Каледжы аб'яднанага сьвету (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманьне стыпендыяў для навучаньня з 2010/11 н.г. ў наступных каледжах:
Міжнародны Адрыятычны каледж ў Італіі (UWC of the Adriatic), Міжнародны Атлантычны каледж у Вялікабрытаніі (UWC of the Atlantic), Міжнародны каледж у Маастрыхце, Нідэрлянды (UWC Maastricht), Міжнародны каледж "Махіндра" ў Індыі (Mahindra UWC of India), Міжнародны каледж у Мостары, Боснія й Герцагавіна (UWC in Mostar), Заходнеамэрыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).
У Еўропе і Амерыцы ў будаўніцтва музеяў укладваюць зараз максімальныя сродкі. Цікава, што сумарная колькасць наведвальнікаў еўрапейскіх музеяў значна большая за колькасць наведвальнікаў футбола, хоць лічыцца, што футбольныя матчы вельмі папулярныя, а музеі не.
У Беларусі ў спісе варыянтаў правядзення вольнага часу музеі даўно не на першых месцах. Калі я прашу сваіх сяброў узгадаць апошні раз, калі яны былі ў музеі, яны задумваюцца. Гэта не значыць, што яны не ходзяць у музеі, проста бываюць яны там, на жаль, не часта. Дык як зацікавіць моладзь хадзіць у музеі?
На выставе музеяў звычайна уваход вольны. А ў некаторых краінах свету – Кітаі, Францыі, ЗША, напрыклад, - зменшылі альбо ўвогуле зрабілі бясплатным уваход у музеі для моладзі. Гэта накіравана на тое, каб павялічыць цікавасць маладых людзей да гісторыі і культуры сваёй краіны. Беларускія музейшчыкі лічаць, што бясплатны ўваход кардынальна сітуацыю не зменіць. Так, будуць людзі, якія пачуюць “бясплатна” і пабягуць глядзець, што там такое адбываецца ў музеі. Так было, дарэчы, на Ноч музеяў. Але ў нас не такія вялікія кошты на білеты ў музеі, кожны студэнт траціць значна большыя сумы на меньш вартыя мерапрыемствы.
Закон аб забароне ўжывання піва ў грамадскіх месцах уступае ў сілу з 23-га лютага. Усе чакаюць лютавання міліцыі ў гэты дзень і павелічэння колькасці затрыманых.
Аднак, па словах, Аляксандра Барсукова, першага намесніка начальніка ўпраўлення правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў, першапачаткова можна будзе абысціся папярэджаннем.
-- Супрацоўнікі міліцыі будуць глядзець, як людзі сябе паводзяць, -- кажа Аляксандр Барсукоў, -- Калі паводзяць сябе прыстойна, нават пры наяўнасці спіртных напояў, то можна абысціся папярэджаннем і адправіць дамоў. А калі перашкаджаюць навакольным і вядуць сябе непрыстойна,то тады ўжо больш жорсткія меры.
Колькі каштуе сумнеўнае шчасце быць абсыпаным пяском і аблітым вадой? Каля 10 тысяч рублёў за пяць хвілін экстрыму. Новыя 5D-кінаатракцыёны дазваляюць адчуць эфект поўнай прысутнасці. Гэта значыцца, што цяпер герой фільма і глядач – адна і тая ж асоба.
Калі нехта на экране на шалёнай хуткасці нясецца па трасе, то і глядацкае крэсла будзе гайдацца з боку ў бок і ледзь не ўзлятаць пры разгоне, а ў вочы будзе біць струмень паветра. Гэта кіно па форме і атракцыён па сутнасці.
Эвалюцыя кіно
Кінамастацтва зрабіла чарговы крок наперад і трапіла ў новае вымярэнне. Яго можна назваць і 4D, і 5D. Што было раней? Тыя фільмы, што транслююцца па тэлевізары ці ў звычайных кінатэатрах, адносяцца да вымярэння 2D – у іх ёсць толькі выява і гук. Залы, у якіх на ўваходзе выдаюць спецыяльныя стэрэакуляры, паказваюць фільмы з імітаванай стэрэявыявай. Гэта 3D.
