eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Archive - фев 2010

Дата

"Translations". Пераклады

"Не пакідайце ж мовы нашай..." Гэтыя словы класіка можна было б выкарыстаць у якасці эпіграфа да новага спектакля "Translations" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Твор ірландскага драматурга Брайана Фрыла, у якім расказваецца гісторыя культурнай і моўнай асіміляцыі англічанамі нашчадкаў святога Патрыка, падаўся актуальным беларускаму рэжысёру Мікалаю Пінігіну. І не выпадкова ўзнік ён у эпоху глабалізацыйнай канкурэнцыі культур, на хвалі пошуку універсальнай мовы, здольнай спрасціць міжнацыянальныя і міжчалавечыя камунікацыі.

Калі прыгледзецца больш пільна да самога твора, становіцца відавочна, што ў ім няма як такога падзелу на "добрых" ірландцаў і "дрэнных" англічан. Знешні канфлікт аказваецца выключна фармальным.


Cтудэнцкай канферэнцыя «Поспех праз супрацоўніцтва»

«Студэнцкая Рада» і «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» запрашаюць студэнцкія ініцыятывы і арганізацыі, якія дзейнічаюць на ўзроўнях вну, горада ці краіны з усёй Беларусі прыняць удзел 20-21 сакавіка 2010 года ў студэнцкай канферэнцыі «Поспех праз супрацоўніцтва».

Ідэя правядзення канферэнцыі нарадзілася з разумення існуючай сітуацыі ў студэнцтве, калі студэнцкія групы, займаючыся аднолькавымі справамі, не знаёмыя адзін з адным, кожны паасобку вырашае свае маленькія праблемы, дасягае невялікіх мэтаў і не дзеліцца вынікамі з іншымі.

Канферэнцыя арганізуецца з мэтай знаёмства ўдзельнікаў студэнцкай супольнасці Беларусі і распрацоўкі сумесных дзеянняў студэнцкіх груп.

Чакаецца, што ў выніку канферэнцыі ўсе ўдзельнікі не толькі пазнаёмяцца адзін з адным, але і сплануюць дзеянні па рашэнні якой-небудзь студэнцкай праблемы сумеснымі намаганнямі.


Любіць Беларусь

Маляўнiчыя краявiды, легенды i таямнiцы розных мясцовасцяў, рэдкiя рамёствы i малавядомыя факты з "бiяграфii" таго цi iншага раёна Беларусi — усё гэта захапляе, прыцягвае i ўражвае. Аўтары праекта "Зямля беларуская", што ідзе ў эфiры Першага канала, прызнаюцца, што ніколі не ставілі сабе за мэту пераказваць турыстычныя даведнiкi. Галоўная задача — у кожнай серыi, пра якi б раён нi iшла гаворка, паказаць тое, аб чым не расказвалi i не паказвалi дагэтуль. Карэспандэнтам удалося адшукаць самабытныя гiсторыi i легенды пра ўзнiкненне мясцiнаў — няхай яны нават не маюць пад сабой дакументальнага пацвярджэння, крытэрам для адбору была незвычайнасць i адметнасць. Калi гісторыі пераказваюцца ў раёне з адных вуснаў у другiя ад аднаго пакалення другому, значыць пра гэта цiкава будзе даведацца i iншым людзям. Цікава, што аповед у фільме, кожны з якіх працягваецца каля трынаццаці хвілін, ідзе ад першай асобы. Складваецца ўражанне, нібы ты насамрэч патрапіў у Белавежскую пушчу ці Ружаны, дзе мясцовы жыхар павольна распавядае пра край.


Скульптуры: Карова ляціць у космас, а мамка верціць дачку на галаве

Калі манументальнае мастацтва пачало выміраць, скептыкі казалі, што скульптура аджыла сваё. Але вынаходлівыя мастакі перавярнулі ўсё з ног на галаву. У літаральным сэнсе. І прымушаюць здзіўляцца самага патрабавальнага гледача.

