Лепшыя беларускія выданні папаўняюць фонды найбуйных бібліятэк свету. Гэтак працягваецца рэалізацыя праекта "Беларусь сёння". Па ўмовах праекта Беларусь павінна штогод перадаваць пяці найбуйнейшым бібліятэкам свету каля ста айчынных выданняў, якія найбольш уплывова адлюстроўваюць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё краіны, яе шматвяковую гісторыю і культуру.
Падборка ўключае кнігі-лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў мастацтва кнігі і іншых прэстыжных прэмій. У збор уваходзяць лепшыя літаратурна-мастацкія, навуковыя, навукова-папулярныя выданні, энцыклапедыі, даведнікі і фотаальбомы.
Першай замежнай бібліятэкай у рэалізацыі праекта "Беларусь сёння" стала бібліятэка кангрэса ЗША. У будучыні плануецца перадача камплектаў кніг нацыянальным бібліятэкам Расіі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны.
Гісторыя, якая абавязкова атрымае ўвасабленне ў сюжэце фантастычнага баевіка, – шасцёра праграмістаў з розных куткоў Зямлі атрымалі спецыяльныя коды для перазагрузкі інтэрнэту. Што гэта значыцца? Паводле рашэння спецыяльнай міжнароднай камісіі, група з шасці чалавек будуць валодаць магчымасцю перазагрузіць інтэрнэт у выпадку яго глабальнага збою.
Кожная з акалічнасцяў праекту як быццам бы спісаная з галівудскіх шаблонаў. Паведамляецца, што кожны член гэтай групы мае фрагмент ключа. Ключ выкананы ў форме мікрасхемы, схаванай у пластыкавую карту. У выпадку надзвычайных абставінаў, напрыклад, тэхналагічнай катастрофы або найбуйнейшай тэрарыстычнай атакі на тэлекамунікацыйныя аб'екты група з шасці праграмістаў зможа зноў запусціць глабальную сетку. Для гэтага ім трэба будзе сабрацца разам. Задача не надта простая, улічваючы, што ўсе яны знаходзяцца ў розных краінах.
24 дні таму народ адгуляў, адпіў і ад’еў свята Незалежнасці. Адхадзілі парады, адгрымелі салюты, адспявалі зоркі беларускай эстрады.
14 год масавыя гулянні суправаджаюць штучна створаны, гістарычна не пацверджаны Дзень Незалежнасці Беларусі. Святкаваць вызваленне Мінска ад фашысцкіх захопнікаў варта, але, хутчэй за ўсё, не ў нацыянальным маштабе. Чым лепш дата 27 ліпеня, чытайце ніжэй.
Дэкларацыя аб суверэнітэце была падпісана ў гэты дзень
27 ліпеня 1990 году, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Дэклярацыя абвясьціла "поўны дзяржаўны сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасьць яе законаў, незалежнасьць рэспублікі ў зьнешніх стасунках".
25 жніўня 1991 года Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю.
Да 1996 года 27 ліпеня было галоўным сьвятам краіны – Днём незалежнасьці Беларусі. Улады адмянілі сьвята пасьля рэфэрэндума 1996 года.
Вялікая колькасць чытачоў калонкі «Каханне і сэкс» звярнуліся да аўтара з прапановай зрабіць невялічкі слоўнічак сэксуальных і любоўных паняццяў ды тэрмінаў.
Слушная прапанова. Бо як у Беларусі сэкс ёсць, дык павінны знайсціся і словы, якія б гэтую з'яву апісвалі і аздаблялі.
Такім парадкам з гонарам прэзентуем вам наш пасільны ўнёсак у беларускае любошчазнаўства.
Традыцыйна беларусы наведваюць турыстычную Вільню, каб сярод іншага паглядзець на сваю гістарычную спадчыну – Вострую браму, Вежу Гедыміна і іншыя нашыя беларускія помнікі. Варта адзначыць, што ў Вільні стаяць не толькі нашыя будынкі, там жывуць нашыя людзі, сярод якіх выдзяляецца выбітны Сяржук Вітушка, які стаў ужо легендай беларускай Вільняй.
Сяржук Вітушка (Сяргей Дзінь-Дзілевіч) нарадзўся ў 1965годзе ў мястэчку Чысць Маладэчанскага раёну Мінскай вобласці. З’яўляўся адным з лідараў беларускага дэмакратычнага руху моладзі напрыканцы 1980-х.
