Берасцейская моладзевае аб'яднанне "Дзедзіч" вырашыла, што лепей не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды еўрапейскай краінай, а пабудаваць у некалькіх кіламетрах ад Польшчы сваю невялічкую "Еўропу".
Таму з 25 ліпеня на працягу 10 дзён моладзь з Берасця і ўсёй краіны ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна (40 км ад Берасця) будзе ствараць свой "Еўрапейскі дом".
Восенню мінулага года ў гэтай вёсцы агульнымі намаганнямі сяброў "Дзедзіча" быў знойдзены і выкуплены прыгожы цагляны дом 1939 года пабудовы. Цэлую вясну там паступова вялася падрыхтоўка да правядзення летніх рэканструкцыйных прац. А пасля іх сканчэння з'явіцца новае непаўторнае месца для цікавых сустрэч, моладзевых абменаў, летнікаў, канферэнцый і музычных фэстаў.
27 чэрвеня адбылася канфэрэнцыя "Супрацоўніцтва моладзевых арганізацыяў”, арганізаваная Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў.
Падчас канэфрэнцыі большасьцю моладзевых дэмакратычных арганізацыяў была прынятая Рэзалюцыю, у якой моладзь заклікае спыніць усе формы перасьледу моладзі па палітычных матывах; спыніць практыку гвалтоўнага прызыву ў войска і пачаць пераход да прафэсійнага войска; выключыць з Крымінальнага кодэксу артыкул 193-1, скасаваць забарону на дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў ва ўсіх актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь; увесьці заяўны прынцып рэгістрацыі моладзевых і іншых грамадзкіх арганізацыяў.
27 чэрвеня спаўняецца 20 гадоў з дня, калі ў Мінску адбыўся ўстаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
"Мне вельмі прыемна сказаць, што за гэты час мы змаглі перайсці ад ляманту па мове, па тым, што яна знішчаецца, да стваральных дзеянняў. Да разумення таго, што мова ўсе роўна выжывае, як трава пад асфальтам", — адзначыла на прэс-канферэнцыі 26 чэрвеня Людміла Дзіцэвіч, намесніца старшыні ТБМ.
На сённяшні дзень ТБМ мае 5,5 тысяч актыўных сяброў і каля 20 тысяч прыхільнікаў, якія бяруць удзел у мерапрыемствах, дапамагаюць фінансава, выпісваюць газеты і г.д. Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі ёсць легальныя структуры, іх усяго каля 60.
Сябры таварыства выдаюць газеты "Наша слова" і "Новы час", агульным накладам каля 7 тысяч экземпляраў, а таксама шэраг друкаванай прадукцыі. Праводзяць канцэрты, святкаванні юбілеяў, сустрэчы, семінары.
Сітуацыя не новая: чалавек памёр, а яму пішуць. Іншая справа, хто піша.
Віктару Ганчару, як паведаміла ягоная жонка, пішуць канторы кшталту ваенкамату.
Мусіць, не абышлося без ваенкамату і з Янкам Брылём. Не выключана, што пісьменнік і дасюль значыцца ў спісе ветэранаў вайны. А паколькі, як стыхійнае бедства, насоўваюцца чарговыя круглыя даты вызвалення Беларусі ад Гітлера і заканчэння вайны з Нямеччынай, недзе ў кіруючых галовах нарадзілася старая, яшчэ савецкая ідэя ахапіць усіх удзельнікаў вайны шэфствам. Як вядома, крайнімі у гэтай кампаніі заўсёды становяцца самыя бездапаможныя — школы.
МГА “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына” выказвае занепакоенасць з нагоды таго, што з 1 верасня 2009 года “Радыё Швецыя” спыняе вяшчанне на беларускай мове.
Пра гэтае рашэнне паведаміў кіраўнік Міжнароднага канала Шведскага нацыянальнага радыё (у гэты канал уваходзіць і “Радыё Швецыя”) Інгемар Лёфгрэн. Па словах спадара Лёфгрэна, Шведскае радыё “зрабіла цяпер выбар на карысць вяшчання на адной з вялікіх еўрапейскіх моваў, а менавіта – рускай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі”.