Акула, якая нырае ў дах дома. Здаецца, што яна ўпала з неба. Нагадвае фантастычны фільм пра акапаліпсіс, дзе ўсё раздяцелася на розныя часткі свету. Убачыць рыбку можна ў Оксфардзе.

А вось скульптары з Солт-Лейк-Сіці сваім гледачам хацелі падарваць усмешку. Яны зрабілі бронзавую маці, якая кружыць вакол сябе сваю дачку. Вось такая гульня, якая выклікае толькі пазітыўныя эмоцыі.

Людзям-працы з даўніх часоў усталёўвалі помнікі. Вось і ў Екацерынбургу ўсталявалі скульптуру сантэхніку. Так што шпацыруючы па тамтэйшых вуліцах, будзьце ўважлівымі: вясёлы дзядзька з шлангам выглядае з люка.


Рыгору Барадуліну – 75

Сёння спаўняецца 75 год Рыгору Барадуліну - Народнаму паэту Беларусі. Варта адзначыць, што менавіта гэты чалавек з’яўляецца намінантам на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры ад нашай краіны.
Пра Рыгора Барадуліна можна пісаць тааўшчэзныя тамы кніг, складаць энцыклапедыі, здымаць фільмы, але гэта яшчэ наперадзе. Сёння Моладзь.орг звярнуўся да беларускай моладзі з пытаннем: “Што значыць для вас Рыгор Барадулін?”

Віталь Бірукоў, студэнт ЕГУ:

-- Рыгор Барадулін? Раней я казаў, што гэта класік беларускай літаратуры, як і Быкаў, і Купала, і Караткевіч, бо ведаў і чытаў яго вершы ў школе... Але ў 2003 годзе, падчас пахавання Быкава, я здолеў пазнаёміцца з гэтым чалавекам. І з таго часу я яго называю выключна “дзядзька Рыгор”. Тая цеплыня, з якой ён казаў пра Быкава, тыя чалавечыя вочы, перапоўненыя горам, зрабілі яго ў адну хвіліну настолькі блізкім мне чалавекам, што кожную навіну пра хваробы Барадуліна я ўспрымаю як прыватны боль. Пажадаць такому чалавеку хочацца шмат добрага, але сёння яму найбольш трэба моцы і сапраўднага здароўя.


Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”

Літаратурныя чытанні з “ПрайдзіСветам”

Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” (http://prajdzisvet.org/) распачынае серыю сустрэчаў, прысвечаных чытанням твораў сусветнай літаратуры ў арыгінале і ў перакладах на беларускую мову.

Што мы святкуем 23-га лютага?

Традыцыйна у гэты дзень у школах і ва ўніверсітэтах дзяўчаты віншуюць сваіх знаёмых хлапцоў са святам. Пры гэтым звычайна кажуць пра мужнасць, абарону Айчыны і г.д. І ніхто нават не задумваецца пра гісторыю і сэнс гэтага свята.

Дзень чырвонага падарунка

28 студзеня 1918 года Саўнаркам прыняў дэкрэт аб стварэнні Працоўна-сялянскай Чырвонай арміі.
Гісторыя свята, 11 лютага – афіцыйная дата стварэння працоўна-сялянскага флоту. Менавіта ў той час нарадзілася ідэя заснаваць і дзень нараджэння Чырвонай арміі.
Пасля было прынята рашэнне сумясціць святкаванне Дня Чырвонай Арміі з агітацыйным святам “Дзень Чырвонага падарунка”. Чырвоная Армія, атрымоўваецца, і была такім падарункам для новага камуністычнага грамадства.

 


Што для вас значыць БЕЛАРУСКАЯ МОВА?

З такім пытаннем MOLADZ.ORG звярнуўся да беларусаў.