Зараз парламет абмяркоўвае магчымае скасаванне адтэрміноўкі ад арміі для студэнтаў-платнікаў. З падачы Уладзіміра Здановіча, старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Беларусі платнікаў пасля заканчэння першага курсу будуць забіраць у армію.
Спадар Здановіч абгрунтоўвае сваю пазіцыю тым, што студэнты платнай формы атрымліваюць ніжэйшыя балы пры паступленні і не маюць размеркавання.Па словах Уладзіміра Здановіча, студэнты-платнікі “ў большасці выпадкаў па атрыманай спецыяльнасці не працуюць, не выяўляюць ніякай цікавасці да будучай прафесіі, частка з іх лічацца студэнтамі фармальна”. Маўляў яны паступілі ва універсітэт толькі, каб не ісці ў войска. Спадар Здановіч упэўнены, што менавіта з іх можна фарміраваць кантынгент салдатаў тэрміновай службы. Пасля арміі, абяцае Уладзімір Здановіч, будзе гарантаваны працяг навучання на ранейшых умовах там, дзе салдаты навучаліся да закліку. У перыяд службы ў войску не патрэбна будзе плаціць па крэдытах за навучанне.
Куршская каса – месца цалкам унікальнае. Пясчаная паўвыспа, што прымыкае да вялікай зямлі ў Калінінградскай вобласці і цягнецца па моры многія кіламетры ўздоўж расійскага і літоўскага ўзбярэжжаў. З аднаго боку амываецца водамі Балтыйскага мора, а з другога ўтварае заліў, у які ўласна ўпадае Нёман. Шырыня касы ўражвае - усяго ад 400 да 3800 метраў.
На літоўскай частцы касы стаіць невялічкі гарадок Ніда. Мноства маленечкіх чырвоных дамкоў, аздобленых незвычайнымі драўлянымі карункамі, нібы грувасцяцца на ўзбярэжжы заліва.
Паўсюль сноўдаюць шчаслівыя турысты, хто на ровары, хто на роліках, але ў асноўным пехатой. Доўгая ўтульная набярэжная заўсёды поўная ахвотных да прыморскага шпацыру. Чуюцца гаворкі: літоўская, польская, нямецкая, руская, беларускай.
Хто не хоча мець у сябе хаця б некалькі пар рознага і якаснага абутку. Праўда, з сённяшнімі коштамі ў беларускіх абутковых крамах, ледзь магчыма дазволіць сабе адну пару, асабліва зімовага, абутку. Але не былі б то нашы людзі нашымі, каб не вынайшлі хітрую схему выйсця з такой сітуацыі.
Лена смела купляе боты ў фірмовых вялікіх крамах сталіцы. Рынак Ждановічы і да таго падобныя месцы дзяўчыну ніяк не цікавяць. Па адной простай прычыне: там не даюць чэкаў і гарантыйных талонаў. Апошнія – магчымасць панасіць некалькі параў абутку за сезон.
-- Вось гэтым летам я змяніла тры пары абутку. Першымі набыла басаножкі. Маднявыя такія, -- распавядае Лена, -- За сто тысяч. І яны мне пачалі ціснуць. Ну, не магу хадзіць і ўсё тут. А ў іх была двухслойная падэшва. І вось яна якраз-такі і стала расслойвацца. Таму была аб’ектыўная прычына іх здаць. Пасля я набыла больш пантовыя басаножкі на абцасах. Яны мне вельмі падабаліся. Аднак прыйшоў час ехаць у Вільню на семінар, а з такімі абцасамі наўрад ці можна было б файна адпачыць. так што я вырашыла іх таксама здаць. Прыдралася да таго, што, маўляў падэшва крыху абдзіраецца. Праўда, былі праблемы: я набойкі ўжо змяніла. Але ў краме “Мегатоп” іх прынялі без пытанняў.
Серыял прыйшлі да нас у канцы 80-х. Ужо ў той час яны авалодалі розумам усіх жанчын і часткі мужчын. Падчас трансляцца “Рабыні Ізауры” гарады заміралі і на вуліцах было зусім пуста… Сёння ўсе глядзяць якія- небудзь серыялы, усе абмяркоўваюць гэта і проста не могуць уявіць сваё жыццё без другога сезона любімага фільма.
