Каманда Глена Хэнлана перамагла па булітах зборную Фінляндыі — 2:1 (1:0, 0:1, 0:0, 0:0, 1:0). Рашаючы буліт, як і ў паядынку са славакамі, рэалізаваў Алег Антоненка. А Сяргей Дзямагін стаў аўтарам самай хуткай шайбы чэмпіянату — яна ўляцела ў вароты фінаў на 5-й секундзе матчу!
Турнірная табліца ў групе F выглядае наступным чынам: Канада — 9 ачкоў (пасля 3 матчаў), Фінляндыя — 9 (4), Чэхія — 6 (4), Беларусь — 6 (4)*, Славакія — 2 (4), Нарвегія — 1 (3).
У нядзелю беларусы гуляюць з чэхамі. У гэтым матчы будзе вырашацца, якія ж месцы займуць каманды ў групе. Беларусы ў выпадку перамогі ў асноўны час і паражэння фінаў ад канадцаў маюць шанцы заняць 2-е месца ў групе. Чэхі ж могуць узняцца не вышэй за 3-е месца, паколькі на першым этапе чэмпіянату прайгралі фінскай зборнай.