Вольга Шульга, дырэктар ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”:

- Гэта беларускасць, адчуванне сябе беларускай. Калі ёсць мова, тады ёсць адзінства народа, ёсць павага. І павага да самога сябе, перш за ўсё. Я думаю, калі б беларусы зараз пачалі размаўляць на роднай мове, кансалідацыя была б большай і мы мелі б менш рознагалоссяў паміж сабой. Нас бы больш сур’ёзна ўспрымалі за мяжой. У мяне нядаўна калегі ва Ўкраіне спыталі: “А гэта праўда, што ў вас толькі вясковыя людзі па-беларуску размаўляюць?” То бок неразуменне вось такой праблемы білінгвізма і перавагі рускай мовы над беларускай ёсць нават у нашых суседзяў, якія, ў прынцыпе, нацыянальнае адраджэнне пачыналі ў той жа час, што і мы. Аднак, прыйшлі мы да рознага, на жаль…


Ці трэба нам “Духоўны турызм”?

Праваслаўны турыстычны цэнтр будзе створаны ў вёсцы Дзям’янаўцы Дзятлаўскага раёна.

Па словах Георгія Роя, настаяцеля прыхода храма святых пакутнікаў Барыса і Глеба, што ў вёсцы Накрышкі, сёння ў Беларусі няма аніводнага цэнтра, дзе праваслаўная моладзь магла б сустракацца незалежна ад пары года.

Дзям’янаўцы падыходзяць для гэтага як мага лепш, бо месцяцца на ўскрайку маляўнічай Ліпічанскай Пушчы, побач Нёман, лясныя азёры. Тут захаваліся своеасаблівы быт і традыцыі беларускай вёскі, што можа спрыяць набліжэнню сучаснай моладзі да вытокаў нацыянальнай кльтры. Нядаўна тут быў пабудаваны і храм.

Плануецца, што цэнтр стане і базай для адпачынку і духоўнай рэабілітацыі “праблемных” катэгорый людзей. У сувязі з гэтым да працы ў цэнтры будуць прыцягвацца кваліфікаваныя спецыялісты: псіхолагі, медыкі, святры.


У межах Дня роднай мовы ў Мінску можна...

…19 лютага патанчыць

У пятніцу ад 18‑й да 23‑й гадзіны ў «Клубе 6_А» (Мінск, Партызанскі пр‑т, 6а) адбудзецца беларускамоўная дыскатэка для прагрэсіўнай моладзі і асобаў сталага веку. Мерапрыемства прысвечана творчасці Міхаіла Фінберга і ВІА «Бяседа».

Спецыяльныя госці вечарыны — DJ з Валожына Алеся Гагарына і вядучыя з Палесся пан Якубоўскі і Марына Андросенка. Наведвальнікаў таксама чакае нацыянальны стрыптыз «Беларускія косы» і экзотык‑шоу «Харошкі». Уваход каштуе 5 тыс. руб. Даведкі праз тэл.: (29) 857‑47‑39, (29) 863‑00‑00.

…20 лютага пагукаць вясну

Вясёлыя карагоды, спальванне пудзiла Зiмы, дужаннi i гульнi на паветры разам з этна фолк гуртом «Guda» адбудуцца ў суботу а 13‑й гадзіне. З блiнамi, традыцыйнай яечняй, спечанай на вогнiшчы, чакаюць гасцей у панi Яні. Запіс на мерапрыемства па тэл. (29) 669‑37‑31.

…21 лютага напісаць дыктоўку

Непасрэдна ў сам Дзень роднай мовы адбудзецца 3‑я агульнанацыянальная беларуская дыктоўка, якую арганізуюць Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Таварыства беларускай мовы. Збор удзельнікаў у 11.00 у памяшканні тэатра «Зніч», што знаходзіцца ў касцёле Святых Сымона і Алены (пл. Незалежнасці, 5).

У тым жа памяшканні у 13.00 адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных выданняў: газетаў «Новы час» і «Наша слова», часопісаў «Верасень» і «Лідскі летапісец», Слоўніка беларускай мовы пад рэдакцыяй У.Завальнюка, а таксама новай кнігі Р.Барадуліна «Навошта».