Пагаворым пра найбольл яркія і папулярныя паказы.
“Усе людзі хлусяць”
Серыял “Доктар Хаўз” прызнаны самым папулярным у апошняе пяцігоддзе. Барадаты кульгавы доктар вельмі іранічна ставіцца да пацыентаў, упэўнена выносіць дыягназы.
Генеральная пракуратура Беларусі падсумавала вынікі сваёй дзейнасці за мінулы год. Як высветлілася, колькасць злачынстваў карупцыйнай накіраванасці павялічылася на 23 працэнты ў параўнанні з 2008-м.
Трэцюю частку ад усіх карупцыйных злачынстваў (а іх за мінулы год было выяўлена 3366) складае хабарніцтва, пасля крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, злоўжыванне ўладай з карыслівымі мэтамі і інш.
1746 чалавек здзейснілі карупцыйныя злачынствы ў мінулым годзе. З іх 108 прадстаўнікоў улады, 14 мелі адказнае службовае становішча.
Самай карумпаванай сферай стаў – гандаль. Тут зарэгістравана 482 выпадкі злачынстваў. На другой прыступцы -- прамысловасць (427), на трэцім месцы – органы дзяржкіравання (421). За імі ідзе сельская гаспадарка, будаўніцтва і сфера адукацыі.
Дыстанцыйная адукацыя ў свеце даўно ўжо не навіна. Пару тройку гадоў таму ў той жа Канадзе налічвалася больш за 420 тысяч студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання. Па словах канадскіх дыстанцыйшчыкаў, на такой адукацыі яны эканомяць 30 500 канадскіх даляраў у параўнанні са студэнтамі дзённага аддзялення.
А як жа ідуць справы ў нашай краіне? Ці магчыма атрымаць дыстанцыйную адукацыю ў Беларусі і на якіх умовах, высвятляў карэспандэнт Мікола Ляўчук.
Калі вы загугліце словазлучэнне “дыстанцыйная адукацыя ў Беларусі”, то пашукавік вам выдасць інфармацыю пра наяўнасць дыстанцыйнай адукацыі ў БДУІРы, БНТУ, БДЭУ і Гомельскім дзяржаўным універсітэце. наколькі гэта рэальныя спасылкі і сапраўдная дыстанцыйная адукацыя, чытайце ніжэй.
21 год назад, 18 студзеня 1989-га, Савет Міністраў БССР прыняў гістарычную пастанову № 42 “Аб увекавечанні памяці ахвяр масавых рэпрэсій 1937-1941 гадоў у лясным масіве Курапаты”.
Дзякуючы высілкам грамадскасці, Курапаты сталі неад’емнай часткай нашай гісторыі, а вось дзяржава за 15 мінулых гадоў не зрабіла нічога.
Паводле прыблізных ацэнак незалежных даследнікаў, сталінскія апрычнікі рэпрэсавалі ў Беларусі больш за 600 тысяч чалавек. Трагедыя закранула кожную трэцюю-чацвёртую сям’ю. Колькі дакладна, сказаць немагчыма, бо Беларусь застаецца ці не адзінай краінай, дзе датычныя рэпрэсій архівы КДБ па-ранейшаму зачыненыя.
Прэзентацыя новай кнігі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна "Навошта" адбылася 15 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску.
У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся.
Дырэктар музея Алена Мацевасян назвала "ўдалай і унікальнай" кнігу, а яе першую прэзентацыю — "гонарам для музея". Паводле яе слоў, знаёмства з выданнем выклікае захапленне ад трапных вершасказаў, а знятыя Кунстадтэрам буслянкі, крыжы, бабулькі-сялянкі і сцэнкі з вясковага жыцця "сталі праваднікамі ў свет барадулінскай паэзіі".
Піт Паўлаў прэзэнтуе ў новым туры на ТГ песьню «Сродак і мэта» — беларускамоўную вэрсію галоўнага гіта гурта Metallica «Nothing Else Matters». На выкананьне гэтай песьні музыкант атрымаў згоду ад Джэймса Хэтфілда. «Гэта адна зь нешматлікіх песень, якія можна выконваць у двары, у альтанцы.
Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры прэзідэнце нададзенае права кантраляваць інтэрнэт-перапіску беларусаў і сачыць, на якія сайты яны заходзяць.
