Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org запрашае Вас паўдзельнічаць у мерапрыемстве “Форум-тэатр”, якое адбудзецца 14-га чэрвеня 2009г.
Вы зможаце адчуць сябе сапраўднымі акторамі, напісаць сцэнар і выказаць сваю пазіцыю, а таксама паспрабаваць вырашыць надзённыя праблемы.
Падчас мерапрыемства запланавана актыўная праграма па распрацоўцы невялікіх сцэнак на сацыяльную тэматыку, а таксама студэнцкія праблемы, з якіх разам будзем шукаць выйсце.
Калі Вы любіце праводзіць дзень актыўна, цікава, крэатыўна, то прыходзьце.
Другія суткі міліцыя шукае Сяргея Багдашова, які збег са зброяй 29 мая з будынка суда ў Жодзіне (Мінская вобласць).
Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, на тэрыторыі сталічнага рэгіёна працягвае дзейнічаць план "Сірэна", выезды і выхады з Жодзіна блакіраваныя.
Сяргей Багдашоў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). За ім лічыліся каля трох дзесяткаў крымінальных эпізодаў. Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў прыгаварыць злачынцу да 10 гадоў пазбаўлення волі. Зачытаць прыгавор суддзя не паспеў.
Паводле інфармацыі УУС, 31-гадовы ўраджэнец Ялізава (Магілёўская вобласць) 29 мая ў 14.40 у будынку суда ўчыніў напад на канваіра, завалодаў яго табельнай зброяй ПМ з васьмю патронамі і ўцёк.
Высветлілася, што "Visa", "Maestro" і "Master card" пагражаюць нацыянальнай бяспецы краіны, таму іх заменяць на “Белкарт”
Аказалася, што ёсць пастанова ўрада, паводле якой цяпер для выдачы заробкаў на прадпрыемствах будуць выкарыстоўваць беларускія пластыкавыя карткі "Белкарт". Пакуль яны будуць хадзіць паралельна з карткамі "Visa" і "Maestro", але ў будучым імпартныя карткі плануюць цалкам замяніць на айчынныя.
Галоўны бухгалтар Мінскага маторнага завода Наталля Грамыка пацвердзіла, што ў іх уводзяць беларускія карткі.
"Гэтая сістэма ахоплівае не толькі наш завод. Электратэхнічны па ёй працуе ўжо з мінулага года. Гэта беларуская сістэма, беларускія карткі, беларускае абслугоўванне".
Што робяць ЕГУшнікі ў вольны ад вучобы час? Насамрэч, пытанне паўстае вельмі цікавае. Калі са студэнтамі ў Беларусі ўсё больш-меньш зразумела: клубы, кавярні, фэсты, то чым займаемся мы, ЕГУшнікі?
ЭГУ працягвае набор студэнтаў на бакаляўрскую праграму “Гісторыя Беларусі й культурная антрапалёгія” Эўрапейскага Гуманітарнага ўнівэрсытэту, якая ўключае:
* авалоданьне дзьвюма эўрапейскімі мовамі;
* фундамэнтальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных ды сацыяльных навук;
* грунтоўныя веды па беларускай, эўрапейскай і сусьветнай гісторыі, архэалёгіі, этналёгіі, культурнай антрапалёгіі, гісторыі мастацтва;
* магчымасьць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» – у Вільні;
* атрыманьне дыплёму літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Эўропе.
Выпускнікі праграмы змогуць працаваць навуковымі супрацоўнікамі музэяў, экскурсаводамі, выкладчыкамі гістарычных дысцыплінаў, выступаць у якасьці экспэртаў па праблемах гістарычнай спадчыны, праводзіць самастойныя дасьледаваньні ў галіне гістарычнай навукі альбо працягнуць навучаньне ў магістратуры.
Грошай нехапае нікому і ніколі, нават тым у каго іх шмат. Што ўжо казаць пра студэнтаў, асабліва тых, якія прыехалі ў іншы горад. Яшчэ больш цяжкае становішча ў тых, хто вучыцца на платным аддзяленні і жыве не ў інтэрнаце, а на кватэры.