…24 лютага адсвяткаваць афіцыйна

Святкаванне Дня роднай мовы ў ДК Мінскага трактарнага завода супольна ладзяць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва і агульнанацыянальная кампанія «Будзьма беларусамі!». Святочны канцэрт пройдзе ў вялікім будынку ДК МТЗ, дзе будуць выступаць сучасныя беларускамоўныя калектывы і барды. Там таксама можна будзе паглядзець экспазіцыю фотаздымкаў на тэму «Беларусь па‑беларуску», а таксама даведацца шмат цікавых гістарычных фактаў пра беларускую мову. Святочны канцэрт распачнецца а 19‑й гадзіне па адрасе: вул.Даўгабродская, 24.


Плюсы беларускамоўных зносінаў

Сучаснае грамадства ва ўсім шукае карысць. Калі ў людзей пытаеш, чаму яны не размаўляюць па-беларуску, часам тыя адказваюць, што гэта ім не дасць ніякіх выгод. Дык вось, паважаныя, вы маеце рацыю: ніякіх выгод не будзе, пакуль не пачнеце.

Ёсць як мінімум пяць плюсаў беларускамоўных зносінаў.

1/ Экзамены здаюцца прасцей

Са свайго досведу адзначу, што беларускамоўным студэнтам прасцей здаць экзамены. Ужо прадбачу вашы скептычныя ўсмешкі. Аднак, як паказвае нават мая студэнцкая практыка, так і ёсць. У сваім жыцці я здаў каля 40-ка экзаменаў і ў разы два больш залікаў. І магу сказаць вам, што да беларускамоўных студэнтаў выкладчыкі ставяцца з павагай. Напэўна, падсвядома цягнуцца да свайго, роднага. Некаторыя экзамены я здаў фактычна толькі з-за таго, што размаўляў па-беларуску (выкладчыкі не разумелі таго, што я кажу). Канешне, так бывае не заўжды, але паверце: выкладчыкаў, якія ненавідзяць беларускую мову, не так шмат. Іх можна вельмі проста паставіць на месца, згадаўшы пра дзвюхмоўе, замацаванае ў Канстытуцыі.


Як вы ставіцеся да святкавання 23 лютага?

Як прымаўся закон аб адмене ільготаў

Экс-дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Абрамава расказала, як насамрэч праходзіла прыняцце законапраекта, які скасаваў ільготы для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва.

Сваю заяву спадарыня Абрамава зрабіла на Трэцім сацыяльным форуме ў Магілёве, дзе яна выступала перад лідарамі грамадскіх арганізатацый і прадстаўнікамі ўлады.

“Закон быў унесены задоўга за некалькі год да прыняцця. Дэпутаты стрымлівалі прыняцце закона, колькі маглі. Не было якаснай і вартай матывацыі для прыняцця закона. Гэта быў самы лаяльны закон, але я не магла за яго прагаласаваць. Бо ён быў несправядлівым.


Праяўляем дабрыню спантанна

17 лютага – міжнародны дзень спантаннага праяўлення дабрыні (Random Acts of Kindness Day). Сумесная ініцыятыва грамадскіх дабрачынных арганізацый свету. Менавіта сёння варта знайсці магчымасць зрабіць невялічкае дабро людзям, што навокал.

Выратаваць ад турмы

Таццяну збіў малады вадзіцель. Яна ляжала ў шпіталі з двума пераломамі і сатрасеннем мозга, калі хлапец прыйшоў прасіць яе ўзяць віну на сябе. Яму пагражала турма. Таня доўга вагалася, ды і суседкі казалі, маўляў, не падпісвай, патрабуй грошаў. Аднак Таня пашкадавала хлапца і напісала паперу. Усе знаёмыя і родзічы казалі, маўляў, якая дурная, зараз гэтага хлапца і след прастыне. Аднак малады чалавек робіць усё, што яна не папросіць, сам цікавіцца яе здароўем. “Танюш, прывітанне, як твае справы?”, -- менавіта так пачынаецца кожны дзень дзяўчыны.


Google адмаўляецца цэнзураваць матэрыялы на YouTube

Праўда, гэтым разам толькі для аўстралійскіх карыстальнікаў...

