eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рэклама

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Archive - июл 2009

Дата

Эльжбета Радзiвiл: «Гэта ганьба, што вы сёньня ў Беларусі не гаворыце па-беларуску…»

Княгіня Эльжбета Радзiвiл заяўляе, што, калi б Радзiвiлаў не прымусілі з’ехаць з Беларусі ў 1939-м годзе, сёння яны бы абавязкова размаўлялі на роднай мове.

Усяго праз два месяцы пасля гучнага вiзiту князёў у Беларусь яны таемна прыехалi ў Нясвiж на тыднёвы адпачынак.Калi ў канцы мая я развiтваўся ў мiнскiм аэрапорце з князёўнай Эльжбетай Радзiвiл, яна пацiснула мне руку i заўважыла: «Калi атрымаецца, хачу гэтым летам прыехаць у Нясвiж проста адпачыць…».

Я ўзрадваўся гэтым словам, аднак такi помысел падаўся мне не зусiм рэальным. Панi Эльжбеце 91 год, за 4 днi ў Беларусi яна моцна стамiлася: сустрэчы, экскурсii, падарожжы… Ды i дарога Варшава—Мiнск для чалавека паважнага ўзросту не тое каб лёгкая. Якое ж было маё здзiўленне, калi з Варшавы прыйшла вестка ад Мiкалая Радзiвiла па электроннай пошце: едзем!.. Амбасада Беларусi ў Варшаве без затрымкi выдала князям бясплатныя вiзы. Дэлегацыя Радзiвiлаў гэтым разам была крыху меншая, чым два месяцы таму: не дзесяць прадстаўнiкоў Сям’i, а ўсяго чатыры: князi Мацей, Мiкалай i Марцiн Радзiвiлы i, натуральна, панi Эльжбета. Праграмы асаблiвай не было: князi ехалi адпачываць.


Шведскія палітыкі заклікаюць афіцыйна ўжываць слова Belarus

З адпаведным заклікам да швэдзкага ўраду і грамадзтва зьвярнулася Швэдзкая народная партыя — лібэралы.

Як гаворыцца ў заяве, падрыхтаванай актывісткай партыі, адказнай за пытаньні вонкавай палітыкі, Біргіты Ольсан, “надышоў час зьмяніць назву апошняй эўрапейскай дыктатуры. Па-швэдзку яна звыкла завецца Vitryssland, а не Belarus.

Узьнікае пытаньне: як мы можам разглядаць праблемы дэмакратычнай Беларусі, калі нават мала хто са швэдаў ведае, што такая краіна існуе, калі многія проста лічаць яе часткай Расеі?“


Салдат пакараны за ўжыванне беларускай мовы ў войску

23 ліпеня палітпрызыўніку Франаку Вячорку афіцыйна вынесена адно з найбольш жорсткіх дысцыплінарных спагнаньняў, прадугледжаных арт. 49 Дысцыплінарнага статуту Узброеных сілаў: змяншэньне адпачынку за ўвесь перыяд вайсковай службы да 5 сутак (наступнае і найбольш жорсткае пакараньне — гаўптвахта). Ф.Вячорка пакараны за ўжыванне каманды «Зважай!» замест «Смирно!».

Ініцыятыва пакарання належыць псіхолагу в/ч № 48694 старшаму лейтэнанту Дзянісу Казаку. Адказнасць за пакаранне нясе намеснік камандзіра батальёну па ідэалогіі маёр Уладзімір Ігнацік. Такім чынам, упершыню ў гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусі беларускі салдат пакараны за ўжыванне беларускай мовы ў войску.


«Белазар» - гэта беларуска‑расійска‑беларускі кампутарны перакладнік

Праграміст Алег Азароўскі — з ліку людзей, якія застаюцца «за кадрам». Стварыўшы самастойна беларуска‑расійска‑беларускі кампутарны перакладнік «Белазар», над якім сядзеў бы крукам цэлы даследчы інстытут, ён не атрымаў вялікай вядомасці. З’яўленне сёлета новай версіі «Белазару» — добрая нагода для гутаркі.

