eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

“БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМІ! БУДЗЬМА РАЗАМ!”

Ад 1 кастрычніка 2008 г. мы, 11 арганізацый і ўстаноў, абвяшчаем адкрытую грамадскую кампанію “БУДЗЬМА!”, прысвечаную Году беларускай дзяржаўнасці.

Мы будзем ладзіць шматлікія культурныя і асветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі: лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, выставы нашых найлепшых мастакоў, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў і шмат іншага. Далучыцца да нас зможа кожны!

Мы будзем рабіць гэта, бо нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца! У нас ёсць усё, каб заняць “свой пачэсны пасад між народамі” ў сучасным зменлівым свеце, дзе найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё ўласнай годнасці і яснае бачанне перспектывы. Мы маем нашу шматвяковую гісторыю, нашу разнастайную культуру, нашу непаўторную мову. Калі ўсе мы ўсвядомім гэтыя каштоўнасці, то на гэтым духоўным падмурку абавязкова здолеем збудаваць сучасную, заможную, еўрапейскую Беларусь.

Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае, робіць унікальнымі і адкрывае шырокую перспектыву!

Будуйма Беларусь такой, якой будзем ганарыцца мы, нашы дзеці і ўвесь свет!

Будзьма беларусамі! Будзьма разам!



Ініцыятары кампаніі “Будзьма”:
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, ГА “Таварыства беларускай мовы”, суполка “Пагоня” пры БСМ, МГА “Гісторыка”, творчы калектыў альманаху “pARTisan”, ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, Беларуская музычная альтэрнатыва, інтэрнэт супольнасць www.moladz.org, інтэрнэт-супольнасць “Шлях да Беларусі”, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Больш падрабязна даведацца пра кампанію, яе мерапрыемствы, узяць удзел у конкурсах і віктарынах, а таксама анансаваць свае культурныя мерапрыемствы, Вы можаце праз сайт WWW.BUDZMA.ORG

 

Budzma!

 

1. Ідэя кампаніі:

У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы.

Беларусы вартыя быць паспяховым народам.

Поспех магчымы толькі ў адзінстве.

Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе  гісторыі, культуры і мовы.

Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.

Веданне, культуры, гісторыі  і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.

Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!

2. Мэты кампаніі:

Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.

Заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.

Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова “беларус” з годнасцю.

Мы хочам аб’яднаць беларусаў.

3. Рэалізацыя кампаніі:

Мы будзем ладзіць шматлікія культурныя і асветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі: лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, выставы нашых найлепшых мастакоў, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў і шмат іншага.

4. Партнёры кампаніі:

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, ГА “Таварыства беларускай мовы”, суполка “Пагоня” пры БСМ, МГА “Гісторыка”, творчы калектыў альманаху “pARTisan”, ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, Беларуская музычная альтэрнатыва, інтэрнэт-супольнасць www.moladz.org, інтэрнэт-супольнасць “Шлях да Беларусі”, Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Заклікаем далучацца да кампаніі!

5.  Як далучыцца  кампаніі:

Да кампаніі можна далучыцца як персанальна, так і калектыўна: арганізацыяй ці ініцыятывай. Кантакты каардынатараў кампаніі: + 375 29 6320092 (Алена Макоўская),  + 375 29 6258378 (Ніна Шыдлоўская), + 375 29 6273550 (Севярын Квяткоўскі).

6. Удзел у кампаніі:

Удзельнікам кампаніі можа стацца кожны, хто піша свае навіны на сайт budzma.org, наведвае імпрэзы кампаніі, распаўсюджвае інфармацыю пра кампанію. Таксама можна звярнуцца да каардынатараў “Будзьма!” з прапановай арганізаваць імпрэзу пад лозунгам кампаніі. Кампанія “Будзьма!” паспрыяе прыезду ў ваш горад беларускага літаратара, мастака, музыканта ці навукоўца.

7. Асвятленне кампаніі:

“Будзьма!” публікуе анонсы сваіх мерапрыемстваў ды іншую інфармацыю, звязаную з кампаніяй на сайце budzma.org.

 

 

 "wWw.MoLaDz.OrG - БУДЗЬМА МАЛАДЫМІ"

 

 

 

  Нашы банеры:

 

 

 

 



 

 

 

 

 

 

 


Бягучае надвор'е
day-scattered
Надвор`е ў Мінску
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
17 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Усходні, 32.4 км/г, парывы да 50.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 42%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёваўсходні, 25.2 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 59%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
12 °C Ясна, вецер Усходні, 14.4 км/г,
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
17 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 45%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100