Google адмовіўся добраахвотна цэнзураваць дасяг да матэрыялаў на YouTube на запыт ураду гэтае краіны. Таго вымагае новая сыстэма клясыфікацыі зьмесьціва, прынятая ў Аўстраліі.

Міністар камунікацыяў Стывен Конрой, намаўляючы кампанію на падпарадкаваньне, спасылаўся на кітайскі й тайскі досьвед. Нагадаю, Гугл супрацоўнічае зь мясцовымі ўрадамі ў цэнзураваньні доступу да пэўнага кантэнту.

Правілы YouTube ужо забараняюць разьмяшчэньне ролікаў сэксуальнага і парнаграфічнага характара, як і тых, што прапагандуюць жорсткасьць. Аднак новыя аўстралійскія правілы распаўсюджваюць абмежаваньні на матэрыялы пра эўтаназію, бясьпечнае ўжываньне наркотыкаў і ўчыненьне "несур'ёзных" парушэньняў кшталту маляваньня графіці.


Віртуальны лад жыцця

Праз інтэрнэт можна і пад'есці, і падлячыцца, і нават ажаніцца.

Паводле статыстыкі, кожны трэці беларус карыстаецца інтэрнэтам. І чым больш часу людзі праводзяць за маніторамі, тым дасканалейшай робіцца сфера онлайн-паслуг. Усе чулі пра інтэрнэт-крамы з таннай тэхнікай, але якія яшчэ паслугі прапануе Байнэт?

Заплаціць за ўсё

Цяпер праз інтэрнэт можна аплаціць камунальныя паслугі, стацыянарны і мабільны тэлефон, крэдыт, сігналізацыю… Нават сам інтэрнэт можна аплаціць праз інтэрнэт! Сфера онлайн-плацяжоў у Беларусі пакуль развітая слаба, але на Захадзе яна ўжо здабыла папулярнасць. Той, хто мае электронныя грошы, валодае светам.


Хутка іспыты або абітурыентам 2010 прысвячаецца

Пра скорашні пачатак уступных іспытаў ды тэставанняў для сёлеташніх абітурыентаў нагадваюць шматлікія аб’явы з прапановамі рэпетытарства па розных дысцыплінах, інфармацыя пра Дні адчыненых дзвярэй ды развагі пра станоўчыя і адмоўныя бакі тэставання, якія кожны год становяцца актуальнымі для тысяч абітурыентаў.

Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт (Вільнюс), які яшчэ на пачатку лютага абвесціў пра старт уступнай кампаніі, распаўсюдзіў інфармацыю аб датах правядзення Дней адчыненых дзвярэй, выклаў на сайце ўмовы паступлення і нават паведаміў пра дакладны кошт навучання і магчымыя зніжкі ды стыпендыі ў 2010/2011 годдзе.
Не сакрэт, што час іспытаў ды тэставанняў з’яўляецца напружаным момантам у жыцці кожнага чалавека, бо страх не паступіць на жаданую спецыяльнасць даводзіць да страты прытомнасці пад час іспыту або моцнае хваляванне не дае паўнавартасна раскрыцца маладому чалавеку. Менавіта для вылучэння таленавітай моладзі і сапраўды здольных юнакоў штогод праводзяцца розныя алімпіяды ды конкурсы, а іх пераможцы залічаюцца ў ВНУ без іспытаў або на льготных умовах.


Не банальны Дзень усіх закаханых

14 лютага ў ва ўсіх гарадах з’яўляецца тысячы блізнят з аднолькавымі чырвона-ружовымі балонікамі, сэрцайкамі і мішкамі. Крамы прапаноўваюць мільёны аднатыповых падарункаў, рэстарацыі – марозіва ў форме сэрца, клубы – заезджаныя віншаванні. Спіс можна працягваць да бясконцасці.
Але вам хочацца нечага вар’яцкага і захапленчага. Спецыяльна для вас, небанальныя чытачы нашага парталу, мы прапаноўваем некалькі арыгінальных ідэяў святкавання гэтага дня.