14 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб унясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю».
Такім чынам з ўчорашняга дня Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь надаецца права ажыццяўляць аператыўна-вышуковую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Іншымі словамі, цяпер Цэнтр мае права, апрача іншага, кантраляваць інтэрнэт-перапіску беларусаў і ажыццяўляць маніторынг рухаў беларускіх інтэрнэтчыкаў у сетцы, паведамляе .
Калі пасярод ночы вы пачуеце, як на вуліцах выкрыкваюць мужчынскія імёны… Калі дзяўчына папросіць вас як першага сустрэчнага назваць сваё імя…
Калі вам патэлефануюць і скажуць: “Вы – мой лёс”.. Не пужайцеся! На Стары Новы год дзяўчаты традыцыйна пачынаюць варажбіць.
Забабоны, забабоны…
Ніхто не бярэцца сцвярджаць, які год лічыць пачаткам варажэння. Бо колбкі жыве чалавек, столькі ён сумняецца, вагаецца і хоча ведаць сваю будучыню. Людзі стараюцца адпавядаць канонам бабулек, трацяць грошы на варажбітак… А ў ноч з 13-га на 14-га студзеня нібы дзеля забавы, але ўсё ж з надзеяй ў душы і сэрцы, варажбяць на каве, воску і па слядах чалавека на снезе.
Карэспандэнт MOLADZ.ORG убачыў на свае вочы, як дзяўчаты шукаюць сваё шчасце.
– афіцыйна партал краіны, які пазыцыянуе сябе як інфармацыйны рэсурс, дзе ёсць інфармацыя пра інфраструктуру турыстычнай Беларусі. На сайце з’явілася запрашэнне на гей-турызм. Праўда, запрашэнне мае некалькі акалічнасцяў…
Ні на рускай, ні на беларускай мове старонкі-запрашэння няма. Інфармацыя маецца толькі на англійскай мове, без перакладу. Астатнія тэксты сайта дублюцца на розныя мовы…
Маральная падрыхтоўка
Аўтары запрашэння распавядаюць, што Беларусь ліча сябе культурай цярпімасці. Маладое пакаленне краіны развівае ў сабе адкрытыя і цярпімыя погляды на гомасэксуальнасць. Тут, праўда, не пазначаюць, што ў нас прыярытэтна старэючая нацыя, што важнейшыя сацыяльным і палітычныя пытанні амаль не цікавяць большасць моладзі і што асноўны электарат складаюць бабулі і дзядулі пенсійнага ўзросту. Праўда, аўтары запрашэння ўсё ж папярэджваюць, што ў нашай краіне няма такога расслабленага стаўлення дя геяў і лейсбіянак, якое можна чакаць ад Заходняй Еўропы.
Вясёлыя часы лекцыйных заняткаў, калі можна было забіць на пары і цэлы дзень праляжаць у ложку пад якую-небудзь забубенную музычку, сышлі ў нябыт.
Пачалася сесія. Час, калі большасць студэнтаў ліхаманкава спрабуе ўпіхнуць семестравы курс матаналізу ў сваю галаву. Да экзамену застаўся дзень, а ў галаве не затрымалася ні адзінага паняцця з канспекта суседкі. Што рабіць?
Адказ просты: спісваць. Іншага выйсця студэнцкая братыя яшчэ не прыдумала. А вось разнастайных методык спісвання і падрыхтоўкі шпор студэнты стварылі неверагодную колькасць. Спецыяльна для сваіх наведвальнікаў Moladz.org зрабіў падборку самых папулярных і правераных шпор для экзамену.
У метро малады чалавек перагортвае старонку за старонкай рамана Акуніна. На кніжных паліцах букініста ярка свецяцца кнігі Робскі, Сабчак, Ленінай. Кнігі пра Гары Потэра – самыя рэйтынгавыя сярод тых, якія спампоўваюць у інтэрнэце маладыя людзі. Аднакурснікі абмяркоўваюць Сарокіна, Мінаева, Пелевіна і зрэдку Веллера.
