У жніўні інтэрнэт-кампанія Google двойчы парадавала беларусаў. Па-першае, пачаў працаваць беларускі Картограф (Google Mapmaker), па-другое, у шэрагу моў онлайнавага перакладчыка кампаніі (Google Translate) урэшце з’явілася і мова нашай тытульнай нацыі. Нельга назваць крокі Google у бок беларусізацыі зусім ужо нечаканымі. І раней кампанія цешыла нас магчымасцю беларускага інтэрфэйсу ў пашукавіку. Але Картограф стаўся першым прадуктам Google, цалкам і прафесійна перакладзеным на беларускую мову, і, падобна, паклаў пачатак шляху Google насустрач беларускамоўным карыстальнікам.
Распрацоўкі атрымалі шырокае абмеркаванне ў беларускамоўнай благасферы ды інтэрнэт-выданнях на беларускай мове. Першым навіну пра змены ў перакладчыку Google паведаміў інжынер-праграміст, беларус Ігар Маханёк, які цяпер працуе ў швейцарскім офісе кампаніі ў Цюрыху.
У ГСАК “Лагойск” прайшлі спаборніцтвы па дрыфце. Больш за дваццаць прафесійных гоншчыкаў падарылі сотням аматараў аўтаспорту яркае і эфектнае дзейства.
У імгненне, калі дым рассеяўся, і храпучы ад доўгага рыку матор стаіўся, каб аддыхацца, у паветры нечакана павісла поўная цішыня. А разам з ёй і сцягі краін удзельнікаў. І у гэтай якая цішыні, скрозь клубы асядаючага дыму і смуроду ад спаленых пакрышак і тармазных калодак гледачы выявілі… меланхалічнага выгляду прыбіральшчыкаў, што змяталі з арэны шматкі аўтамабільнай гумы.
Паддай яшчэ парку, лазеншчык! Дакладней – не так… “Паддай яшчэ дымку, гоншчык!” – раўлі трыбуны, у той час, як вядучы шоў умольваў удзельнікаў “не паліць на месцы”. У дыме і рове рухавікоў, у вар'яцкім вальсе машын, якія ляцяць у занос, у бачнасці не больш метра, здавалася, толькі цудам сапернікі не закраналі адзін аднаго.
Колькасць беларускамоўных на Беларусі саступае колькасці рускамоўных. Але колькасць носьбітаў не з'яўляецца вызначальным паказчыкам існавання мовы.
Любая мова і культура, заснаваная на гэтай мове, імкнецца да як мага большага пашырэння. Беларуская мова не з’яўляецца выключэннем. Выкарыстанне беларускай мовы можа альбо пашырацца, альбо звужацца па колькасці носьбітаў ці па сферы выкарыстання. Бяспрэчна, што толькі носьбіты мовыадказныяза яе захаванне, функцыянаванне і развіццё.
Колькасць беларускамоўных на Беларусі саступае колькасці рускамоўных. Часта па гэтай прычыне можна пачуць скуголенні: "беларуская мова памірае, нішто ёй не дапаможа, хутка яна зусім знікне". На маю думку колькасць носьбітаў той ці іншай ідэі, у тым ліку мовы, не з'яўляецца вызначальным паказчыкам існавання мовы.
Маладыя журналісты, фатографы, відэаапэратары запрашаюцца да спабору за восем прызоў Прэміі 2009 году ў галіне журналістыкі "Эўропа - гэта больш, чым ты думаеш".
Прыняць удзел у конкурсе могуць грамадзяне краінаў-удзельніцаў Рады Эўропы й Беларусі. Удзельнікі мусяць быць ва ўзросьць ад 18 да 27 год.
Першы прыз для пераможцаў ва ўсіх чатырох катэгорыях - аплочаная чатырохдзённая паездка ў Страсбур (Францыя) з наведваньнем і выступам на паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, якое адбудзецца 26-30 студзеня 2010 году. Другі й трэці прызы - пакет праграмнага забесьпячэньня ад карпарацыі Adobe і кнігу.