Перадачы па-беларуску гучалі ў эфіры “Радыё Швецыя” ад 2004 года. Журналісты беларускай рэдакцыі расказвалі ў сваіх перадачах пра Швецыю як пра дэмакратычную краіну і тым самым садзейнічалі дэмакратычнаму развіццю Беларусі. Вялікая ўвага надзялялася асвятленню беларускай культуры, шведска-беларускіх адносінаў. Слухачамі перадачы былі таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швецыі ды іншых еўрапейскіх краінаў.
Напрыканцы свайго навучання ў сваёй навучальнай установе, каб атрымаць дыплом спецыяліста, табе неабходна падпісаць абхадны ліст. У некаторых ВНУ і ССУЗах, у абхадным лісце прысутнічае графа “БРСМ”.
У сувязі з гэтым, падчас наведвання “пярвічкі” БРСМ, ты можаш сутыкнуцца з наступнай сітуацыяй : называючы сваё прозвішча, табе кажуць, што ты лічышся членам БРСМ і папросяць заплаціць грашовы ўнёсак (5.000 рублей). Ты ніколі не ўступаў ў БРСМ і абураны такой сітуацыяй? Звяртайся да нас: такіх, як ты – шмат! Толькі разам мы даб’емся справядлівасці и навучым БРСМ лічыцца з нашым меркаваннем і жаданнем быць ці не быць у іх шэрагах! Нават калі ты ўжо заплаціў, мы зможам дапамагчы табе даказаць, што ты маеш рацыю!
Каб на іх паглядзець, трэба будзе заплаціць 4,5 долары за ўваход. Юбілейны дваццаты фэст маладой беларускай музыкі “Басовішча” стартуе 17-га ліпеня ў польскім Гарадку. Новыя арганізатары фэсту Кася Кузміч і Мажэна Саевіч распавялі Еўрарадыё пра падрыхтоўку і асаблівасці сёлетніх “Басоў”, а таксама будучыя перспектывы фэсту.
Паводле слоў Касі Кузміч, спіс выступоўцаў Басовішча-2009 цалкам складзены. На фестывальнай пляцоўцы выступяць 20 гуртоў: пераможцы конкурсу розных гадоў, госці і хэдлайнеры:
Кася Кузміч: “Была ўвогуле вялікая праблема, каб скласці праграму, таму што ў гэтым годзе ёсць 20 гуртоў. Гэта сапраўды шмат. Гурты, якія ўпершыню прыедуць на фэст, можа, трошкі пакрыўджаныя, бо маюць менш часу чым гурты-хэдлайнеры "Басовішча". Усё гэта проста залежнасці ад абставін”.
Cвяткаванне 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Дня Незалежнасцi ў сталiцы будзе доўжыцца цэлы тыдзень. Зразумела, паспець трапiць паўсюль наўрад цi атрымаецца, але, карыстаючыся падказкамi "Звязды", кожны можа выбраць у вялiзным спiсе мерапрыемстваў найбольш цiкавыя для сябе.
3 23 чэрвеня. У межах праекта "Беларусь. Трыумф пераможцаў" адкрылася выстава "Бiтва за Беларусь", заснаваная на калекцыi лiстоў франтавой пошты — Дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.
У межах праекта "Беларусь. Трыумф пераможцаў" адкрылася выстава "Бiтва за Беларусь", заснаваная на калекцыi лiстоў франтавой пошты — Дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.
З 25 чэрвеня. Дакументальна-мастацкая праграма "Няскораная Беларусь" — галерэя "Лабiрынты" (Нацыянальная бiблiятэка, 3-i паверх).
29 чэрвеня ў тэатральнай залі Чырвонага касьцёлу (св. Сымона Й Алены)
пройдзе прэзэнтацыя новага дыску "Песьня як жыцьцё. Лепшае й невядомае" вядомага барда Алеся Камоцкага Дыск выйшаў у сэрыі "Беларускі Музычны Архіў".