«Наша Ніва»: Алег, вашая праграма дапамагае ўзбагаціць слоўнікавы запас. Ці атрымлівалі Вы самі карысць ад распрацоўкі ў часе свайго навучання?

Алег Азароўскі: Я пачаў распрацоўку «Белазару» ўжо пасля заканчэння навучання на факультэце прыкладной матэматыкі БДУ. А вось беларускую і расійскую мовы я вывучаў толькі ў школе. Таму давялося асвяжыць веды — праштудыяваць дапаможнікі па лінгвістыцы.


Студэнты з Беларусі змогуць навучацца ў еўрапейскіх універсітэтах

67 месцаў адведзена для Беларусі па праграме Еўрасаюза “Эразмус Мундус”, якая дае права навучацца ў Еўропе і стыпендыю ў 2 тысячы еўра

У гэтым годзе 67 беларускіх студэнтаў могуць прайсці навучанне па праграме “Эразмус Мундус”. Гэта праграма для студэнтаў і выкладчыкаў з ВНУ, якія змогуць навучацца ці выкладаць у еўрапейскіх універсітэтах. З Беларусі ўжо прынятыя 4 студэнты і 2 стыпендыяты. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар камісіі ЕС па адукацыі, культуры і пытаннях моладзі Сафі Андэрсан:

"У нас зарэзервавана для Беларусі 67 месцаў — для студэнтаў, якія будуць навучацца па праграме, якой кіруе Універсітэт Дэуста ў Іспаніі, для людзей з Беларусі, якія будуць навучацца па-іспанску. І ўжо прынята на 2009-2010 год 4 студэнты і 2 стыпендыяты".


Мінспорту: “Расейскай гульнёвай экспансіі не баімся”

Ад 1 ліпеня расейскія казыно, гульнёвыя клюбы і залі гульнёвых аўтаматаў абвешчаныя па-за законам. Цяпер легалізаваць гульнёвы бізнэс можна толькі ў спэцыяльных зонах — у Алтайскім і Прыморскім краях, Калінінградзкай вобласьці і на мяжы Растоўскай вобласьці і Краснадарскага краю. Праца ў іншых месцах лічыцца незаконнай, вінаватым пагражаюць вялікія штрафы, а ў выпадку рэцыдыву — турма. Між тым бальшыня ўладальнікаў гульнёвых установаў адмаўляюцца пераяжджаць у “рэзэрвацыі”, шукаючы магчымасьць перапрафіляваньня, сыходу ў інтэрнэт ці пераносу бізнэсу ў сумежныя краіны. Ці пагражае расейская экспансія Беларусі?

У інтэрвію тэлеканалу “Россия” гаспадар фэшэнэбэльнага маскоўскага казыно “Метелица” Юрый Боеў наўпрост заявіў: пасьля 16 гадоў працы ў цэнтры Масквы пераяжджаць у “зону”, дзе няма ні дарог, ні электрычнасьці, ні вады, ён не зьбіраецца.


Адукацыйныя візыты ў польшчу для студэнтаў зь Беларусі

Пачынаецца чарговы восьмы набор на праграму  „Study Tours to Poland” - адукацыйныя візыты для студэнтаў зь Беларусі, Украіны й Расеі.Польска-Амэрыканскі фонд Свабоды, Калегія Ўсходняй Эўропы імя Яна Новака-Эзеранскага, фонд "Барусія", а таксама фонд "Адукацыя для дэмакратыі" запрашаюць актыўных студэнтаў на двухтыднёвую стажыроўку ў акадэмічных цэнтрах Польшчы.

Мэта праграмы - паказаць Польшчу, наблізіць яе да ўсходніх партнэраў. У межах інтэнсыўнага двухтыднёвага прыбываньня ў Польшчы, якое будзе каардынавацца дасьведчанымі грамадзкімі арганізацыямі, удзельнікам будуць прадастаўленыя магчымасьці:

- пазнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца аб працы грамадзкіх арганізацыяў;
- сустрэцца зь вядучымі грамадзкімі дзеячамі Польшчы;
- прыняць удзел у лекцыях, сэмінарах, майстар-клясах, культурных мерапрыемствах.