Вярхом на Зорцы

Мяккія крокі прыгожых коней, вецер у валасах і снежны прастор. Такое адчуванне, што вы – першаадкрывальнікі гэтага свету… Стварыць такі настрой можа толькі прырода і коні.


На што ты маеш права ў кабінеце ўрача?

Якое ў вас уражанне ад наведвання паліклінікі? Дзве хвіліны на прыём, незразумелы дыягназ і рэцэпт у руках, які можа прачытаць толькі аптэкар? А ў наступны раз паход да ўрача ўспрымаецца як катарга.

Аднак вышэйапісаная сітуацыя сведчыць пра няякасны прыём урача. І тут узнікае пытанне, а што такое якасны прыём. Ды ўвогуле, на што пацыент, мае права падчас наведвання медыцынскіх устаноў? Акрамя таго, што захоўваць таямніцу дыягназу.

Выбар, дзе лячыцца і хто будзе гэта рабіць
“Вы зусім на іншым участку”, -- менавіта такі адказ я неаднойчы чуў у сваёй раённай паліклініцы. Маім участковым тэрапеўтам была цётачка, якая падчас прыёму гугніла сабе пад нос нешта незразумелае. А калі я перапытваў і прасіў казаць больш гучна, то адпраўляла мяне слых праверыць. Карацей, вырашыў я перайсці да іншага ўрача. На маё жаданне ў рэгістратуры адрэагавалі жорстка. Маўляў, у ва ўсіх перагрузка. Ды і ўвогуле, усё ўжо па ўчастках разбіта.


Інтэрнэт перакладае за вас

Найноўшыя тэхналогіі дазваляюць прадстаўнікам розных нацый паразумецца лягчэй. Прачытаць тэкст па-беларуску цяпер не праблема для венгра ці латыша. І наадварот, беларус можа пачытаць што-небудзь на харвацкай ці на хіндзі. Як у гэтым дапамагае інтэрнэт?

Два асноўных тыпы міжмоўных праграм – гэта слоўнікі і перакладчыкі.

Праграмы-перакладчыкі дазваляюць апрацаваць увесь тэкст адразу. Галоўны плюс – машына ведае амаль усе словы. Мінус – нізкая якасць перакладу. Пасля працы перакладчыка неабходна падправіць некаторыя словы, каб не атрымаліся прыкрыя недарэчнасці накшталт “Марк Шагал” – “Марк Крочыў”…

Якія існуюць перакладчыкі?


Што можна запатэнтаваць у Беларусі?

Ваш крэатыў пераліваецца праз край? Ніхто не спыніць вашу рацыяналізатарскую думку? Маеце ў загашніку некалькі вынаходніцтваў? Тады вам патрэбна неадкладна аформіць патэнт. А то будзе тое самае, што і з Паповым, якога абышоў Марконі толькі ў тым, што першым запатэнтаваў “радыё”.

У Беларусі выдачай патэнтаў займаецца Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (вул. Казлова, 20). Менавіта туды вам патрэбна аднесці заяўку і праект-апісанне.

Адкрылі, што снег белы? Пастарайцеся гэта прымяніць!

У Беларусі можна запатэнтаваць вынаходніцтва, карысную мадэль і прамысловы ўзор. А таксама гандлёвыя маркі.


Windows 7 зробяць беларускай

Інтэрнэт-аматары спрабуюць арганізаваць саматужны пераклад аперацыйнай сістэмы.
У блогах LiveJournal з’явілася суполка, якая хоча перакласці новую аперацыйную сістэму Windows 7 на беларускую мову.
Арганізатары падкрэсліваюць, што збіраюць валанцёраў – спонсараў у праекту няма. Па спасылцы http://community.livejournal.com/by_mova/686130.html ідзе абмеркаванне, наколькі рэальна ажыццявіць пераклад. Адныя даказваюць складанасць і немагчымасць працэсу, іншыя ўжо распачынаюць працу. Далучыцца да перакладу аперацыйнай сістэмы можа кожны. Паколькі аб’ём працы велізарны, да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Некалькі гадоў таму дырэктар Microsoft у Беларусі і Украіне Валер Ланавенка абмалёўваў перспектывы беларускай версіі Windows. На жаль, словы толькі засталіся словамі. Праз эканамічную немэтазгоднасць ідэя не была даведзена да пераможнага канца.