Тым часам на лекцыях мы чуем пра геніяльнасць і непаўторнасць Гарэцкага, нам задаюць знайсці абметнасць творчай манеры Шамякіна, прасачыць метафарычнасць у творчасці Дранько-Майсюка. У бібліятэках на выставах знаходзяцца кнігі Рублеўскай, але як прызнаецца бібліятэкар, яны проста стаяць на паліцы, іх не чытаюць. Дык чаму беларуская літаратура незапатрабаваная? Пра гэта спыталі беларускіх маладзёнаў.
Этыкетка «Інтэграла» імгненна пераўтварае імпартныя маніторы ў айчынныя. Прычым даражэйшыя на $55.
Імпартазамяшчальны скандал разгарэўся пасля таго, як супрацоўнікі адной з мінскіх фірм выявілі, што на купленых маніторах «Інтэграл» быў абаронны экран іншай кампаніі, тайваньскай Acer.
Калі ж з корпуса манітора адклеілі ўсе надпісы «INTEGRAL», сумневаў не засталося. Пад кожным фірмовым знакам мінскага завода стаяў надпіс «ACER»…
Супрацоўнікі «Інтэграла» не бачаць у сваіх дзеяннях нічога злачыннага. У інтэрв’ю парталу tut.by прадстаўнік завода растлумачыў: «Інтэграл» не выпускае складнікаў для манітораў, таму купляе іх там, дзе больш выгадна па цане і якасці. Такім самым чынам праца вядзецца з Philips і іншымі вытворцамі.
Чыя галава выратуе Беларусь ад эканамічнага крызісу? Хто не дасць у крыўду дзяржаўны ўраджай бульбы? Рукі каго перапішуць усё насельніцтва рэспублікі?
Не, гэта будзе зусім не той, пра каго вы падумалі. Выратавальнікам нашай краіны, на думку стваральнікаў сацыяльнага студэнцкага серыялу “RoboГОП”, стане аднайменны робатачалавек. Менавіта ён і ў крызіс і ў перапіс адлюстроўвае думку народа, прапануе згодна свайго ГОПаразумення шляхі вырашэння складаных сітуацый. У крызіс Робо з эканамічных меркаванняў пазбаўляецца сваёй жонкі, падчас уборкі бульбы спрабуе знайсці шляхі яе збыту ў буфеце і на мясцовым рынку, на працягу перапісу стараецца перапісаць усіх гопнікаў і геймераў і г.д.
РобоГОП – гэта рымэйк папулярнага серыялу "Robocop". Як і яго правобраз, беларускі супергерой таксама змагаецца з нясправяддлівасцю беларускай рэчаіснасці.
Супраць актывіста, які 7 студзеня вывесіў сьцяг на галоўнай гарадзкой ёлцы ў Віцебску, распачалі крымінальную справу.
Пра гэта праваабаронца Павал Левінаў даведаўся ад дзяжурнага Кастрычніцкага РАУСу, дзе сёньня ад
10-й ранку да 8-й вечара дапытвалі затрыманага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку.
Справа супраць Каваленкі распачатая паводле 2-й часткі 339 артыкулу Крымінальнага кодэксу, якая прадугледжвае пакараньне за «хуліганства, зьдзейсьненае паўторна ці групай асобаў, або зьвязанае з супрацівам асобаў, якія спрабуюць прадухіліць хуліганскія дзеяньні».
Спадар Левінаў удакладніў, што ў такім выпадку Сяргею Каваленку пагражае альбо арышт ад 3 да 6 месяцаў, альбо да 5 гадоў абмежаваньня волі — так званай «хіміі», альбо турэмнае зьняволеньне на тэрмін да 6 гадоў.
Своеасаблівы хіт-парад тэхнічных навінак, да якіх летась далучылася Беларусь.
3G і відэазванкі
Рэпер Сярога, які ўсю восень і зіму шпарка пераскокваў з канала на канал, дасягнуў сваёй мэты. Цяпер кожны беларус хаця б раз чуў пра загадкавае “Тры-Джы”. Тэхналогія звышхуткаснага бяздротавага інтэрнэту ўжо зацікавіла некалькі дзесяткаў тысяч чалавек. Паслугу, якая ідзе ў нагрузку – відэазванкі, – ацанілі пакуль менш людзей. Але калі ў наступным годзе такі ж сервіс прапануюць і Велком, і МТС, 3G і відэазванкі трывала войдуць у жыццё беларусаў.
