Праз інтэрнэт можна і пад'есці, і падлячыцца, і нават ажаніцца.
Паводле статыстыкі, кожны трэці беларус карыстаецца інтэрнэтам. І чым больш часу людзі праводзяць за маніторамі, тым дасканалейшай робіцца сфера онлайн-паслуг. Усе чулі пра інтэрнэт-крамы з таннай тэхнікай, але якія яшчэ паслугі прапануе Байнэт?
Заплаціць за ўсё
Цяпер праз інтэрнэт можна аплаціць камунальныя паслугі, стацыянарны і мабільны тэлефон, крэдыт, сігналізацыю… Нават сам інтэрнэт можна аплаціць праз інтэрнэт! Сфера онлайн-плацяжоў у Беларусі пакуль развітая слаба, але на Захадзе яна ўжо здабыла папулярнасць. Той, хто мае электронныя грошы, валодае светам.
Пра скорашні пачатак уступных іспытаў ды тэставанняў для сёлеташніх абітурыентаў нагадваюць шматлікія аб’явы з прапановамі рэпетытарства па розных дысцыплінах, інфармацыя пра Дні адчыненых дзвярэй ды развагі пра станоўчыя і адмоўныя бакі тэставання, якія кожны год становяцца актуальнымі для тысяч абітурыентаў.
Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт (Вільнюс), які яшчэ на пачатку лютага абвесціў пра старт уступнай кампаніі, распаўсюдзіў інфармацыю аб датах правядзення Дней адчыненых дзвярэй, выклаў на сайце ўмовы паступлення і нават паведаміў пра дакладны кошт навучання і магчымыя зніжкі ды стыпендыі ў 2010/2011 годдзе.
Не сакрэт, што час іспытаў ды тэставанняў з’яўляецца напружаным момантам у жыцці кожнага чалавека, бо страх не паступіць на жаданую спецыяльнасць даводзіць да страты прытомнасці пад час іспыту або моцнае хваляванне не дае паўнавартасна раскрыцца маладому чалавеку. Менавіта для вылучэння таленавітай моладзі і сапраўды здольных юнакоў штогод праводзяцца розныя алімпіяды ды конкурсы, а іх пераможцы залічаюцца ў ВНУ без іспытаў або на льготных умовах.