакалаўрыят і магістратура. "У кожнай краіны свае тэрміны навучання, — растлумачыў намеснік міністра. — У нас склаліся свае падыходы навучання, і яны будуць захоўвацца. Бакалаўрыят — тры-чатыры гады і магістратура — два-тры гады ў залежнасці ад спецыяльнасці". "Не трэба баяцца будучага падпісання Беларуссю канвенцыі аб уваходзе ў Балонскі працэс — гэта нармальна", — дадаў ён.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў сераду, 18 жніўня, у правінцыі Навара ў горадзе Тафала. Бык пераскочыў ахоўны бар'ер і трапіў да гледачоў.
Арганізатарам мерапрыемства ўдалося ўзяць сітуацыю пад кантроль толькі праз 15 хвілін. Бык, які вырваўся з арэны, быў узбешаны. Большасць гледачоў, пацярпелых у выніку здарэння, атрымалі сінякі і ўдары. Шпіталізацыя спатрэбілася толькі 10-гадоваму хлопчыку, якога адправілі ў адну з бальніц Памплоны.
Іспанскія СМІ ўдакладняюць, што інцыдэнт у Тафалле адбыўся падчас выступу рэкортадораў (recortadores) - людзей, якія выконваюць з быкамі акрабатычныя трукі. Рекортадоры выходзяць на арэну без зброі і не забіваюць быкоў у адрозненне ад удзельнікаў больш шырока вядомай у свеце карыды.
12 літраў чыстага сьпірту на аднаго чалавека – гэта сумная статыстыка спажываньня алькагольных напояў у Беларусі. Інакш кажучы, кожны беларус ад немаўляці да людзей сталага ўзроту выпівае 50 бутэлек гарэлкі ў год.
Калі выключыць дзяцей і людзей, якія не ўжываюць алькаголь, то нават страшна сабе ўявіць, колькі можа выпіць адзін чалавек.
Алькагалізм адмоўна ўплывае на дэмаграфічную сытуацыю ў краіне. Такую тэзу распаўсюджвае Валянцін Талкачоў, старшыня грамадзкага аб’яднаньня „Цьвярозасьць-Аптымаліст” імя Генадзя Шычко
Увосень украінскія аператары плануюць масавае адключэнне "нелегальных" тэлефонаў
Україна пачала вайну з "шэрымі" і "чорнымі" мабільнымі тэлефонамі. Па інфармацыі ўкраінскіх СМІ, чатыры з пяці ўкраінскіх аператараў мабільнай сувязі стандарту GSM ужо маюць абсталяванне, якое дазваляе адключаць тыя тэлефоны, чые коды IMEI не патрапілі ў "белы" спіс Украінскага дзяржаўнага цэнтра радыёчастот (УДЦР).
Уладальнікам "шэрых" тэлефонаў будуць пасылацца SMS-паведамленні з папярэджаннем пра дату адключэння. Калі цягам 90 дзён пасля атрымання паведамлення абанент не зможа пацвердзіць ва ЎДЦР легальнасць свайго тэлефона, то апарат адключаць ад сеткі.
Акцыю памяці музыкі палічылі несанкцыянаванай. Двух чалавек затрымалі.
Міліцыя не дазволіла правесці канцэрт у цэнтры Мінска, прысвечаны Віктару Цою. 15 жніўня мінула 20 год са дня смерці вядомага рокера.
Прыхільнікі музыкі вырашылі ўшанаваць яго памяць непадалёк ад канцэртнай залы “Мінск”, дзе цяпер знаходзіцца сцяна Цоя.
У нядзелю а 18-й гадзіне там сабралася некалькі дзясяткаў чалавек: ад сталых кабет да падлеткаў, якіх ў жніўні 1990-га яшчэ і на свеце не было.
Хутка пачаўся імправізаваны міні-канцэрт з песень Цоя. Але цягнуўся ён не доўга ― менш чым праз гадзіну каля сцяны з'явіўся падпалкоўнік міліцыі, які паведаміў, што збірацца і размаўляць людзі могуць, а вось спевы з гукаўзмацняльнай апаратурай ― гэта ўжо масавае мерапрыемства. Несанкцыянаванае, зразумела.
Міжнародны летнік Handmade heritage (Рукатворная спадчына) з удзелам моладзі з Беларусі, Польшчы і Аўстрыі адбыўся ў весцы Дунаева (Копыльскі раён) з 24 па 31 ліпеня.
Тэма летніка – традыцыйныя рамёствы Беларусі, Польшчы, а таксама Нямеччыны. Пад час летніка ўдзельнікі будавалі сапраўдную печку па нямецкіх традыцыях разам з спецыяльна запрошаным майстрам з Нямеччыны Хансам Бауманн-Рівадэнейра, удзельнічалі ў шматлікіх майстар-класах: пляценне з саломкі, традыцыйнае і зараз вельмі папулярнае валянне з воўны, выраб беларускіх лялек-жаданніц, якія, па беларускім паганскім павер’і, здзяйсняюць жаданні. З польскага боку – выраб глінянага посуду і вышыванне традыцыйных для Польшчы ўзораў на спецыяльна падртыхтаваных торбах. Усе майстар-класы праводзілі самі ўдзельнікі. Самым цікавым для ўдзельнікаў стала навучанне адзін аднаго сваім традыцыйным спевам і танцам. Найбольш папулярныі ў летніку сталі беларускі танец Ойра-ойра і польскі Обэрэк.
Надвор`е ў Мінску 7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
Надвор`е ў Брэсце 12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 88%
Надвор`е ў Гомелi 12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
Надвор`е ў Гродна 13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
Надвор`е ў Віцебску 11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
Надвор`е ў Магiлёве 12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%