Ці магчымае ў Беларусі фільтраваньне Сеціва?

Беларускіх форумных і блогавых камэнтатараў можна ўмоўна падзяліць на дзьве групы: “закаранелыя аптымісты”, якія паліваюць брудам крытыкаў і лічаць, што “ў Багдадзе ўсё спакойна”, і закаранелыя пэсымісты, у якіх як што – дык адразу вінаваты “крывавы рэжым”. Апошняя катэгорыя вельмі схільная да выстаўленьня зь сябе ахвяраў, дзе кожная ініцыятыва – гэта абавязкова да горшага, першая ж почасту рэжа поўную бяўглузьдзіцу, якая, мабыць, вынікае альбо зь няведаньня становішча, альбо зь перадозу дзяржаўнымі СМІ. Схільныя ж жа спакойнага й лягічнага аналізу падзеяў камэнтатары ў нас абсалютнай меншасьці. Гэта нават ня меншасьць, а каліўца.

 Такі пачатак у спалучэньні з назвай ніяк ня значыць, што я зараз кінуся абяляць новы пачын адміністрацыі прэзыдэнта, які накіраваны на кантроль Інтэрнэту.


Хіп-хап па-беларуску ад маладога рэпера Vinsenta

Пра беларускамоўнага рэпера Vinsenta я даведаўся два гады гады таму. Менавіта тады пачуў яго першую песню "Менск-Парыж". А ўжо сення Зьміцер Папко (сапраўднае імя спявака) займае зайздросную нішу сярод беларускіх выканаўцаў.

Беларускі рэп-рух стаў даволі актыўна развівацца напачатку 2006 года. Ужо зараз мы можам назіраць шматлікія hip-hop і рэп-бэнды, а таксама такія маштабныя праекты як "Street Awards" і "Б.Р.А.Т.ИНФО". Vinsent вельмі хутка вырваўся са звычайнай парадыгмы беларускіх рэпераў: яго песні адрознівала беларуская мова і прафесіяналізм. Стала бачна, што ён амбітны малады выканаўца і стаіць на галаву вышэй сваіх калегаў з усёй Беларусі.

Дарэчы, пасля трох першых песень ў яго творчасці было зацішша. Тады я ўжо пачаў думаць, што гэты рэпер стане адным са шматлікіх, хто прыходзіць і сыходзіць, пры гэтым, застаўшыся незаўважаным. Але я памыліўся. Ужо ў 2009 годзе Vinsent выпусціў свой першы альбом пад назвай "Пачатак" і гэта стала сапраўдным прарывам ў музычнай культуры краіны. Альбом атрымаў шматлікія рэцэнзіі і водгукі крытыкаў, песні з новай кружэлькі пайшлі на "ура".

 


Інтэрнэт атрымаў новыя правілы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт».

Канчатковы варыянт адрозніваецца ад таго, што трапіў у прэсу ў снежні 2009 года, мае больш дакладныя фармулёўкі, але прытрымліваецца таго ж накірунку.

Цяпер галоўную ролю ў рэгуляванні інтэрнэту атрымаў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта. Ён будзе мець магчымасць забіраць ліцэнзіі ў правайдэраў, а таксама будзе атрымліваць інфармацыю “аб абаненцкіх прыстасаваннях” карыстальнікаў Сецівам. Фактычна, будзе “перапісаны” кожны мадэм на тэрыторыі Беларусі.

Беларускія ўлады вырашылі старанна ахоўваць аўтарскія правы. Так, цяпер сайты пры капіраванні матэрыялы павінны пазначаць першакрыніцу.


Чаму закрылі Сучасную гуманітарную акадэмію?