Кожны з нас ведае, якія зараз кошты на жыллё. Але вялікая плата не гарантыя ўтульнасці і добрай якасці, таму ўмовы жыцця могуць і не адпавядаць вашым запатрабаванням і той плаце за яго, якую з вас бяруць.
Жыллё — не адзінаае на што прыйдзецца патраціцца. У гэты спіс можна ўнесці і харчаванне, адзенне, вучобу, адпачынак. З кожным годам студэнцкага жыцця колькасць расходаў павялічваецца. Узнікае пытанне: “Дзе і як зарабіць грошы?”
Агулам купляюцца газеты. А ў іх і не недта шмат аб’яў, якія задаволяць студэнта. У асноўным прапаноўваюць працаваць афіцыянтамі, упакоўшчыкамі, прыбіральшчыкамі.
Як стала вядома TUT.BY, прадстаўнік Беларусі на “Еўрабачанні-2009” Пётр Ялфімаў выступіць 23 мая на фестывалі актуальнай беларускай музыкі "Bela Music" на Баравой. Гэтую інфармацыю пацвердзілі нашаму парталу і арганізатары шоў, і сам спявак.
Падтрымаць Ялфімава
Як паведаміў TUT.BY мастацкі кіраўнік “Bela Music-09”, лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка, пытанне з удзелам Ялфімава ў шоў ужо вырашана.
“Уся гэтая гісторыя з “Еўрабачаннем” выглядае не вельмі прыгожа, — тлумачыць Хаменка. — Яшчэ два тыдні таму ўсе былі закаханыя ў Ялфімава, аднак пасля, можа, і не зусім удалага, але, дакладна, не правальнага выступу ў Маскве яго пачалі паўсюдна цкаваць. Да нас прыйшоў ліст ад прыхільнікаў спевака з просьбай падтрымаць Ялфімава ды запрасіць на “Bela Music”. І мы падумалі: "А чаму ж не?" Ялфімаў — якасны жывы выканаўца, у яго вельмі някепскія музыкі. Да таго ж памятаю ягоны колішні выступ на “Басовішчы”. Такім чынам, ён цалкам трапляе ў фармат нашага фэсту — “жывая актуальная музыка”.
Маладая этна-спявачка расказала пра моду на этна-музыку і дала парады будучым этна-дзівам
Без пафасу Настку Някрасаву можна назваць голасам Беларусі: меў рацыю спадар Падбярэзскі, калі казаў, што Наста яшчэ дасць фору беларускім этна-спявачкам. І дае фору, і чым далей — тым больш. Пасля перамогі на “Новай Традыцыі-2009” Наста разам з менеджарам Ігарам Зныкам завіталі на Еўрарадыё і падзяліліся сваім бачаннем творчасці, жыцця і беларускай музыкі.
ЕРБ: Кожны спявак ставіць перад сабой нейкую прафесійную планку. На якой стадыі дасягнення знаходзіцца твая прафесійная планка?
Наста Някрасава(Н.Н.):Ясна, што кожны з нас — спявак, музыкант — пра штосьці марыць… Далёкія мэты я стараюся не ставіць. Максімум бліжэйшыя 3 месяцы. Гэта крокі, якія мы зараз робім. Напрыклад, нядаўна з гуртом "Folk Roll", з Паўлам Рыжковым мы зрабілі вялікі крок наперад на буйнейшым фестывалі этнічнай музыкі ў Польшчы “Nowa Tradycja”. Вось так паціху, але трапна стараемся рухацца далей.
Аляксандр перамог з велізарным адрывам, набраўшы 387 балаў. У Ісландыі, што заняла другое месца, 218 балаў.
Трэцяе месца ў Азербайджана (207), 4-е ў Турцыі (177), 5-е ў Вялікабрытаніі (173), у Эстоніі - 129, Грэцыі - 120.
Варта зазначыць, што Аляксандр сам напісаў музыку і словы да песні.