Таварыства беларускай мовы падрыхтавала зварот да прэзідэнта краіны з прапановай абвесціць наступны год Годам роднай мовы. Пра гэта паведамляе БелаПАН. Зварот быў прыняты ў нядзелю. Пасля падрыхтоўкі сакратарыятам ТБМ пераліку мерапрыемстваў, якія неабходна правесці ў Год роднай мовы, дакумент перададуць кіраўніку дзяржавы.
Разам з тым, на мінулым тыдні беларуская дэлегацыя на IV Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельніц СНД у Кішынёве падтрымала ініцыятыву Арменіі па абвяшчэнні 2011 Годам гісторыка-культурнай спадчыны. Разгляд гэтага пытання яшчэ адбудзецца кіраўнікамі ўсіх краін садружнасці.
Даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе беларускім студэнтам Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў.
Поўны даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў змешчаны на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі. Мэтай даведніка з’яўляецца садзейнічаць мабільнасці сярод студэнтаў, а таксама заахвоціць большую колькасць беларускіх студэнтаў павучыцца некаторы час за мяжой, у краінах-сябрах ЕС.
Укладальнікі спадзяюцца, што прадстаўленая інфармацыя будзе садзейнічаць умацаванню асабістых стасункаў паміж людзьмі і прапагандаваць агульначалавечыя каштоўнасці, робячы сувязь паміж жыхарамі краінаў ЕС і Беларусі больш цеснай.
Адна з буйнейшых і найвядомых сацыяльных сетак у Інтэрнеце з гэтай суботы стане больш зручным для сваіх карыстальнікаў. Раней веб-адрэса старонкі карыстальніка пазначалася наборам лічбаў - ідэнтыфікацыйным нумарам, да прыкладу: ...home.php?#/profile.php?id=779717453&ref=name... Такую адрэсу было цяжка запомніць ці перадаць. Зараз можна будзе абраць сабе больш зручную адрэсу, да прыкладу . com/sasha.ivanov ці . com/velikiy.ezheg
Галоўнае абмежаванне ў выбары новага псеўданіма - яго унікальнасць, таму людзям з распаўсюджанымі імёнамі ці кепска развітай фантазіяй трэба паспяшацца. Цікава, ці выкліча новая функцыя новую хвалю "кіберсквотынга"?
Распачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграмме фестывалю "Бардаўская восень 2009", што адбудзецца напрыканцы кастрычніка на Беласточчыне ў Польшчы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-выканаўцы а таксама музычныя калектывы розных стылістычных накірункаў якія граюць у акустыцы. Галоўнымі патрабаваннямі да канкурсантаў з’яўляецца паўнагадовы ўзрост (18+) і выкананне песень асабістага аўтарства на беларускай мове.
Адборачны тур на конкурсную праграму фестывалю адбудзецца ў Мінску, напрыканцы верасня. Ён пройдзе ў выглядзе канцэрту з удзелам канкурсантаў і спецыяльных гасцей – знаных беларускіх музыкаў, якія з’яўляюцца заўсёднікамі фестывалю “Бардаўская восень” на працягу апошніх год. Па выніках адборачнага канцэрту лепшыя з канкурсантаў патрапяць у Бельск ды Беласток (Польшча) на сам фестываль, дзе выступяць у конкурснай праграме “Бардаўскай восені 2009”. Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы, ўзнагароды і ня толькі ;)
Як загрузіць адзьняты мабільнікам відэафайл у Сеціва? Ды ўсё проста, падаецца: адзьняў, дайшоў да свайго кампа або кавяранкі, скінуў файл на комп, закінуў на YouTube. Колькі часу мінае між здыманьнем ды загрузкай? Ды па-рознаму, натуральна, але ў любым выпадку не адразу. Ды й загрузка на YouTube трывае не сэкунду, а прынамсі пару хвілінаў ад убіцьця вурла ў адрасны радок Мазілы да пацьверджаньня.