Спадар Вітушка скончыў у Мінску прафесійна-тэхнічную вучэльню № 68, пасля працаваў рабочым на вытворчым аб'яднаньні «Інтэграл». У 1989 скончыў гістарычны факультэт БДУ.
Мікіта Міхалкоў – рэжысёр стужкі - у чарговы раз здзівіў публіку. Але калі раней ён дзівіў талентам, тонкімі ведамі «душы рускай», размахам і ўтрапёнасцю вялікадзяржаўнай пыхі, то зараз здзівіў адкрытай бессаромнасцю: выдаваць «Стомленых сонцам 2» за паўнавартаснае кіно можа толькі чалавек без наймалых намёкаў на сумленне.
Доўгае, неверагодна зацягнутае «Прадстаянне» вельмі далёкае ад звычайных уяўленняў пра сучасны кінавідовішча. Ні на арт, ні на забаўку яно не цягне. Аморфнае дзейства напаўздохлым восеньскім чмялём круціцца вакол сюжэту ў стылі «Выратаваць камдзіва Котава», пераскокваючы з умоўнага сорак першага ва ўмоўны сорак трэці і зваротна. Уваскрэслыя-пастарэлыя персанажы «Стомленых сонцам 1» юроднічаюць на экране.
Аналізуючы структуру попыту і прапановы на рынку працы ў наш час, мы адзначаем, што на рынку азначыўся рост. Калі параўноўваць сітуацыю з мінулым годам, калі колькасць рэзюмэ была ў 1,5 раза меншай за лік вакансій, то сёння прапанова перавышае попыт толькі на 12 %.
Назіраючы за дынамікай змены попыту і прапановы з верасня 2009 гады па 2010 год можна канстатаваць той факт, што пасля традыцыйнага зніжэння ліку вакантных пазіцый і анкет сушукальнікаў у снежні-студзені (навагоднія святы) рынак з сярэдзіны студзеня ажывіўся, і адзначыўся рост колькасці вакансій і рэзюмэ.
Калі казаць пра найбольш папулярныя прафесіі і найбольш аплачаныя, то рэйтынг выглядае наступным чынам.
У траўні - чэрвені 2010 года моладзевая прафзвязная група «Студэнцкая Рада» правяла анкетаванне сярод студэнтаў 11 менскіх ВНУ. Анкетаванне праводзілася з мэтай складання рэйтынгу ВНУ па арыентаванасці іх працы на студэнтаў.
У якасці крытэраў былі абраны: эфектыўнасць студэнцкіх прафзвязаў, выкананне базавых правоў студэнтаў, незалежнасць студэнцкіх СМІ.
Якасць адукацыі і іншыя крытэры не разглядаліся, асноўным пытаннем даследавання было наступнае: «Наколькі ВНУ прыстасаваны для студэнта?».
Сёлета беларусы ўбачылі фестываль нацыянальных культур у Гродне, фэст “Навагрудскі замак”, дзе святкавалі юбілейную перамогу пад Грунвальдам. Упершыню адбыўся цукеркавы фестываль у Івянцы, а ў Віцебску традыцыйна праходзіць “Славянкі базар”. Святаў шмат. Пагаворым пра іх плюсы.
Каб прыняць гасцей фестываляў кожны горад ці вёска павінны арганізаваць інфраструктуру. У Навагрудак традыцыйна з’язджаецца шмат людзей з усёй краіны, а таксама памежных краін-суседзяў. Мясцовая гасцініца не гатова прыняць гасцея, бо месцы размеркаваныя для ўдзельнікаў фэсту. Мясцовыя ўлады знайшлі выйсце. Інтэрнаты гімназіі і вучэльняў былі арганізаваны, як гасцініцы. У двух кіламетрах ад горада было выдзялена месца для намётавага гарадка. Кошт месца складаў усяго 3000 рублёў, а аўтобусы да гэтага месца курсіравалі ўвесь час.
Дзе можна знайсці скураныя туфлі за 35 тыс.? Або блузку “Only ” за такі ж кошт? Правільна, у Беларусі, акрамя сэкандаў, бадай што нідзе. Аднак некалькі разоў на год жыхарам сінявокай выпадае шанец набыць недарагіх, часам нават фірмовых шмотак у цемнаскурых аматараў сары і серыялаў Балівуду. На працягу чатырох дзён яшчэ маецца магчымасць наведаць выставачны комплекс Белэкспа (Я.Купалы 27). Выставу працягнулі да 24 ліпеня.
