eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Archive - авг 2009

Дата
  • All
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31

Двое беларускіх пілотаў, адводзячы самалёт ад гледачоў, не катапультаваліся і загінулі

Беларускі самалёт Су-27 разбіўся на авіяшоў у польскім Радаме. Два пілоты — палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч — не катапультаваліся, каб адвесці самалёт як найдалей ад гледачоў.

Трагедыя здарылася ў 14:15 у нядзелю паводле мінскага часу.

Самалёт пацярпеў катастрофу праз дзве хвіліны пасля старту. Лётчыкі выконвалі фігуру пілатажу (меркавана «мёртвую пятлю»), самалёт пачаў рэзка зніжацца, потым схаваўся за найбліжэйшым лесам, а потым гледачы лётнішча Садкуў пабачылі клубы чорнага дыму.


Фабрыка каляровага друку павялічвае выпуск прадукцыі па-беларуску

Па словах кіраўніка прадпрыемства Яўгена Малашэвіча, дзённікі на роднай мове разыходзяцца ўмомант.

З кожным годам Мінская фабрыка каляровага друку — адно з лепшых паліграфічных прадпрыемстваў Беларусі — павялічвае выпуск выданняў і тавараў на беларускай мове, з дзяржаўнай і нацыянальнай сімволікай.

Вось што расказаў галоўны рэдактар фабрыкі Яўген Малашэвіч: «Мінская фабрыка каляровага друку ў гэтым годзе працягвае добрую традыцыю друкавання школьных тавараў на беларускай мове. Маюцца на ўвазе дзённікі, розная папярова-чыставая прадукцыя — сшыткі, дзённікі для заняткаў у музычных школах і г.д. Гэта ўсё скарыстоўваецца з даволі вялікім поспехам.


У Google Translate дадалася беларуская мова

Прыемная навіна для карыстальнікаў інтэрнэту. У он‑лайн перакладчыку сэрвіса Google нарэшце з’явілася беларуская мова. Зараз можна перакладаць тэксты з 50 моў свету на беларускую і наадварот.

Google Translate — паслуга, якая прадстаўляецца кампаніяй Google Inc. Для перакладу часткі тэкста або вэб‑старонкі на іншую мову. Як і іншыя інструменты аўтаматычнага перакладу, ён мае свае абмежаванні. Гэты інструмент можа дапамагчы чытачу зразумець агульны сэнс зместу тэкста на замежнай мове,але ён не дае дакладных перакладаў.

 


LITOUSKAJA PRAVDA (Mультымэдыя-праект “34” )

Вось-вось пабачыць сьвет новы выпуск 34 Multimedia Magazine – LITOUSKAJA PRAVDA. У гэтым нумары “34” разам зь віленскім гарадзкім часопісам “Pravda” спрабуе распавесьці пра Літву – пра людзей, месцы, музыку, кіно, якія спрычыніліся да таго, што ўсяго за 169 км ад Менску пачынаецца троху іншая рэальнасьць.

... Статыстыка сьведчыць: беларусы ўваходзяць у тройку замежных турыстаў, якія часьцей за ўсё наведваюць Літоўскую Рэспубліку. Улюбёны маршрут беларускіх вандровак па братняй Летуве: “Віленскі стоціс – Гедымінас – “Акропаліс” – стоціс”. Вянчае шопінг-тур амаль сакральнае дзейства: набыцьцё запаветнай елачкі шакоціса – высокакалярыйнага мучнога торту, якую чамусьці лічаць выключным прэзэнтам зь недалёкай Балтыі. Стомленыя, але шчасьлівыя, “балтарусы” забіваюцца ў 6-гадзінны аўтобус да Менску, па дарозе перабіраючы ўспаміны пра зьніжкі ў “Акропалісе” і чэкі duty free. Дарога з выраю!..


Саветнік дыпмісіі ФРГ: Каб стаць больш самабытнымі, беларусы павінны размаўляць на сваёй мове

У жніўні сканчаецца трохгадовы тэрмін працы ў Беларусі намесніка амбасадара Германіі ў Беларусi Фрыда Нільзена. За гэты час пры непасрэдным ўдзеле саветніка германскай дыпмісіі ў розных гарадах краіны былі наладжаны канцэрты, выставы і кінапаказы, якія сталі адметнай часткай культурнага жыцця. Пра тое, якой гер Нільзен убачыў Беларусь, якія нашы стравы ўпадабаў і як правільна па-нямецку — Belarus ці Weißrussland, дыпламат распавёў у эфіры Радыё TUT.BY.

"Беларусам трэба часцей пахваляцца"

— Што вы ведалі пра Беларусь да прыезду ў нашу краіну і як змянілася вашае ўяўленне праз тры гады працы тут?

