72-гадовы беларускі паэт Генадзь Бураўкін перанёс аперацыю на сэрцы.
Як паведаміў БелаПАН старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, 16 красавіка ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія" яму была зроблена аперацыя па шунтаванні, якая доўжылася чатыры гадзіны.
Паводле слоў старшыні СБП, цяпер Бураўкін знаходзіцца ў першым хірургічным аддзяленні цэнтра, адчувае сябе добра, "паступова ўваходзіць у нармальны рытм жыцця і перачытвае выбраныя творы класіка рускай літаратуры Мікалая Гогаля".