Як атрымаць найбольшую выгоду ад індыйскага кірмашу? Дзе шукаць? На што звяртаць увагу, а што абмінаць?
Фірма сярод шырспажыву
Якасць індыйскіх тавараў розная. У большасці гэта шырспажыў. Каб знайсці тут прыстойную рэч, варта патраціць шмат часу і сілаў. Аднак для вас узнагародай стане, напрыклад, спадніц ад ад “Zara” за 20 тыс.
Міністэрства адукацыі прапануе ў апошні дзень падачы дакументаў абмежаваць інфармацыю пра колькасць пададзеных заяў. У некаторыя творчыя універсітэты ў гэтым годзе ўведзеныя творчыя унутраныя іспыты. А перакідваць дакументы ў іншы універсітэт можна будзе толькі на працягу трох гадзінаў.
Тое, што ў сістэме падачы дакументаў у прыёмныя камісіі трэба штосьці змяняць, сёлета стала зразумела канчаткова. Некалькі гадоў таму Міністэрства адукацыі ўжо скараціла тэрміны падачы дакументаў з трох тыдняў да дзесяці дзён. І ўсё адно ў апошні дзень падачы дакументаў у ВНУ страшна заходзіць - натоўпы абітурыентаў, іх бацькоў кідаюцца паміж спецыяльнасцямі і нават ВНУ ў надзеі патрапіць туды, куды хопіць балаў.
Для мяне "Рахіс" - гэта лепшы гурт студэнцкай пары. Не проста лепшы, а найлепшы. Тады думалася, што праз пару год яны мусяць выбухнуць на ўсю Беларусь. Гэта быў адзіны гурт нашага пакалення, чые песні спяваліся на ўсіх кухнях педаўскіх інтэрнатаў. Але хлопцы, наадварот, сціхлі (на тое былі і аб'ектыўныя прычыны). Я ўжо думаў, што гамон майму ўлюбёнаму гурту…
Паведамленні такога кшталту ад фанатаў можна адшукаць у сеціве. Але “Рахісы” сціхлі для таго, каб неўзабаве выбухнуць – “Паролем у лета”, “Стронцыям”, - дый усім альбомам. Новым. Дэбютным.
«Сшытак з тэкстамі ў малюнках» — з такім назовам прэзентаваны першы студыйны альбом гурта Rahis, вядомага па канцэртах, кватэрніках і акустычных запісах «хатняй» якасці.
Гэта спосаб не толькі добра правесці час, але і выліць негатыўную энергію. Ініцыятыва баёў падушкамі належыць студэнтам ЗША.
Яшчэ пяць год таму студэнты універа ў Албані правялі бой падушкамі, які пацягнуў на рэкорд Гінеса. У ім прыняло ўдзел 3648 чалавек. Аднак рэкорд пратрымаўся ўсяго толькі 11 дзён. Калумбійскі ўніверсітэт увогулё ўвёў баі падушкамі ў традыцыю. Яны праходзяць два разы ў год перад сесіяй. Студэнты бегаюць па кампусу імалоцяць адзін аднаго падушкамі.
Баі падушак сталі настолькі папулярнымі ў свеце. што нават існуе спецыяльная Ліга па баям падушкамі.
15 ліпеня 1410 году на Грунвальдзкім полі адбылася найбуйнейшая зь бітваў сярэднявечнай Эўропы, у якой былі разгромленыя крыжакі.
Галоўныя ўрачыстасьці адбудуцца на Грунвальдзкім полі ў Польшчы. У мерапрыемствах возьмуць таксама ўдзел і беларусы.
З нагоды гадавіны бітвы, у Беларусі частку імпрэзаў ладзілі афіцыйныя структуры краіны, а другую частку - Грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 600 гадавіны Грунвальдзкай бітвы, які працаваў амаль 1,5 году.
За гэты час былі арганізаваныя многія мерапрыемствы. Сярод апошніх варта ўзгадаць фэст на Траецкім прадмесьці, на якім была адчыненая выстава мастакоў творчай суполкі „Пагоня”. 8 ліпеня адбыўся Круглы стол, прысьвечаны ролі Грунвальдзкай перамогі ў гісторыі Беларусі й іншых эўрапейскіх краін. У сераду адчынілася выстава мастацкіх твораў дзяцей і юнакоў, прысьвечаная Грунвальдзкай перамозе.
Расказвае Уладзімір Содаль, уласнік унікальнага збору дакументаў пра першабеларуса.