У канцэрце возьме ўдзел магілёўскі бард Сяржук Кулягін з праграмай "Срэбны звон". Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы культурніцкай кампаніі Будзьма.
30 чэрвеня ў тэатральнай залі Чырвонага касьцёлу (св. Сымона й Алены)
пройдзе прэзэнтацыя дыску "З крывіцкай сям'і. Паэтычныя песьні й рамансы" на вершы вядомай паэтэсы, аўтара гімну Магутны Божа, Натальлі Арсеньевай.
Удзельнічаюць: Алеся Ўнукоўская, Андрэй Плясанаў і гурт P.L.A.N., гурт ZigZag, гурт Ростра, Ян Жанчак і іншыя. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.
Адчуваю, што ў адказ тут жа запярэчыць хор галасоў: як гэта не спяваюць, вы, шаноўны аўтар, мабыць, проста не ў тэме! Але сутнасць у тым, што я каторы год знаходжуся менавiта ў гэтай тэме, таму задам завочна яшчэ адно пытанне: адкажыце, паклаўшы руку на сэрца, як часта вы чуеце песнi на беларускай мове па радыё (не ўлiчваючы правадную сетку), слухаеце фонам у кавярнях цi рэстаранах, бачыце клiпы на гэтыя песнi на кожным з айчынных тэлеканалаў?
Можна, вядома ж, чытаць аб'явы, прасiць дапамогi ў знаёмых або шукаць у iнтэрнэце. Спроба, як кажуць, не хвароба, але зрабiць гэта можна i значна прасцей. Трэба толькi патэлефанаваць у Моладзевую сацыяльную службу — i пошукам будзе займацца яна. А ад вас запатрабуецца запоўнiць анкету i прайсцi медыцынскi агляд. Вось так, проста i хутка.
Камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства "Моладзевая сацыяльная служба" працуе ўжо 17 гадоў, i за гэты час яно дапамагло працаўладкавацца не адной тысячы студэнтаў. Яго заснавальнiк — Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама. Адзiн з галоўных напрамкаў дзейнасцi службы — уладкаванне на працу моладзi, найперш студэнтаў. Яны яшчэ не маюць патрэбнай адукацыi, а таму i працу iм прапануюць неквалiфiкаваную.
Якую? Вырашыла разабрацца дэталёва, таму i набрала нумар сацыяльнай службы. На тым канцы дроту вельмi здзiвiлiся, што тэлефануе дзяўчына.
Штогод набіраюцца слухачы на двухгадовыя “Курсы польскай мовы” для дарослых, арганізаваныя ў Мінску, Віцебску і Гомелі, Магілёве і г. Івянец.
Курсы з’яўляюцца бясплатнымі і некамерцыйнымі, але слухачы павінны набыць прапанаваныя лектарамі падручнікі за ўласны кошт.
У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне РБ ва ўзросце ад 18 год да пенсіённага веку.
Польскае паходжанне не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.
Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.
Пасля заканчэння выдаецца даведка аб удзеле ў праграме курсаў польскай мовы і культуры
Навучальны год на курсах польскай мовы працягваецца ў перыяд з кастрычніка па май.
Заняткі праходзяць два разы ў тыдні па дзве акадэмічныя гадзіны.
Групы налічваюць каля 20-30 асобаў.
Заняткі праводзяць выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, а таксама лектары з Польшчы.
Урачыстая вечарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава адбудзецца 18 чэрвеня ў чацвер а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
У праграме мерапрыемства выступленне народнай артысткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыі Захарэвіч, успаміны пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Барыса Пятровіча, Васіля Зуёнка, Анатоля Кудраўца, якія былі асабіста знаёмыя з творцам, а таксама літаратуразнаўцаў і родных.
Прагучыць у запісе голас самога Васіля Быкава (урывак з аповесці “Мёртвым не баліць”) і музыка, якую любіў пісьменнік.
Гасцей чакае відэапрэзентацыя музейных прадметаў з калекцыі В.Быкава (фонд асабіста перададзены ў 1994 годзе), дэманстрацыя кінастужкі аб жыцці і творчасці класіка і прэзентацыя карціны мастака Міхася Будавея “Здабыўшы перамогу. Партрэт Васіля Быкава”.