Фільмы ў 5D – новае вымярэнне кінашчасця
З пад вас будуць ледзь не выбіваць крэсла, абліваць вадой і абсыпаць пяском… І за такое сумнеўнае шчасце трэба яшчэ і плаціць! 9 тысяч рублёў за некалькі хвілін экстрыму – нятаннае задавальненне.
Каляды – гэта не толкі святочнае служэнне ў царкве і святочнае прыбранства ў ахце, але і нязменна прыгожы і сытны стол, за якім збіраецца ўся сям’я.
Раство Хрыстова – галоўнае свята праваслаўных. Напярэдадні 7 студзеня, сям’я збіраецца за святочным сталом.
Гісторыя
У залежнасці ад дабрабыту сям’і, на Вігілію гатавалі ад 7 да 12 постных страваў, шмат з якіх былі анолькавымі і ў бедных, і ў багатых, што сімвалізавала адзінства розных слаёў грамадства пеард Богам. Асноўнымі кампанентамі вігілійных страваў лічыцца ячмень, пшаніца, мак, мёд, ягады. Яшчэ ў старажытнасці галоўным блюдам лічылася куця, у гонар якой называлі ўсю вячэру, аўсяны кісель, узвар з сушонай садавіны, рыбныя стравы, грыбныя соусы або грыбны квас, кіслая капуста, боршч, клёцкі з макам, печаныя яблыкі і іншыя пачастункі. Распаўсюджанне салодкіх страваў на беларускія калядныя сталы прыйшло ў ХІХ стагоддзі з Заходняй Еўропы.
Кракаў – горад, які нават калі і наведваеш усяго некалькі дзён, усё адно атрымліваеш вельмі шмат уражанняў. Гэта горад-успышка: яго краявіды настолькі зачароўваюць, што застаюцца ў памяці назаўсёды.
У гэтым горадзе дакладна ёсць тыя мясціны, якія абмінуць нельга. Проста таму што яны арганічна ствараюць вобраз, дух і сутнасць вядомага польскага горада.
Сустрэнемся “пад Адамам”
Галоўная кірмашовая плошча і сетка вуліц былі размешчаныя яшчэ ў 1257 годзе. Да гэтага часу тут захаваліся Суконныя шэрагі, невялікі касцёл Святога Войцеха, адзінокая вежа, разбураная ў XIX стагоддзі. Тут таксама знаходзіцца Марыяцкі касцёл – адзін з сімвалаў Кракава, з высокімі вежамі, якія ўзвышаюцца над цэнтрам. Кірмашовая плошча – месца сустрэч: летніх фестываляў, канцэртаў, прэзентацый, святаў. Мясцовыя жыхары і госці горада часта дамаўляюцца сустрэцца менавіта на гэтай плошчы “пад Адамам”, то бок ля помніка Адаму Міцкевічу. Дзесяткі кафэ, пабаў, рэстаранаў, дзе могуць размясціцца каля тысячы турыстаў адначасова. І адусюль чуецца музыка, вельмі часта джаз – Кракаў з’яўляецца сталіцай гэтага музычнага накірунку ў Польшчы.
Для гэтага чалавека не існуе непатрэбных рэчаў. Яна збірае ўсё, што на першы погляд не прадстаўляе ніякай карысці. Яе жытло нагадвае некаторым дурдом а камусьці творчую атмасферу. Яна змяніла пяць інтэрнатаўскіх пакояў на першым курсе, і два на другім, але так і не спынілася ў сваёй збіральніцкай дзейнасці.
Віка жыве ў адным з інтэрнатаў БДУ (дзяўчына прасіла не ўказваць нумар, а то загадчыца можа наехаць – заўв. аўтю). Калі заходзіш у яе пакой, то вочы на цябе адусюль абрушваюцца рэчы, толькі паспявай глядзець. Тут і мапы, гаечныя ключы, афішы. цэлы стос фотаздымкаў. Ёсць нават вазок з гіпермаркета, напоўнены газетамі, паперамі майкамі і іншымі “карыснымі рэчамі”. Колькасць рэчаў у пакоі перавышае некалькі тысяч.