— Канечне, раней чуў, што Беларусь існуе, але гэта была адзіная еўрапейская краіна, аб якой я нiчога не ведаў. Таму і вырашыў запоўніць прагал пры ўмове, што Міністэрства замежных спраў Германii аплаціць тры гады майго знаходжання тут.

Мне падаецца, што за гэты час Беларусь стала больш беларускай, што не можа не радаваць. У прыватнасці, гэта лёгка заўважыць па беларускамоўных плакатах, аб’явах, якіх раней увогуле не было.


Як у дзень смерці Якуб Колас раскрытыкаваў савецкую ўладу

Колас атрымлівае ордэн Леніна з рук Калініна53 гады таму, 13 жніўня 1956 года, не стала Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча. Якуб Колас быў для беларусаў усім: народным песняром і геніем сусветнага маштабу, гордасцю нацыі і найвышэйшым аўтарытэтам. Не дзіва, што развітацца з дзядзькам Якубам на сталічную Цэнтральную плошчу (сёння - Кастрычніцкая) прыйшлі дзесяткі тысяч чалавек, а пахаванне вылілася ў своеасаблівую дэманстрацыю нацыянальнай еднасці.

16 жніўня 1956 года ў газеце “Літаратура і мастацтва” выйшла медычнае заключэнне пра прычыну смерці класіка: “Якуб Колас (Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч), 74 год, на працягу многіх гадоў хварэў цяжкай формай гіпертанічнай хваробы і агульным атэрасклерозам. Смерць наступіла раптоўна 13 жніўня 1956 года ў 13 гадзін 20 мінут ад вострай сасудзіста-сардэчнай недастатковасці”.

За паклёп у інтэрнэце будуць садзіць

19-гадовая гамяльчанка зараз двойчы падумае, перш чым напісаць штосьці агіднае пра сваіх суперніц.
Дзяўчына прызнаная вінаватай у паклёпе на былых аднакласніц. Але да крымінальная адказнасці яе не прыцягнулі з‑за сканчэння тэрміна даўнасці.
Год таму ў Генпракуратуру РБ паступіла заява жыхаркі г. Гомеля, у якой яна ўказала, што ў 2006 годзе яе былая аднакласніца
на старонцы гомельскага сайта gomelchat.com стварыла анкету пад імёнамі «Шлюшки_Гомеля» і «шлюхиисподворотни», размясціўшы на ёй фатаздымкі траіх аднакласніц, іх імёны і нумары мабільных тэлефонаў.


Ці хочаце Вы вучыцца за мяжой?

На помнiку 1000-годдзя Брэста дапусцiлi 75 арфаграфiчных памылак! (фота)

У мiнулую суботу Брэст святкаваў свае 990-я ўгодкi. Да гэтай даты быў адкрыты помнiк, якi чамусьцi называецца "1000-годдзю Брэста". Помнiк сапраўды грандыёзны — тут i князь Уладзiмiр Васiлькавiч, i вялiкi князь Вiтаўт, i дзяржаўны дзеяч Мiкалай Радзiвiл Чорны, а таксама тры зборныя вобразы — фiгуры Мацi, Жаўнера i Летапiсца. Наверсе помнiка анёл-абаронца трымае крыж.

Абапал помнiка змешчаныя 12 бронзавых дошак, на якiх коратка напiсаная гiсторыя горада. Выкананыя надпiсы па-беларуску. Iх сэнс вельмi добры — гэта сапраўдны гiмн любiмаму гораду. Аднак...


Вызначылася папярэдняя праграма фестывалю Be Free-2009

be_free2009

Міжнародны фестываль Be Free пройдзе ў Чарнігаве (Украіна) 22-23 жніўня. Арганізатарамі яго выступілі Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва “Студфармат” і Еўрапейскае радыё для Беларусі. На фестываль запрошаныя 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.

Мэта фестываля арганізатары бачаць аб’яднанне лепшых рок-праектаў і публікі суседніх краінаў ідэяй свабоды творчасці і самавыражэння, а таксама прыцягненне ўвагі да сучаснай рок-сцэны Беларусі.
Пляцоўкай фестывалю выбрана жывапіснае месца паміж Цэнтральным гарадскім паркам культуры і адпачынку (”Горсад”) і турыстычным комплексам, у які ўваходзяць гатэлі “Брянск”, “Профсоюзная” і “Придеснянская”. Менавіта там, на беразе Дзясны, на працягу двух дзён будуць адбывацца канцэрты пад адкрытым небам. Уваход на фестываль бясплатны, а для публікі з-за межаў гораду недалёка ад сцэны будзе арганізаваная пляцоўка для намётавага мястэчка.



Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
1 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Паўднёваўсходні да Заходні, 7.2 км/г, парывы да 18 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
-2 °C Ясна, вецер Пераменны, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 59%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-1 °C Ясна, вецер Усходні, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 59%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100