Хельсінкскі Фонд па Правах Чалавека (Польшча) і Праваабарончы цэнтр “Вясна” (Беларусь) абвяшчаюць набор на ўдзел у міжнароднай праграме “ЛЕТНЯЯ МОЛАДЗЕВАЯ АКАДЭМІЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года.
У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Украіны і Расіі (Калінінградская вобласць). З кожнай краіны на падставе пададзеных анкет шляхам правядзення конкурсу будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі - руская.
Да ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграм для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”.
Купалаўскi тэатр працягвае несцi "свой крыж": звяртаецца да твораў, якiя раскрываюць сутнасць беларускай душы. Аднак як 120 гадоў таму аповесць Элiзы Ажэшкi "Хам" выклiкала спрэчкi наконт iснавання гэтай самай душы, так i спроба ўвасобiць гэтую гiсторыю на сцэне сёння многiх здзiвiла. Чаму?
Крыж выплывае з туману, цi гэта надта падобная на яго мачта рыбацкага судна, якое плыве па рацэ? Пракручваюцца па сцэне скрыжаваныя бэлькi, нагадваючы пра тое, што ў жыццi шмат што iдзе па коле лёсу, але ў кожнага ён будзе залежаць ад уласнага выбару. Чый гэта крыж: герояў Франкi ды Паўла? Альбо рэжысёра Аляксандра Гарцуева, якi ўзяўся за пастаноўку "Хама"? Тое, што хтосьцi ў вынiку будзе распяты, рызыкуючы застацца незразумелым, ты адчуваеш ад самага пачатку спектакля. Не ў малой ступенi дзякуючы працы мастака Ігара Анiсенкi, бо праз удалую сцэнаграфiю распавядаецца гiсторыя дзвюх душ, якiя пакутуюць — кожная па-свойму.
З 28-га мая па 18-га ліпеня інтэрнэт-супольнасць Moladz.org і кампанія “Будзьма” праводзіць грандыёзны розыгрыш падарункаў для студэнтаў ды школьнікаў.
Стаць удзельнікам акцыі можа стаць любы малады чалавек, які атрымлівае адукацыю ў беларускіх ВНУ, школах, каледжах і г.д., а таксама вучні беларускамоўных класаў, створаных па-за межамі Рэспублікі Беларусь.
Падарункі атрымаюць тыя ўдзельнікі, якія маюць у 2008-2009 навучальным годзе 10 (дзесяць) балаў па прадмеце "беларуская мова" або "беларуская літаратура".
Да 18-га ліпеня ўдзельнікі павінны даслаць сваё імя ды кантактны тэлефон на электронную скрыню арганізатараў, а 19-га ліпеня адбудзецца розыгрыш падарункаў.
The Trust for Civil Society in Central and Eastern Europe абвяшчае конкурс для студэнтаў, маладых журналістаў і актывістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (у тым ліку зь Беларусі) у веку ад 18 да 30 год.
Працы, якія будуць прапанаваныя на конкурс мусяць утрымліваць наватарскае прадстаўленьне праблематыкі грамадзянскай супольнасьці й кіравацца ідэяй падвышэньня грамадзянскага і грамадзкага актывізму.
Працы могуць быць у форме:
- эсэ (да 2 тыс. словаў),
- фотарэпартажа (1-5 фатаздымкаў),
- відэа (да 3 хв.).
Пра актуаліі беларускага кнігавыдавецтва, самыя папулярныя беларусікя кнігі найноўшага часу, якія ўвесь час перавыдаюцца, аптымальныя наклады беларускамоўнай літаратуры і ідэальныя кнігі ў жывым эфіры разважала дырэктар выдавецтва “Логвінаў” Аляксандра Дынько.
Якімі кніжкамі вы папоўнілі сваю хатнюю бібліятэку апошнім часам?
На жаль альбо на шчасце, я папаўняю сваю кватэру найбольш выданнямі, якія выходзяць у нашым выдавецтве. Мне прыходзіцца проста перагружаць гэта з машыны і падымаць на пяты паверх.