А вось калі трэба запампаваць відэа імгненна, не пасьля запісу, а ўвадначасьсе з ім? Як у простым этэры? Скажам, на дэманстрацыі, калі міліцыянт вось-вось можа выбіць апарат з рук (што, дарэчы, звыклая рэч ня толькі ў Беларусі, але й на дэманстрацыях антыглябалістаў па ўсім сьвеце, калі "робаты" машуць дручкамі без увагі на тое, што трапляецца пад гуму)?
Бітва падушкамі ў скверы Янкі Купалы (што насупраць цырку) адбудзецца ў аўторак 8 верасня а 19:00. Трэба ўзяць падушку, сяброў, пазітыўны настрой, а вось агрэсію (калі прычэпіцца) трэба па прыходзе ў парк утапіць у фантане. На месцы далучаешся да войска літвінаў ці маскавітаў ды ўдосыць лупцуеш ворага пухаўкай :)
Замест падушкі можна выкарыстоўваць мягкую цацку, ці нешта падобнае.
Як весела прайшоў мінулы бой (прысвечаны Грунвальду)ты можаш паглядзець тут
Запрашае прыняць удзел у вялікай адкрытай дыскусіі на тэму "Шоў-бізнэс у Беларусі: рэальнасць і перспектывы"
Беларускі шоў-бізнэс на працягу свайго кароткага існавання бесперапынна з'яўляецца тэмай гарачых экспертных і «святочна-застольных» дыскусій. Выказываемыя меркаванні звычайна маюць супрацьлеглы характар. З афіцыйнага пункту гледжання, традыцыйна сцвярджаецца пра яго паспяховасць і росквіт, пры гэтым увага факусуецца на шэрагу «абраных» выканаўцаў, якія карыстаюцца адкрытай дзяржаўнай падтрымкай. Большасць жа музычных крытыкаў і экспертаў, у тым ліку і самі прадстаўнікі сцэны, маюць больш скептычны погляд на рэальны стан айчыннага «шоўбіза». На іх думку, нягледзячы на ўсе намаганні шматлікіх прадзюсараў і мэнэджараў, дзяржаўныя законы і пастановы, у Беларусі так і не атрымалася стварыць сістэму, якая спрыяе паўнавартастнаму развіццю шоў-бізнэсу.
Сталіцай XVII Дня беларускага пісьменства стане горад Хойнікі Гомельскай вобласці, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кожны невялікі беларускі гарадок мае права стаць цэнтрам гэтага свята, але ёсць сярод іх асаблівыя. Каб атрымаць святочную эстафету, паміж гарадамі існуе некаторае саперніцтва. Прапановы ад тых, хто бачыць сябе сталіцай Дня беларускага пісьменства, паступаюць у арганізацыйны камітэт (аргкамітэт цяпер узначальвае віцэ-прэм'ер Уладзімір Патупчык).
Дзень беларускага пісьменства разам з "Дажынкамі" - традыцыя, калі горад не толькі прымае гасцей, але і абнаўляецца. Але аргкамітэт стараецца прытрымлівацца справядлівасці, каб свята праходзіла кожны год у розных абласцях.
Алена Барысава — галоўны рэдактар тэлеканала "Магiлёў-2", дзе штодзённы выпуск навiнаў i ўсе аўтарскiя праекты журналiстаў робяцца толькi на беларускай мове.
— Вось паглядзi, сёння на студыю прыйшоў лiст ад жыхара Магiлёва, якi хоча, каб у цэнтры горада ўсталявалi помнiк значнаму беларускаму дзеячу, — апярэдзiла першае пытанне iнтэрв'ю калега.