У Беларусі надарыўся чарговы скандал. Сучасная гуманітарная акадэмія, якая была зачынена ў 2004-м годзе шэсць год нелегальна выдавала дыпломы ў нашай краіне.

З дыпломамі СГА уладкоўваліся на дзяржслужбу

Сучасная гуманітарная акадэмія існуе ў Расіі з 1992 года. У Беларусі СГУ працавала да 2004 пакуль ёй не адмовілі ў ліцэнзіі. Аднак беларускія студэнты працягвалі сваё навучанне акадэміі. Філіялы СГУ існавалі ва ўсіх абласцях, два ў Мінску, а таксама ў Слуцку. Выпускнікі атрымоўвалі дыпломы і, па іх словах, паспяхова ўладкоўваліся нават на дзяржслужбу.

Тут можна было атрымаць спецыяльнасці эканамістаў, юрыстаў, псіхолагаў. Навучанне было дыстанцыйным.


Студэнцкая Рада запрашае студэнтаў прыняць удзел у трэнінгах

Усім студэнтам, у якіх ёсць не толькі тусоўкі, сесіі і студэнцкі квіток, але і імкненне да справядлівасці, прысвячаецца…

Калі ты адчуваеш, што Твае правы парушаюцца,
Калі цябе абурае, калі чыніцца несправядлівасць
І ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць,


МПГ “Студэнцкая Рада" запрашае ўсіх жадаючых і актыўных студэнтаў прыняць удзел у трэнінгах, якія накіраваны на падвышэнне прававой культуры ў сферы правоў студэнтаў.


Руская рулетка неда-айфона

Кітайскія копіі вядомых тэлефонаў за $100-150 усё набіраюць папулярнасць. Тое, што кітайцы – майстры на ўсе рукі, ні для каго не сакрэт.

Іх козыры – гэта агромністыя чалавечыя рэсурсы і танная працоўная сіла. Кітайская тэхніка не мае іміджу надзейнай, але недарагім варыянтам лічылася заўсёды. Цяпер тамтэйшыя ўмельцы ўзяліся за тэлефоны. Часцей за ўсё яны капіруюць Nokia і I-Phone. Ад арыгінала застаецца знешні выгляд, а вось унутры – сапраўдны вэрхал. Распрацоўшчыкі прытрымліваюцца правіла – чым больш функцый, тым лепш.
Купіць кітайскую копію тэлефона – вялікая рызыка. Хоць такія мабільнікі і ўдасканальваюцца ўвесь час, ніхто не гарантуе, што менавіта ваш апарат акажацца працаздольным. Узважым плюсы і мінусы.

 


ДВА тыдні ў Берліне

У Берлін мы ўязджалі з “чорнага ўваходу”: пабачылі ўсе індустрыяльныя пабудовы, хрушчоўкі, п’яных ці-то палякаў, ці то немцаў у 8 раніцы. Дрэвы па дарозе нам трапляліся звычайныя, якія ад беларускіх асабліва не адрозніваюцца. Нават Ясеніну б тут спадабалася: бярозак было багата.

Першыя складанасьці

Калі Вы паедзеце ў Нямеччыну з упэўненасьцю, падобнай да маёй, што ў Эўразвязе ўсе разумеюць і ведаюць ангельскую мову, то расчараваньне да вас прыйдзе ўжо на вакзале. Заблукаўшы тут, паліцэйскія ня здолелі адказаць нам на пытаньні, больш таго яны не зразумелі, што мы пытаем.
У Берліне добра разьвітая сетка грамадскага транспарту. Разабрацца ў ёй можна за дзень. Існуюць “S-баны” – цягнікі, якія ездзяць па зямлі, а таксама “U-баны” – мясьцовае метро. Зручна тое, што ходзяць цягнікі ў буднія дні да 1 гадзіны ночы, а на выходных увогуле кругласуткава. Нязручна тое, што ўсе станцыі, абвяшчэньні і нават аўтаматы продажу квіткоў працуюць па-нямецку.



Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-6 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
2 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 51%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-4 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100