"Мне найдаражэйшы першапачатковы. Хай ён і просценькі, але з выявамі сімвалаў творчасці пісьменніка — дудкі і смыка". Сп. Содаль гатовы бачыць любы помнік, але каб толькі там захаваліся тыя сімвалы.
Адразу пасля смерці на магіле Францішка Багушэвіча ў Жупранах паставілі сціплы крыж з вянкамі, дудкай і смыком. Дзесьці ў 1950-х гадах камуністы ўсталявалі цэментны помнік з расейскамоўнымі надпісамі. А ў 1975 годзе з’явіўся новы, які захаваўся і да сёння (архітэктар К. Асадаў, скульптары В. Данянкоў, В. Пятраеў).
Нагадаем, што цяпер помнік з магілы пісьменніка ў Жупранах знаходзіцца на Як паведамілі ў ідэалагічным аддзеле Ашмянскага райвыканкама, ужо гатовы гранітны помнік Багушэвічу і сваякам, пахаваным побач. Хутка іх усталююць.
Мэрыя горада Чарнігава, дзе планавалася правесьці чацвёрты фэст Be Free, не дае дазволу на яго правядзенне. Пасля атрыманьня папярэдняй вуснай згоды арганізатары болей за месяц спрабуюць атрымаць афіцыйную паперу з адказам на сваю заяўку.
Фэст Be Free праводзіцца з 2007 года у розных гарадах Украіны (Луцк, Львоў, Чарнігаў) пры падтрымцы і спрыянні мясцовых улад. Пасля Be Free-2009 арганізатары не атрымалі ніякіх крытычных каментароў і заяваў ад чарнігаўскіх уладаў. У траўні 2010 г. на сустрэчы з прадстаўнікамі мэрыі было папярэдне ўхвалена правядзенне фэсту, пасля чаго мы заключылі папярэднія дамовы з гуртамі і тэхнічным забеспячэннем фестывалю.
Удзельнікі бою падушак збяруцца 15-га ліпеня ў 19.00 каля Нацыянальнай бібліятэкі, нягледзячы на тое. што Мінгарвыканкам не санкцыянаваў мерапрыемства.
-- Мы спадзяёмся, што будзе як з Днём св. Патрыка. То бок, забараніць забаранілі, а перашкаджаць правядзенню не будуць і ўсё пройдзе добра. Аднак я абавязаны папярэдзіць, што афіцыйнай санкцыі Мінгарвыканкаму няма, -- піша ў адной з сацыяльных сетак адзін з арганізатараў бою падушкамі Андрэй Кім, -- Асабіста я прыйду ў 19.00 да Нацыянальнай бібліятэкі. З падушкай. Упэўнены, што нам дадуць спакойна адсвяткаваць.
Нагадаем, што мірная акцыя, прысвечаная 600-годдзю святкавання Грунвальдскай бітвы, была падтрымана ва ўпраўленні культуры пры Мінгарвыканкаме. Сам намеснік Міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі напісаў рэкамендацыйны ліст, у якім засведчыў, што Міністэрства культуры падтрымлівае правядзенне культурна-масавага мерапрыемства.
Ужо тыдзень на папулярным рэгіянальным рэсурсе vialejka.org вісіць «заглушка».
Уладальнікі сайта інфармуюць: сайт прыпыніў працу пасля ўзбуджэння двух крымінальных справаў «за паклёп і абразу». Пакуль праваахоўныя органы шукаюць адміністратараў сайта, прапануецца сачыць за апошнімі навінамі рэгіёну праз твітэр. Дарэчы, адзін з першых тут запісаў: «Беларускі інтэрнэт у дзеянні! Палова мясцовых сайтаў не адкрываецца. Усіх сагналі ў Беларусь, а потым - адключылі».
Вядомы амэрыканскі актор Жан-Клод Ван Дам здымецца у галоўнай ролі чарговага баявіка. На гэты раз здымкі адбудуцца на базе кінастудыі "Беларусьфільм". З прадстаўнікамі беларускай кінакампаніі сустрэліся прадстаўнікі амэрыканскай кампаніі Motion Picture Corporation of America (MPCA), якія й зьяўляюцца ініцыятарамі стварэньня сумеснай кінастужкі.
Мяркуецца, што "Беларусьфільм" выступіць у якасьці кампаніі-вытворцы, паколькі амэрыканцаў задавальняе якасьць і магутнасьць тэхнічнай базы беларускіх партнэраў.