— Так, чытаем: Яўген Андрэенка лiчыць, што такой павагi заслугоўваюць Цiшка Гартны i Максiм Гарэцкi. Сваю "неабыякавасць i заклапочанасць" чалавек адрасуе ў Таварыства беларускай мовы, вядомаму магiлёўскаму гiсторыку Iгару Пушкiну i табе. "Хто ж паклапоцiцца пра гэтую спадчыну, як не мы самi?" — рытарычна пытаецца магiляўчанiн. Алена, цi адчуваеш ты сябе абаронцам спадчыны i прынамсi беларускай мовы?
"Роднае слова! Ты — акраса нашага жыцця — iснавання. Ты жывеш i жыцiмеш як дзiвосны скарб беларусаў i ўсёй Славii, як найчысцейшая крынiца, што наталяе смагу славянскай першароднасцi, яе вытокаў".
Так гаворыць пра беларускую мову Павел СЦЯЦКО, доктар фiлалагiчнах навук, прафесар, выдатнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь, заснавальнiк кафедры беларускага i тэарэтычнага мовазнаўства ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы. У яго скарбонцы на сёння 530 публiкацый, у тым лiку 36 кнiг (манаграфii, слоўнiкi, навучальныя дапаможнiкi i падручнiкi), па якiх вучацца студэнты каледжаў, ВНУ, усе, хто цiкавiцца мовазнаўствам не толькi ў нашай краiне, але i за яе межамi. I яшчэ тры кнiгi павiнны выйсцi ў гэтым навучальным годзе — "Беларуска-руска-англiйска-нямецкi фiзiчны слоўнiк", "Нарысы культуры мовы" i "Прозвiшчы Гродзеншчыны".
12 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам упершыню адбудзецца фолк-фэст "Камяніца", у якім возьмуць удзел гурты Kriwi, "Стары Ольса", "Нагуаль", "Джамбібум", "Гаротніца" і інш. Усе грошы ад фэсту пайдуць на рахункі музею.
Музей народнай архітэктуры і побыту быў заснаваны ў 1976 годзе. На яго тэрыторыі пад адкрытым небам захаваныя помнікі драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў з усёй Беларусі: дамы і цэрквы, млыны і гаспадарчыя будынкі. Але драўляныя дамы патрабуюць рэгулярнай апрацоўкі ад грыбка, а і іх чаротавыя дахі – аднаўлення.
"Мы з'яўляемся бюджэтнай арганізацыяй. Дзяржава фінансуе нас, але лішніх грошай ніколі няма, бо нашыя экспанаты, якім 100-200 гадоў, увесь час патрабуюць дагляду і рэмонту. Напрыклад, чаротавы дах на адзін будынак каштуе 70-90 мільёнаў рублёў. Калі яго не замяніць своечасова, будынак набярэ вільготнасць і пачне паступова разбурацца", – распавядае дырэктар музею Святлана Аляксандраўна Лакотка.
Кажуць, зараз кожны, хто выдае з горла якiя-небудзь гукi i мае пры гэтым грошы, можа стаць спеваком. Гэты ж гурт парушае стэрэатыпы сваiмi акустычнымi канцэртамi i тэкстамi з глыбокiм сэнсам. I няхай iм толькi тры гады i яны не маюць пакуль свайго дыска, можна з упэўненасцю сказаць, што гурт "Босае сонца" не застанецца незаўважаным на беларускай сцэне.
Гурт узнiк у 2006 годзе. Першапачаткова гэта быў дуэт Алеся Зайцава i скрыпачкi Аляксандры Баброўнiк. Зараз гурт складаецца з пяцi чалавек. Гэта Алесь Зайцаў — вакал, гiтара, Ксенiя Кручык — акардэон, Аляксандра Старасценка — скрыпка, Аляксандр Ясiнскi — бас-гiтара, баян, Арцём Рулёў — барабаны. У сваёй капiлцы музыкi маюць другое месца на польскiм фестывалi "Бардаўская восень-2007", удзел у сёлетнiм фестывалi "Басовiшча", два клiпы на песнi "Колеры" i "Новая вясна", апошнi "засвяцiўся" ў праграме "ПРОдвижение" на тэлеканале "Лад".