На першае месца нарвежскага беларуса паставілі Іспанія, Беларусь, Германія, Швецыя, Ісландыя, Ізраіль, Расія, Латвія, Літва, Украіна, Польшча, Нідэрланды, Эстонія, Данія, Славенія, Венгрыя.
Як галасавала Беларусь: на першае месца, натуральна, паставілі Нарвегію, на другое Азербайджан (10), на трэцяе — Расію (8). Францыя (7), Украіна (6), Грэцыя (5), Эстонія (4), Вялікабрытанія (3), Ісландыя (2) і Арменія (1).
Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org запрашае Вас паўдзельнічаць у цікавым мерапрыемстве “Форум-тэатр”, якое адбудзецца 17 траўня 2009 г.
Падчас мерапрыемства запланавана актыўная праграма па распрацоўцы невялікіх сцэнак на сацыяльную тэматыку, а таксама студэнцкія праблемы, з якіх разам будзем шукаць выйсце.
Вы зможаце адчуць сябе сапраўднымі акторамі, напісаць сцэнар і выказаць сваю пазіцыю, а таксама паспрабаваць вырашыць надзённыя праблемы.
Калі Вы любіце праводзіць дзень актыўна, цікава, крэатыўна, то прыходзьце.
Мы гарантуем новыя знаёмствы, пазітыўныя эмоцыі, карысныя веды.
Першы раз за 62 гады існавання кінафэст у Каннах распачнецца мультфільмам.
«Угору» (Up) – анімацыйная стужка амерыканскага рэжысёра Піта Доктэра. Сюжэт: стары спраўджвае мару аб падарожжы ў паветры, прывязаўшы тысячы паветраных балонікаў да сваёй хаты. Дзякуючы агучванню ў мультфільме вакальных нумароў, на чырвоны дыван Каннаў ступіць Шарль Азнавур.
Акрамя францускага шансанье ў Канны прыедзе таксама Квентын Таранціна з фільмам «Непрыкметныя выблядкі» (Inglourious Bastards), Ларс фон Трыер з трымценнікам «Антыхрыст», Джэйн Кэмпіён з «Яркай зоркай» (меладрама пра ангельскага паэта), Кен Лоўч са спартовай трагікамедыяй «Шукаючы Эрыка» (Looking for Eric), а таксама Педра Альмадавар з «Разарванымі абдымкамі» (Los Abrazos Rotos).
Паводле прыватнай амэрыканскай кампаніі “CryptoHippie”, якая спэцыялізуецца ў тэхналёгіі канфідэнцыйнасьці, Беларусь займае трэцяе месца ў рэйтынгу дзяржаў з самым моцным электронным кантролем. На першай і другой пазыцыі — адпаведна Кітай і КНДР. Чацьвёртае месца належыць Расеі.
Даклад грунтуецца на інфармацыі ад розных арганізацый, сярод якіх Цэнтар электроннай прыватнай інфармацыі (Electronic Privacy Information Center), “Рэпартэры бязь межаў”, Freedom House, Інстытут Людвіга фон Мізэса, фонд “Heritage Foundation”.
Публікацыя дакладу “CryptoHippie” выклікала пэўны скандал у заходніх СМІ. Як вынікае з дасьледаваньня, наступныя пасьля Расеі месцы займаюць такія дэмакратычныя краіны, як Вялікабрытанія, ЗША, Францыя, Ізраіль, Нямеччына.
Сёння ад імя дырэктара кампаніі «СОЛА» кліенты інтэрнэт‑правайдэра атрымалі дзіўны ліст.
У ім паведамлялася наступнае:
«Паважаныя абаненты ЗАТ «СОЛА»!
Дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь (Савет Міністраў, Адміністрацыя Прэзідэнта, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі) распрацаваны і прыняты комплекс мераў, накіраваных на недапушчэнне распаўсюджвання ідэяў экстрэмізму ў яго розных праявах у моладзевай сферы. У межах рэалізацыі гэтага комплексу мераў адной з ускладзеных на органы дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь задачаў з’яўляецца арганізацыя сумеснага (з зацікаўленымі структурамі) кантролю за выкарыстаннем кампутарных сетак у мэтах спынення распаўсюду праз іх магчымасці супрацьпраўных матэрыялаў.