Гэта адзін за тамоў шасцітомніка Алеся Разанава, паэзія, якую не трэба прадстаўляць, аўтара сусветнага ўзроўню. Гэта таксама новы раман Віктара Казько “Бунт незапатрабаванага праху”. Раман не новы, ён быў напісаны ўжо 10 гадоў таму, але ўпершыню выйшаў кнігай. Гэтую кнігу сапраўды доўга чакалі, яе добра сустрэлі чытачы, і гэтыя першаасобнікі разляцеліся, як гарачыя піражкі. Таксама мне вельмі прыемна сказаць, што ў выдавецтве выйшаў дзевяты нумар часопіса “Партызан”, які прысвечаны Мінску, і гэта суперактуальная тэма. “Энерждайзер” гэтага праекту Артур Клінаў прапануе масу стратэгіяў для развіцця нашага горада, і ўсім, каму Мінск дарагі, цікавы, хто яго любіць – усе могуць гляздець, чытаць, прапаноўваць нешта сваё.
Ён будзе працаваць у будынку Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.
Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Рады Еўропы, удзел у цырымоніі возьмуць кіраўнік МЗС Славеніі (старшыні РЕ) Самуэль Жбогар, намеснік Генеральнага сакратара РЕ Мод дэ Бур‑Букікіо, дакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі Андрэа Рыгоні, міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і рэктар БДУ Сяргей Абламейка.
Галоўная функцыя цэнтра — інфармаваць грамадзян Беларусі пра дзейнасць Рады Еўропы, «быць правадніком каштоўнасцяў і норм РЕ у тым, што тычыцца правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права», зазначылі ў прэс‑службе арганізацыі.
Інфармацыйны цэнтр таксама будзе спрыяць арганізацыі акцый і мерапрыемстваў, якія праводзяцца пад эгідай Рады Еўропы, развіццю супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці з мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі. Апрача таго, тут можна будзе атрымаць інфармацыю пра кампаніі Рады Еўропы па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, па барацьбе з дыскрымінацыяй і нецярпімасцю і за адмену смяротнай кары.
Піт Паўлаў, мабыць, самы вядомы рок-гітарыст краіны сумесна з самым “цэнтральным” інтэрнэт-кафэ “Союз On Line” адраджае яркі і беспрэцэдэнтны праект “Жывы Гук On Line”, у рамках якога ў свой час гралі канцэрты N.R.M., “Крамбамбуля”, “Нейра Дзюбель” і GARADzKIJA.
Па відавочных і неаднаразова раней абгавораных прычынах гэты праект быў зачынены, і з тых часоў ніхто не рабіў такога: жывы канцэрт і яго адначасовая Інтэрнэт-трансляцыя ў атмасферы “тут і цяпер”.
27 чэрвеняна “Падворку ЦДА” (летняя веранда Інтэрнэт-кафэ) пройдзе першы канцэрт “Жывы Гук On Line” у новым фармаце. У адрозненне ад канцэртаў у мінулым абноўлены праект будзе арыентаваны не на выступ вялікіх “зорак”, а на стварэнне ўнікальнай атмасферы.
Пяцікурсніцы універсітэтаў масава бяруць шлюбы, каб пазбегнуць размеркавання. Як даведалася Еўрарадыё, у некаторых групах Інстытута журналістыкі БДУ шлюбныя пярсцёнкі прымяраюць ледзь не штотыдзень — журналісткі ратуюцца ад размеркавання ў апошнія месяцы навучання.
“Ну-ну, ёсць такое, чалавек, напэўна, восем, а то і дзесяць”, — расказвае пра хвалю вяселляў сярод сваіх “аднакашніц” студэнт журфаку Віталь.
Адзінкавым выпадкам, калі дамовіцца з камісіяй па размеркаванні не атрымалася, спачувае ўвесь інстытут:
“З іншай групы адна дзяўчына, яна навучалася па мэтавым накіраванні. І хоць узяла шлюб, але ўсё роўна паедзе па размеркаванні ў Асіповічы”.