Падбор асноўнага складу здымачнай групы амэрыканскія партнэры даручылі беларускім спэцыялістам. Акрамя таго, у здымках плянуецца актыўна задзейнічаць беларускіх актораў. Як паведаміла прэс-сакратар кінастудыі, здымкі могуць пачацца ўжо праз пару тыдняў пасьля ўзгадненьня ўсіх вытворчых пытаньняў.
Вядомая беларуская спявачка Іна Афанасьева пакрыўдзілася на АМАП і ДАІ. Прычынай гэтага сталі непаразуменні, якія неаднаразова ўзнікалі ў яе ў Віцебску, дзе цяпер праходзіць "Славянскі базар".
Як паведамляе БЕЛТА, спачатку супрацоўнік АМАП зрабіў заўвагу заслужанай артыстцы Беларусі, калі яна за сцэнай Летняга амфітэатру абняла свайго даўняга знаёмага. А пасля афіцэр ДАІ спыніў аўтамабіль спявачкі, але прапусціў машыну з расійскім артыстам, спаслаўшыся на вуснае распараджэнне.
"Я люблю сваіх расійскіх калегаў і ні ў якім разе не хачу сказаць, што да іх трэба адносіцца інакш. Але і да беларускіх артыстаў таксама трэба адносіцца з павагай", — сказала на прэс-канферэцыі Афанасьева. Яна заклікала "любіць сябе і паважаць сябе як нацыю"
Паспрабаваць зрабіць будучы закон аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе больш прывабным для сучаснай моладзі вырашылі актывісты некалькіх моладзевых ініцыятыў і праваабарончых арганізацый. Працоўная група з праваабаронцаў, прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх і палітычных арганізацый, а таксама простых студэнтаў за некалькі месяцаў склала свае прапановы да працоўнай групы пры Міністэрстве працы. На днях працоўная група Міністэрства павінна пачаць разглядаць прапановы.
Нагадаем, што, магчыма, ужо на восеньскай сесіі парламента закон аб АГС будзе разгледжаны. Пры ўдалых абставінах ужо са студзеня ў хлапцоў з’явіцца выбар паміж арміяй і іншым месцам праходжання вайсковай службы. Якой яна можа быць вачыма сённяшняй беларускай моладзі, чытаем ніжэй.
Прадстаўнікі “Грамадзянскага форуму”, “Маладых дэмакратаў”, “Руху будучыні”, “Маладога фронту”, а таксама “Беларускага хельсінскага камітэту” і “Цэнтра прававой трансфармацыі” вызначылі шэраг ключавых момантаў, на якіх варта засяродзіцца заканадаўцам.
Эра глянца ў цывілізаваным свеце пачалася яшчэ ў 60-х. І гэта было звязана не толькі з тэхналагічным развіццём, але і з павышэннем якасці жыцця, адпаведна якой раслі патрабаванні, мары і капрызы. Сёння дзень адукаванага чалавека пачынаецца не толькі з ранішняй аналітычнай газеты. Усе чытаюць глянец. Дзе яго бяруць беларусы?
Апошнія тры гады празвалі эпохай гламуру. Як ніколі стала важна, што ты носіш, якой спартовай залі аддаеш перавагу, у якой рэстарацыі снедаеш, а дзе абедаеш і вячэраеш. Эра брэндаў. Брэндам можа стаць нават ваша мама, калі яе вобраз правільна выкарыстаны ў літаратуры а-ля Бігбідэра, Мінаеў & etc.
Дабрабыт у якасці рэстаранаў, хай сабе і з нясвежай рыбай; аўтамабіляў, салонаў spa і модных буцікаў дакаціўся да Беларусі. Толькі глянцу няма. Альбо ёсць?
З мінулай ночы не працуе інтэрнэт-сайт газеты “Витебский курьер”. Як паведаміла ў інтэрв’ю БелаПАН заснавальнік газеты Вольга Карач, сайт месціцца па адрасе www.kurier.vitebsk.by і яго абслугоўвае “Белтэлекам”. Прадстаўнікі газеты патэлефанавалі туды і ў “Белтэлекаме” ім сказалі, што паступіла заяўка на блакіроўку сайта. Падрабязнасці яны даведацца не змаглі.
Сайт газеты не прайшоў працэдуру рэгістрацыі згодна з указам №60, бо заснавальнікі не падавалі такую заяўку з ідэалагічных прычынаў. Вольга Карач лічыць гэта спробай яшчэ болей узмацніць цэнзуру СМІ.
Інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА", грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвяшчаюць пачатак новага конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў.