Сёння зацiкаўленыя гледачы ўжо ведаюць, цi пашчасцiла беларускаму прадстаўнiку па вынiках галасавання прайсцi ў фiнал конкурсу, цi давялося застацца за бортам конкурсных падзей. Эмоцыi, якiя б яны нi былi, выплеснутыя, уражаннi крыху згладжаныя — а мо наадварот, жарсцi працягваюць вiраваць?..
Але ў той час, калi я пiшу гэтыя радкi, яшчэ нiчога не вядома — хто ў лiдарах, хто ў аўтсайдарах — ды, уласна кажучы, i не настолькi гэта важна. Бо сёння хочацца пагаварыць не пра ўсё "Еўрабачанне", а пра аднаго канкрэтнага чалавека. Знаёмцеся: герой дня — агульны конкурсны ўлюбёнец Аляксандр Рыбак, якi сёння, 13 мая, сустракае свой 23-i дзень нараджэння.
Беларуская дэлегацыя тым часам памятае пра дзень нараджэння Сашы i рыхтуе яму нейкi адмысловы падарунак, якi будзе ўручаны сёння вечарам. "Пакуль не скажу, што канкрэтна падорым — але мы ведаем, што падабаецца Сашу, i разглядаем некалькi варыянтаў", — падзялiўся кiраўнiк дэлегацыi Аляксандр Мартыненка. А я лiчу так — калi не ведаеш дакладна, што лепш падыдзе ў якасцi падарунка, трэба спытаць у самога iмянiннiка. Што i зрабiла, прабiўшыся скрозь шчыльнае кольца журналiстаў вакол фаварыта на адной з вечарынак у "Еўрадоме".
За такое рашэнне прагаласавалі на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Швейцарыі.
За Беларусь прагаласавалі 75 дэлегатаў, за Венгрыю - 24, Латвію - 3, Украіну - 2, яшчэ адзін дэлегат устрымаўся.
Як паведамляе , канкурэнты Беларусі акцэнтавалі ўвагу публікі на тэхнічных аспектах. У прыватнасці, стала вядома, што ўжо ў наступным годзе ў Кіеве адкрыецца арэна на 5500 месцаў, а ў выпадку атрымання чэмпіянату свету ўкраінцы да 2012-га пабудуюць каток на 12000 гледачоў. Латвійская дэлегацыя паведаміла, што да 2011 года ў Рызе будзе збудаваны васьмітысячнік. Венгры запэўнілі: ужо ў будучым сезоне новай арэнай на 7500 пасадкавых месцаў абзавядзецца мясцовы гранд «Алба Волан».
Нідэрляндзкі Фонд падтрымкі “Лібэртас” (Libertas Support Fund) прапануе праграму навучаньня беларускіх студэнтаў у Нідэрляндах.
У 2009-2010 навучальным годзе фонд дапамагае студэнтам зь Беларусі, якія з прычыны сваёй палітычнае дзейнасьці былі пазбаўленыя магчымасьці навучацца ў беларускіх ВНУ, атрымаць вышэйшую адукацыю ў Нідэрляндах.
Да ўдзелу запрашаюцца: студэнты, якія ня здолелі па палітычных матывах скончыць ВНУ.
Умовы ўдзелу:
- валоданьне ангельскай моваю;
- заангажаванасьць у палітычным, грамадзкім жыцьці Беларусі;
- узрост да 35 год.
Інтэрнэт-пляцоўка Мoladz.org распачынае новы конкурс у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
На працягу месяца Вы можаце пісаць і дасылаць вершы на беларускай мове на любую тэму, якая Вас хвалюе. Найлепшыя вершы будуць выкладзеныя на старонках Мoladz.org і змогуць трапіць у зборнік вершаў “Наш час-3”.
Напрыканцы конкурсу наведвальнікі парталу змогуць прагаласаваць і выбраць самых таленавітых паэтаў. Удзельнікі, што зоймуць першыя тры радкі ў рэйтынгу галасавання, атрымаюць падарункі ад кампаніі і Moladz.org.