Падрыхтоўка абiтурыентаў па дакладных навуках не палепшылася

Колькасць уладальнiкаў стабальных сертыфiктатаў цэнтралiзаванага тэсцiравання павялiчылася ў гэтым годзе ўтрая — абсалютным вынiкам могуць пахвалiцца 206 абiтурыентаў (летась такiх шчаслiўцаў было 77).
Аднак калi ў мiнулым годзе рэкордная за ўсю гiсторыю правядзення ЦТ колькасць стабальнiкаў была зарэгiстравана на iспытах па матэматыцы (55 чалавек), то сёлета проста блiскучыя веды прадэманстравалi ўдзельнiкi ЦТ па беларускай мове, у якiх 122 стабальныя вынiкi.

Як паведамiў учора на сустрэчы з журналiстамi ў Нацыянальным прэс-цэнтры дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў, на фоне росту максiмальных вынiкаў сёлета скарацiлася i колькасць нулявых вынiкаў, што пацвярджае рэальнасць патрабаванняў да ведаў абiтурыентаў i сведчыць пра iстотнае спрашчэнне педагагiчных тэстаў. Дарэчы, нягледзячы на апасеннi наконт неканкурэнтаздольнасцi выпускнiкоў, якiя навучалiся па пераходных вучэбных праграмах, iстотнай рознiцы ў сярэднiм бале выпускнiкоў 11-х i 11-х штрых-класаў не назiраецца.


Mauzer будзе хэдлайнэрам фэсту «Бандерштат»

Ян МаўзэрБеларускі гурт Mauzer разам з украінцамі «Тартак» сталі хэдлайнэрамі трэцяга рок-фэстывалю «Бандерштат», які пройдзе непадалёк ад Луцку ў трэці раз. Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс» і да ўдзелу клікаюць толькі тых выканаўцаў, творчасьць якіх мае «праўкраінскі зьмест». Для беларускага гурта вырашана было зрабіць адзінае выключэньне.

«Бандерштат» — адзін з самых буйных украінскіх патрыятычных фэстываляў. Абавязковая ўмова — сьпяваць па-ўкраінску. Арганізатары з арганізацыі «Нацыянальны альянс» перакананыя ў тым, што фэст мае засьведчыць украінскую нацыянальную еднасьць, а таму прымаюць заявы выключна ад гуртоў, якія апяваюць дадзеную тэматыку. У выніку пры канцы чэрвеня быў абвешчаны сьпіс удзельнікаў канцэртнай праграмы трэцяга «Бандерштату», а таксама хэдлайнэры першага і другога дня.


“Польшча 89’– Беларусь 91’ – нераўназначныя змены” (конкурс)

Калі ў чэрвені 1989 года палякі ішлі галасаваць на дэмакратычных выборах, якія сталі вынікам перамоваў “Салідарнасці” з кіраўніцтвам краіны, ніхто не мог прадбачыць, што на працягу двух наступных гадоў адным з далёкіх вынікаў гэтага польскага поспеху будзе распад Савецкага Саюзу і пачатак незалежнай Беларусі.

Для Польшчы 1989 год з’яўляецца адной з найважнейшых датаў у гісторыі. Ці мае 1991 год падобнае значэнне для Беларусі? Як беларусы ўзгадваюць перамены 1989 і 1991 года?

Ці можна параўнаць папярэднія 20 гадоў у Польшчы і Беларусі? Як склаліся лёсы дзвюх дзяржаваў-суседак і ці маглі яны скласціся інакш?



Бягучае надвор'е
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Мінску
7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-few
Надвор`е ў Брэсце
11 °C Трохі аблокаў, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 87%
night-overcast-light-rain
Надвор`е ў Гомелi
12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
day-overcast-light-rain
Надвор`е ў Віцебску
11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

Сацыяльныя сеткі

 

 


Рэклама

|   Галоўная   |   Мы   |   Далучайся!   |   Twitter   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100