Нярэдка маладыя людзі пад час перажыванняў альбо пакутаў, ці проста з вялікай радасці, пачынаюць пісаць вершы або апавяданні, але пасля напісання хаваюць гэта ў шафу і нікому не паказываюць, бо баяцца насмешак і магчымага неразумення іх творчасці.
Мы заклікаем менавіта такіх: маладых, крэатыўных, не прафесіянальных літаратараў да ўдзелу ў конкурсе, па выніках якога будзе надрукаваны традыцыйны зборнік вершаў "Наш Час 2010", у які трапяць лепшыя працы з дасланых на конкурс.
Часопіс “ПрайдзіСвет” зноў распачынае прыём твораў на конкурс мастацкага перакладу
Конкурс гэтым разам прымеркаваны да выхаду пятага-шостага нумару часопіса, прысвечанага жанчынам у літаратуры. Увазе маладых і не толькі перакладчыкаў прапануецца 8 вершаў з сямі моваў: ангельскай, нямецкай, гішпанскай, польскай, расійскай, украінскай, французскай.
Сайт vialejka.org спыніў сваю працу з-за ўзбуджэння крымінальнай справы за паклёп і абразу.
Такое паведамленне размешчанае на галоўнай старонцы рэсурсу. «Другая крымінальная справа знаходзіцца на этапе расследавання. Зараз сіламі МУС вядзецца пошук адміністратараў сайта», паведамляюць уладальнікі рэгіянальнага сайта, перадае .
У якасці сведкі ў міліцыю выклікалі аднаго з наведнікаў сайта Мікалая Суслу. Пра гэта паведамляе газета . У яго на экспертызу забралі асабісты кампутар, мяркуючы, што ён з'яўляецца адміністратарам сайта. Мікалай паведаміў, што заведзеная крымінальная справа за паклёп на дырэктарку СШ №1 Вілейкі. Адзін з каментатараў малюнка, размешчанага на сайце, пакінуў запіс, у якім угледзелі паклёп і абразу жанчыны.
"Купляйце беларускае!" — такі заклік беларускія спажыўцы бачаць штодня ў кожнай краме — ці то прадуктовай, ці то з прамысловымі таварамі. У прынцыпе, прадукцыю нашых прадпрыемстваў гатовыя купляць і за межамі нашай краіны, аднак, як паказвае практыка, інтарэсам беларускіх вытворцаў і інтарэсам замежных спажыўцоў не заўсёды даюць рэалізавацца.
Напэўна, усе памятаюць леташнюю так званую "малочную вайну", калі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў было забаронена экспартаваць прадукцыю ў Расію. І вось, здаецца, сёлета сітуацыя пагражае паўтарыцца: Рассельгаснагляд выдаў указанне, згодна з якім, з 25 чэрвеня 2010 года ўведзены часовыя абмежаванні на пастаўку з Рэспублікі Беларусь у Расію прадукцыі Барысаўскага, Асіповіцкага малочных камбінатаў, Бярозаўскага сыраробнага камбіната і ААТ "Бабулін гладыш". У якасці прычыны Рассельгаснагляд прыводзіць неаднаразовыя выяўленні антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы ў прадукцыі гэтых прадпрыемстваў. Што гэта — сапраўдная небяспека для здароўя расіян або абарона сваіх рынкаў ад беларускай прадукцыі?
Лета-2010 абяцае быць гарачым на мерапрыемствы. Толькі ў чэрвені ўжо адбыўся Фестываль нацыянальных культур у Гродна і ў гэтым жа месяцы плануецца “Рыцарскі фэст” у Навагрудку. Чаго чакаць ад беларускіх фестваляў і да якіх неспадзяванак вам лепш падрыхтавацца загаддзя, высвятляў Юрак Талашка.
Апублікаваныя праграмы мерапрыемстваў пакуль не тсалі традыцыяй ў Беларусі, але мясцовыя выданні і інтэрнэт-парталы ўсё часцей звяртаюць на іх увагу. Таму куды ісці і дзе варта быць у прынцыпе госці фестываля ведаюць. Але на жаль беларускія фестывалі сканчваюцца нават раней запланаванага часу. Ці то мерапрыемстваў мала, ці то грошаў для гулянняў не хапіла, таму гадзіны дзве да афіцыйнага закрыцця, і госці, і арганіазатары ўжо не ведаюць куд сябе падзець. Адзінае, што працуе – гэта гандлёвыя кропкі.