Для ўдзелу ў конкурсе патрэбнае толькі жаданне, муза, крэатыўнасць, талент і пэўныя намаганні. Вы пішаце верш і дасылаеце яго на паштовую скрыню vkonkurs@gmail.com, а далей справа будзе за намі.
А за квіточкам на запіс наконт выдачы візы можна звяртацца ў амбасаду Літвы ўжо з заўтрашняга дня.
Як стала вядома, квіток на ўсе дні фестывалю "Be2gether" будзе каштаваць усяго 142 тысячы рублёў. Пры гэтым усе, хто набудзе афіцыйны квіток, змогуць звярнуцца ў амбасаду Літвы па бясплатную візу да 8-га чэрвеня. Еўрарадыё дазванілася да консульскага аддзелу амбасады і даведалася пра ўмовы атрымання бясплатнай візы. Вось што там паведамілі:
“Прыём дакументаў па папярэднім запісе з панядзелка па чацвер з 10-ай да 13-ай гадзіны. З сабой неабходна мець пашпарт. Віза будзе зробленая праз 10 дзён пасля падачы дакументаў”.
Для візы спатрэбіцца анкета, якую кожны атрымае пры папярэднім запісе, пашпарт, білет на канцэрт і копія білета, страхоўка і фотаздымак. У графе анкеты “Мэта паездкі” трэба ўказаць “Іншая” і побач дапісаць — фестываль "Be2gether".
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год.
У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.
Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Калі да восені не вырашыцца пытанне пра стварэнне беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў верасні пачне збор подпісаў грамадзян пад адпаведным зваротам да ўлады.
Як паведамляе , на пачатку красавіка кіраўнік ТБМ Алег Трусаў звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея з просьбай стварыць беларускамоўны дзяржаўны тэлеканал. Па словах Трусава, адсутнасць такога тэлеканалу пазбаўляе грамадзян цэласнай інфармацыйнай прасторы на роднай мове.
Як беларускія недзяржаўныя журналісты ацэньваюць сытуацыю са свабодай друку ў краіне? 3 траўня 1991 года ў сталіцы Намібіі афрыканскія журналісты падпісалі Віндхукскую дэклярацыю, якая заклікае ўрады дзяржаваў усяго сьвету забясьпечваць свабоду друку і яго дэмакратычны характар. Генэральная Асамблея ААН прыняла рашэньне менавіта 3 траўня адзначаць у міжнародным маштабе як Усясьветны дзень свабоды друку.
Паўгода таму дзьве недзяржаўныя газэты – “Народную Волю” і “Нашу Ніву” вярнулі ў продаж у шапіках “Белсаюздруку”, на іх дазволілі падпіску праз Белпошту. У грамадзтве адразу загаварылі пра тое, што лібэралізацыя ўрэшце дайшла і да сродкаў масавай інфармацыі.
Каманда Глена Хэнлана перамагла па булітах зборную Фінляндыі — 2:1 (1:0, 0:1, 0:0, 0:0, 1:0). Рашаючы буліт, як і ў паядынку са славакамі, рэалізаваў Алег Антоненка. А Сяргей Дзямагін стаў аўтарам самай хуткай шайбы чэмпіянату — яна ўляцела ў вароты фінаў на 5-й секундзе матчу!
Турнірная табліца ў групе F выглядае наступным чынам: Канада — 9 ачкоў (пасля 3 матчаў), Фінляндыя — 9 (4), Чэхія — 6 (4), Беларусь — 6 (4)*, Славакія — 2 (4), Нарвегія — 1 (3).
У нядзелю беларусы гуляюць з чэхамі. У гэтым матчы будзе вырашацца, якія ж месцы займуць каманды ў групе. Беларусы ў выпадку перамогі ў асноўны час і паражэння фінаў ад канадцаў маюць шанцы заняць 2-е месца ў групе. Чэхі ж могуць узняцца не вышэй за 3-е месца, паколькі на першым этапе чэмпіянату прайгралі фінскай зборнай.